viasna on patreon

Якія правы смяротніка Асіповіча былі парушаныя? Распавядае Павел Сапелка

2019 2019-05-15T14:13:47+0300 2019-05-15T18:15:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sapelko_1_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павал Сапелка каля суда Маскоўскага раёна. Фота: ПЦ "Вясна"

Павал Сапелка каля суда Маскоўскага раёна. Фота: ПЦ "Вясна"

Вярхоўны суд адмовіў асуджанаму на смяротнае пакаранне Аляксандру Асіповічу ў задавальненні яго апеляцыйнай скаргі і пакінуў у сіле смяротны прысуд.

Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка, аналізуючы ход справы Асіповіча і непасрэдна пасяджэнне Вярхоўнага суда, тлумачыць, чаму вынясенне смяротнага прысуду ў нашай краіне - гэта парушэнне не толькі права на жыццё, але часта і права на справядлівы суд, а таксама на абарону.

"Кожны прысуд і кожная справа такога кшталту выкрываюць цэлы комплекс праблем. У першую чаргу, гаворка ідзе пра парушэнне права на жыццё. Пра гэта мы, праваабаронцы, гаворым кожны раз, калі выслухоўваем чарговы прысуд або вызначэнне, у якім адхіляюцца скаргі асуджаных.

Другая праблема - гэта захаванне права на справядлівы суд. З аднаго боку, гаворка ідзе пра сур'ёзныя справы, у якіх задзейнічаны, як правіла, досыць кампетэнтныя следчыя і супрацоўнікі міліцыі. Але пры гэтым мы зноў і зноў сутыкаемся з абуральнымі парушэннямі, якія ставяць пад пытанне саму магчымасць чалавека быць асуджаным з захаваннем гарантый справядлівага суда.

Аляксандр Асіповіч у Вярхоўным судзе. Фота
Аляксандр Асіповіч у Вярхоўным судзе. Фота "Радыё Свабода"

Калі мы слухаем Асіпавіча, то мы даведваемся пра тое, што ў яго адзін за адным мяняліся абаронцы. Напрыклад, на першых трох яго допытах у якасці падазраванага ў яго былі тры розныя абаронцы. Вядома ж ён не мог усталяваць з імі нармальны працоўны кантакт і атрымаць ад іх рэальную юрыдычную дапамогу. І вось гэтая немагчымасць атрымаць эфектыўную дапамогу абаронцаў на этапе да вынясення прысуду, на маю думку, з'яўляецца адной з прычын, чаму выносяцца смяротныя прысуды.

На судзе Аляксандра Асіповіча мы чулі, як разглядаюцца тыя хадайніцтвы, якія ён заяўляе. Ён досыць абгрунтавана просіць, каб матэрыялы яго крымінальнай справы былі дапоўнены новымі доказамі, каб суд па-іншаму паглядзеў на раней атрыманыя. Але як рэагуе Вярхоўны суд? Ён адмаўляе ў задавальненні хадайніцтва аб прызначэнні дадатковых экспертыз, што магло б кардынальна памяняць падыход да гэтай справы. І адмаўляе без якога-небудзь абгрунтавання. Адмова ў правядзенні экспертызы таму што яе праводзіць не трэба - гэта не абгрунтаванне.

Такім чынам, калі ўсе гэтыя моманты накладваюцца адзін на адны, мы кажам, што смяротны прысуд вынесены з парушэннем права на жыццё, таму што суправаджаўся відавочнымі і шматлікімі парушэннямі правоў абвінавачанага".

Апеляцыйная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Асіповіча не задаволеная, яго чакае расстрэл

Вярхоўны суд прыняў рашэнне пакінуць прысуд Магілёўскага абласной суда ў дачыненні да Аляксандра Асіповіча ў сіле. У яго застаецца альбо памілаванне ад імя прэзідэнта, альбо расстрэл.


Цяпер, па дадзеных праваабаронцаў, у Беларусі чакаюць выканання смяротнага прысуду тры чалавекі: Вячаслаў Сухарка, Аляксандр Жыльнікаў і Аляксандр Асіповіч.

Праваабарончая супольнасць Беларусі працягвае настойваць на ўвядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне як першага кроку да яе поўнай адмены.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства