viasna on patreon

“Народныя абраннікі”: адказнасць перад выбаршчыкамі адсутнічае

2012 2012-07-06T09:10:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Не ўсе дэпутаты Брэсцкага гарсавету дакладна ведаюць сваю выбарчую акругу і не гатовыя распавесці пра графік сваіх справаздач. Такую выснову можна зрабіць паводле вынікаў зваротаў грамадскіх актывістаў гэтага абласнога цэнтру да мясцовых народных абраннікаў.

Найбольш красамоўны прыклад здарыўся з лістом жыхароў дома № 320 па вуліцы Маскоўскай на адрас дэпутата выбарчай акругі №25 Уладзіміра Марозава, у якім грамадзяне прасілі яго прадставіць справаздачу аб сваёй дзейнасці за апошні год. У сваю чаргу Марозаў адказаў, што згаданы дом да яго акругі не належыць. Між тым, пасля адпаведных удакладненняў хутка высветлілася, што дэпутат не меў рацыю. Як распавяла грамадская актывістка Ганна Канюс, “такі адказ засведчыў, што дэпутат не працуе на сваёй акрузе, а самі выбаршчыкі не могуць трапіць на прыём да яго, бо невядомы графік такіх сустрэч”.

Падобныя звароты былі накіраваныя і іншым брэсцкім дэпутатам, але толькі палова з іх увогуле адрэагавала на заклік прадставіць справаздачу сваім выбаршчыкам. Пры гэтым адказы былі розныя: нехта паведамляў, што гатовы да сустрэч і абавязваўся нагадаць пра час і месца справаздачы праз аб’явы ў сродках масавай інфармацыі, іншыя накіроўвалі ініцыятарам зваротаў натуральныя адпіскі. Але, як нагадвае Ганна Канюс, згодна з беларускім заканадаўствам, дэпутат мясцовых саветаў павінен інфармаваць грамадзян пра графік сваіх справаздач не менш чым два разы на год.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства