viasna on patreon

У Брэсцкай вобласці абвешчаны набор назіральнікаў за парламенцкімі выбарамі

2012 2012-04-17T10:03:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З гэтай ініцыятывай выступае абласны савет кампаніі “За справядлівыя выбары”, які быў створаны напрыканцы сакавіка з удзелам прадстаўнікоў 11 дэмакратычных грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый рэгіёна.

Сярод умоваў удзелу ў кампаніі адзначаецца, што назіральнікам можа стаць асоба ва ўзросце ад 18 гадоў, якая пастаянна пражывае на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Назіральнікі пройдуць падрыхтоўку пад кіраўніцтвам экспертаў (яны дапамогуць вывучыць выбарчае заканадаўства Беларусі), а таксама атрымаюць усе неабходныя матэрыялы для працы на выбарчых участках.
Як паведамлялася раней, усяго брэсцкі абласны савет кампаніі “За сспаравядлівыя выбары” плануе вылучыць у рэгіёне не менш за 400 назіральнікаў за выбарамі, а таксама не менш за 100 прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства