viasna on patreon

Пайшла з жыцця маці Вольгі Захаранкі

2012 2012-05-25T10:20:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svechka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 траўня памёрла Тамара Канстанцінаўна Багданава,  цешча экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які быў гвалтоўна выкрадзены невядомымі 13 гадоў таму і лёс якога дагэтуль невядомы.

Тамара Канстанцінаўна не дажыла да 90 гадоў некалькі тыдняў. Яна шмат год прысвяціла медыцыне, мела званне “Заслужаны доктар БССР”, дзяржаўныя ўзнагароды.

Нагадаем, што сям'я Юрыя Захаранкі ўлетку 2000 года выехала з Беларусі. Удава, Вольга Захаранка, дзве дачкі і ўнук жывуць у Нямеччыне.

Пахаваюць Тамару Канстанцінаўну 26 траўня ў Гомелі.

Праваабаронцы выказваюць спачуваньне яе родным і блізкім!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства