viasna on patreon

Валанцёры "Магілёўскай вясны" адзначылі Дзень правоў чалавека незвычайнай гульнёй Фота

2019 2019-12-12T11:45:58+0300 2019-12-12T11:45:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzen_pch_magileu6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валанцёрская каманда «Магілёўскай вясны» MAYDAY вырашыла адзначыць дзень правоў чалавека незвычайным чынам. Вечарам 10 снежня яна прэзентавала ўласную распрацоўку – праваабаронча-сацыяльную гульню «Выжыць у Беларусі». Як паведамляе mspring.online, такое ў Магілёве ўбачылі ўпершыню. 

Фота mspring.online
Фота mspring.online

Больш за дваццаці ўдзельнікам прапанавалі паспрабаваць пражыць да 65 гадоў – прыкладнага ўзросту сярэдняй працягласці жыцця ў Беларусі. На працягу «жыцця» яны сутыкаліся з рознымі перашкодамі, характэрнымі для нашай краіны: хтосьці атрымліваў вялікі тэрмін па артыкуле 328, хтосьці не змог стаць міліцыянерам з-за ўдзелу ў пратэстных акцыях, а хтосьці памёр ад радыяцыі з-за выбуху на Астравецкай АЭС.

"Гэта першы раз, калі мы выкацілі гульню. Вядома, не ўсё было гладка – не чакалі столькі ўдзельнікаў, былі дзесьці агрэхі. Нам на іх паказалі самі гульцы і ў бліжэйшы час мы збярэмся з імі, каб зрабіць гульню яшчэ лепш. Уласна, удзельнікі гульні – галоўная яе годнасць, у Магілёве нерэальна крутыя дзяўчаты і хлопцы. Таксама велізарны рэспект ўсім, хто распрацоўваў гульню – гэта Ханна ЗубковаКаця ІвановаДзіма ТоўсцікЛера ЛепешаваАляксандр Буракоў. Таксама вялікі дзякуй камандзе АБФ Магілёў, з якімі мы ладзім Тыдзень правоў чалавека", – распавёў удзельнік MAYDAY Саша Райкан.

Паводле яго слоў, у цэлым, гульня спраўдзіла чаканні:

"Падчас працэсу ўдзельнікі «паміралі» ад «алкагалізму», няякаснай меддапамогі, чорных рыэлтараў і шмат чаго іншага. У выніку да 65 гадоў дабраліся толькі «міліцыянер» і «бяздомная». Высокія былі шанцы ў «дэпутата», але ён згарэў ад анкалогіі ў «59 гадоў». Гэтая гульня – добрая нагода задумацца пра тое, што адбываецца ў нашай краіне і што чакае цябе гадоў праз 10", – сказаў праваабаронца.

Фота mspring.online
Фота mspring.online

Фота mspring.online Фота mspring.online

Фота mspring.online
Фота mspring.online

Фота mspring.online
Фота mspring.online

 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства