Лукашэнка прызнаў факт палёту шведскага самалёта над Беларуссю
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў факт незаконнага ўварвання 4 ліпеня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта, заявіўшы, што службовыя асобы, якія не спынілі гэту акцыюпавінны панесці пакаранне.
Ён адзначыў, што «вынікам комплексу мер павінна стаць паслядоўнае ўмацаванне сістэмы нацыянальнай бяспекі і забеспячэнне адэкватнага аператыўнага рэагавання на любыя выклікі і пагрозы, адкуль бы яны ні cыходзілі», паведамляе Інтэрфакс.
Нагадаем, што лёгкі шведскі самалёт маркі Jodel раніцай 4 ліпеня пераляцеў праз літоўска-беларускую мяжу і даляцеў да Мінска, скінуўшы там некалькі соцень цацачных мядзведзікаў, да якіх былі прымацаваныя цыдулкі з патрабаваннямі свабоды слова.
На адваротным шляху самалёт правёў такую ж акцыю над Івянцом. У той жа дзень некаторыя шведскія СМІ апублікавалі фота і відэа палёту.
Афіцыйны Мінск дагэтуль абвяргаў факт парушэння мяжы, аднак КДБ заключыў пад варту фатографа Антона Сурапіна 13 ліпеня, які першым размясціў у сябе фатаздымкі мядзведзікаў, і 6 ліпеня рыэлтара Сяргея Башарымава, які здаваў кватэру шведам.
Абодва праходзяць па справе аб парушэнні дзяржаўнай мяжы
групай асобаў. КДБ ход расследавання ніяк да гэтага не каментавала.
Лукашэнскаўскія ідэолагі, напрыклад, галоўны рэдактар "Беларускай думкі" Вадзім
Гігін, факт палёту катэгарычна адмаўляў.