viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-05-09T16:59:38+0300 2023-05-10T16:25:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 9 мая:

Крымінальны пераслед: Палітзняволеных праваабаронцаў “Вясны” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча этапавалі ў калоніі. Што іх чакае і як выглядае этап?

Тым часам ПЦ “Вясна” абагуліў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі за мінулы месяц — красавік 2023 года. За красавік палітычнымі зняволенымі былі прызнаны 62 чалавекі.

Падзея: 3 траўня адзначыўся Сусветны дзень свабоды друку. Тым часам у Беларусі за кратамі па палітычна матываваных справах знаходзіцца 33 журналісты. У гэты дзень беларускія і літоўскія журналісты правялі 3 траўня акцыю салідарнасці ў цэнтры Вільні, а ў літоўскім Доме журналіста адкрылася выстава, на якой можна было пабачыць і партрэты зняволеных беларускіх журналістаў.

Каментар: З сярэдзіны 2000-х: дзве асабістыя гісторыі ліставання з палітвязнямі. Як было ў 2010 у параўнанні з цяперашняй сітуацыяй?

Viasna96 · 2023-05-09 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства