viasna on patreon

Віцебскія актывісты падалі заяўкі на пікеты да Дня Волі

2016 2016-03-03T13:40:39+0300 2016-03-03T13:40:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzen-voli-2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пяцёра жыхароў Віцебска, сябраў КХП БНФ, звярнуліся ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска па дазвол правесці акцыі да 98-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Актывісты хочуць правесці пікеты 25 сакавіка з 15 да 16 гадзін у тых месцах, якія адмыслова вызначаны мясцовымі ўладамі для правядзення вулічных мерапрыемстваў – гэта Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў (Чыгуначны раён) і парк імя 30-годдзя ВЛКСМ (Першамайскі раён).

За апошнія 6 год у Віцебску не было дазволена ніводнай акцыі па ініцыятыве грамадскіх актывістаў, бо яны не маюць магчымасці выканаць патрабаванні рашэння Віцебскага гарвыканкама наконт арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў. А віцебскія ўлады, у сваю чаргу, катэгарычна адмаўляюцца ўнесці змены ў невыканальныя патрабаванні.

Тым не менш, лічыць адзін з заяўнікаў Ян Дзяржаўцаў, неабходна ўвесь час нагадваць уладам пра свае правы:
“Напрацягу ўжо шасці гадоў нас пазбаўляюць права публічна выказваць свае меркаванні. Спасылаюцца на тое, што мы не заключаем дамоваў на абслугоўванне акцый, хоць у кожнай мясцовай адміністрацыі ўжо добра ведаюць: такія дамовы заключыць немагчыма. Віцебскія актывісты судзіліся з чыноўнікамі, скардзіліся ў вышэйшыя інстанцыі – але ўсё гэта было безвыніковым. Аднак улады мусяць ведаць, што мы не адракліся ад ідэі данесці свае погляды да людзей і што мы памятаем пра свае канстытуцыйныя правы, якія яны парушаюць. І будзем іх адстойваць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства