viasna on patreon

Ірына Салей: на майго сына павесілі “брудны” крымінальны артыкул

2011 2011-05-25T09:08:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 Ірына Салей, актывістка беларускага руху ў Гродне, пераканана, што крымінальная справа, узбуджаная супраць на яе сына Аляксея Салея, фотажурналіста і сябра БАЖ, які працаваў апошнім часам у часопісе “Magazyn Polski na uchodzstwie” , мае выразны палітычны падтэкст. Нагадаем, што фотажурналіста падазраюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь –  “Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовых”. Аляксей Салей аб’яўлены ў вышук, а інфармацыя пра гэта і яго партрэты размешчаны на сайтах УУС вобласці і газеты “Милицейский вестник”.

 Спадарыня Ірына лічыць, што распачатая супрпаць яе сына крымінальная справа па такім артыкуле насамрэч не што іншае, як палітычная расправа: “Майго сына пераследуюць найперш за тое, што ён адмовіўся сведчыць супраць журналіста Андрэя Пачобута. Калі яго выклікалі ў КДБ, ён, вярнуўшыся дахаты, расказаў мне, што яму прапанавалі агаварыць Андрэя Пачобута, а ён адмовіўся. Яму пагражалі, што ён пашкадуе пра такое сваё рашэнне. Потым, калі міліцыя прыходзіла да мяне, мне таксама казалі так: “Глядзіце, каб яму не было горш, хай прыйдзе да нас і раскажа ўсё, як трэба”. І вось, што выйшла ўрэшце з гэтага. Мой сын даўно ў іх на асаблівым уліку. Раней яго двойчы несправядліва асуджалі да адміністрацыйнага арышту напярэдадні важных грамадскіх акцый – у 2006-ым перад прэзідэнцкімі выбарамі і пазней, калі ішоў наступ на незарэгістраваны ўладамі Саюз палякаў. Я перакананая, што ён ні ў чым не вінаваты і збіраюся патрабаваць у следчых органаў спынення крымінальнай справы”.

 “Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства