У Беларусі памілавалі яшчэ 20 палітвязняў, сярод іх — 11 жанчын
https://spring96.org./be/news/117046
2024
2024-12-28T13:04:35+0300
2024-12-28T13:04:35+0300
2024-12-28T13:04:35+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kalonija_9.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
28 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы Указ аб памілаванні палятвязняў. Пра гэта паведаміў яго афіцыйны тэлеграм-канал. Таксама адзначаецца, што Міністэрства ўнутраных спраў "пракантралюе паводзіны" палітвязняў пасля вызвалення. Мы па-ранейшаму падтрымліваем інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму не публікуем прозвішчы вызваленых.
Прапагандысты паведамляюць, , што сярод памілаваных — 11 жанчын і дзевяць мужчын. 14 чалавек маюць хранічныя захворванні, у 10 асуджаных ёсць дзеці, адна жанчына мае чатырох дзяцей.
Агулам з чэрвеня на волю па памілаванні выйшлі 227 палітвязняў.