viasna on patreon

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею дадалі яшчэ 8 месяцаў калоніі

2024 2024-12-13T12:37:08+0300 2024-12-13T12:38:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ihar-karnei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Шклоўскага раёна 11 снежня адбыўся суд над палітзняволеным журналістам і блогерам Ігарам Карнеем, якога ў сакавіку гэтага года асудзілі да трох гадоў зняволення. Суддзя Аляксандр Тараканаў прызнаў Ігара вінватым паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі) і прызначыў яму яшчэ восем месяцаў зняволення, піша "Свабода". Вядома, што адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змяшчала журналіста некалькі разоў у ПКТ. Цяпер яго асудзілі ў крымінальным парадку за "парушэнні", за якія ён ужо атрымаў спагнанні ад адміністрацыі.  

Ігар Карней

Ігара затрымалі 17 ліпеня 2023 года, дома ў журналіста быў праведзены ператрус. Спачатку яго арыштавалі паводле адміністрацыйнай справы на 10 сутак. Але пасля заканчэнні тэрміну перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Яго абвінавацілі ва "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" паводле ч. 3 арт. 361-1 КК. Дзяржаўныя СМІ пісалі, што Карней, нібыта па матывах ідэалагічнай і палітычнай варожасці працягваў супрацоўнічаць з экстрэмісцкай арганізацыяй БАЖ, якая была ліквідаваная рашэннем Вярхоўнага Суда яшчэ ў 2021 годзе, але насуперак закону працягвала сваю працу. Ужо ў лютым 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў БАЖ "экстрэмісцкім фармаваннем".

У Мінскім гарадскім судзе 22 сакавіка суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 20 тысяч рублёў. У сярэдзіне лета Ігара накіравалі адбываць тэрмін у шклоўскую калонію № 17, дзе менш чым праз паўгода супраць яго ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле арт. 411 КК. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства