viasna on patreon

Моладзевыя арганізацыі заяўляюць аб пачатку маніторынгу ціску на студэнтаў

2015 2015-12-02T16:14:07+0300 2015-12-02T16:15:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шэраг дэмакратычных студэнцкіх арганізацый Беларусі заявілі 2 снежня аб пачатку Маніторынгу ціску на студэнтаў, які павінен папярэдзіць магчымыя выпадкі аказання ціску на студэнцкіх актывістаў.

У сумеснай заяве падкрэсліваецца, што “рэалізацыя аднаго з прынцыпаў Балонскага працэсу - удзел студэнтаў у кіраванні універсітэтам, можа быць рэалізавана толькі з пазіцыі дыялогу. Аднак, пры гэтым, мы лічым недапушчальным абмежаванне ўдзелу ў абмеркаванні іншых зацікаўленых бакоў: бацькоў студэнтаў, працадаўцаў, грамадскіх арганізацый. Дадзены факт пацвярджаецца ўвядзенне жорсткага прапускнога кантролю з боку БДУ. Аднак, мы заяўляем аб пачатку Маніторынгу ціску на студэнтаў, які павінен папярэдзіць магчымыя выпадкі аказання ціску на студэнцкіх актывістаў.

Маніторынг арганізаваны ў сувязі з масавымі паведамленнямі ў СМІ і сацыяльных сетках пра ціск на студэнтаў у сталічных ВНУ у сувязі з рухам "СтудентыПротив" і правядзеннем акцыі Марш студэнтаў”.

"Усе сабраныя дадзеныя, – паведамляецца ў заяве, – “будуць прадастаўлены адміністрацыям адпаведных ВНУ і Міністэрству Адукацыі для прыняцця неадкладных мер аб спыненні ціску на студэнтаў, парушэнні акадэмічных свабодаў. У выпадку непрыняцця адэкватных дзеянняў, накіраваных на спыненне ціску, і працягу парушэнняў, інфармацыя будзе накіравана Грамадскаму Балонскага Камітэту, Еўрапейскаму студэнцкаму саюзу, Дэпартаменту адукацыі Савета Еўропы, Экспертнаму камітэту ў падтрымку дарожнай мапы Беларусі, іншым еўрапейскім інстытуцый і арганізацыям, а таксама універсітэтам-партнёрам беларускіх ВНУ.

Мы будзем уважліва сачыць за выкананнем акадэмічных свабодаў студэнтаў, якія дамагаюцца адмены платных пераздач у БДУ. У выпадку выяўлення парушэнняў - інфармацыя пра іх будзе накіравана ў вышэйапісаныя інстанцыі”.

Заяву падпісалі "Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў" (Установа "ГЕДЕВС"), "Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання" (Установа "Студэнцкая фабрыка думкі"), Моладзевая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада" і "Задзiночанне беларускiх Студэнтаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства