viasna on patreon

FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца

2014 2014-05-14T11:44:59+0300 2014-05-14T11:44:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/wc-2014-belarus_fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас Чэмпіянату свету па хакеі 2014, які будзе праходзіць у Беларусі да 25 траўня, Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікае больш актыўна распаўсюджваць інфармацыю пра сітуацыю ў краіне.

FIDH стварыла невялікія відэаролікі, каб прыцягнуць увагу да парушэнняў правоў чалавека, якія па-ранейшаму паўсюдныя ў Беларусі і яшчэ больш відавочныя падчас чэмпіянату, які зараз праводзіцца.

«Хакей - усё ОК? У Беларусі правы чалавека парушаюцца кожны дзень. Распаўсюдзь гэтае відэа. Не маўчы!» - праваабаронцы заклікаюць карыстальнікаў сацыяльных сетак падтрымаць гэтую акцыю ў Twitter і Facebook.

13 траўня быў ​​апублікаваны першы ролік, які распавядае пра выкарыстанне прымусовай працы ў Беларусі.

FIDH: Пакуль Беларусь прымае Чэмпіянат свету па хакеі, парушэнні правоў чалавека працягваюцца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства