viasna on patreon

У судах Мінска захоўваюцца праблемы з даступнасцю і галоснасцю судовых разглядаў

2015 2015-08-26T16:27:54+0300 2015-08-26T17:06:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/naziralnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судах Мінска захоўваюцца праблемы з даступнасцю і галоснасцю судовых разглядаў – да такой высновы прыйшлі праваабаронцы, актывісты і валанцёры, якія наведалі цягам ліпеня 2014 года 148 судовых працэсаў у 9 раённых судах сталіцы.

Менавіта па выніках назірання за судамі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, недзяржаўная валанцёрская арганізацыя “Belarus Watch”, пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага камітэту выпусцілі маніторынгавую справаздачу “Аб даступнасці і галоснасці судовых паседжанняў у Мінску”.

Падчас знаходжання у судах назіральнікі адзначалі: магчымасць безперашкодна трапляць у будынак суда, знаёміцца з інфармацыяй пра прызначаныя да разгляду судовых разбіральніцтваў, весці гуказапіс паседжання, распаўсюджваць інфармацыю пра дзейнасць судоў.

У выніку маніторынга былі выпрацаваныя рэкамендацыі Вярхоўнаму суду, Мінскаму гарадскому суду і раённым судам г. Мінска, а таксама органам унутраных спраў па якаснаму выкананню пастановы Пленума Вярхоўнага суда №11 ад 20 снежня 2013 года “Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і распаўсюдзе інфармацыі пра дзейнасць судоў”.

“Для нас вельмі важнай прававой з'явай была пастанова Пленума Вярхоўнага суда №11 пра галоснасць і даступнасць судовых працэсаў, бо гэтае пытанне было кепска ўрэгулявана ў працэсуальным заканадаўстве. Таксама неаднаразова ўзнікалі праблемы з патрапленнем на судовыя працэсы на практыцы. Таму праз паўгады пасля прыняцца пастановы праваабрончыя арганізацыі вырашылі праверыць, ці працуе гэты нарматыўны акт, а таксама распрацаваць рэкамендацыі па яго рэалізацыі”, - распавядае адна з арганізатарак маніторынгу, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка.

Праваабронцы робяць вынік, што нягледзячы на досыць выразныя і недвухсэнсоўныя ўказанні Пленума Вярхоўнага Суда, якія змяшчаюцца ў пастанове № 11 адносна права асобаў, што прысутнічаюць у адкрытым судовым пасяджэнні, фіксаваць яго ход, у тым ліку шляхам гуказапісу, суды, тым не менш, ствараюць перашкоды ў рэалізацыі гэтага права.

“Назіральнікі ў судах часта сутыкаліся з неадэкватнай увагай у іх бок: ад перапісвання іх дадзеных да доўгіх распытаў, хто яны і навошта прышлі”, - працягвае Н. Лойка. – “Нам важна даносіць і сам факт таго, што кожны грамадзянін можа прысутнічаць на любым адкрытым судовым паседжанні, і што варта гэта часам рабіць. Але зараз суды непрызвычаныя да наведвальнікаў, і гэта трэба мяняць. Вельмі хочацца гэтым маніторынгам увесьці моду на наведванне судоў”.

Асобныя гісторыі назіральнікаў былі рэалізаваныя ў выглядзе коміксаў "Прыгоды грамадскага назіральніка. Суды".

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства