viasna on patreon

Хворага актывіста забралі на 15 сутак адбываць арышт

2020 2020-08-06T08:08:48+0300 2020-08-06T08:31:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_kulakou_789.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў у судзе.

Леанід Кулакоў у судзе.

У сем гадзін раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова.

Пазней сяброўка Кулакова Мая Наумава паведаміла праваабаронцам, што актывіста забралі адбываць прысуджаныя яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

У апошні час Леанід Кулакоў мае вялікія праблемы з высокім ціскам, прымае лекі  і практычна не выходзіць з дому.

Яшчэ 19 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні Кулакова да адміністрацыйнай адказнасці па ч.3 арт 23.34 КаАП (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

У справе два эпізоды – удзел актывіста у пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне Сяргея Ціханоўскага ў кандыдаты каля Камароўскага рынку 30 і 31 траўня.

Новыя затрыманні, суды і выпадкі ціску. Хроніка пераследу за чацвёртае жніўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць звесткі са ўсёй краіны пра факты палітычна матываванага пераследу грамадзян. Паведамляем пра затрыманні, пагрозы затрыманнямі, складанне пратаколаў і выклікі ў міліцыю

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства