Навіны на тэму: дапамога
27.05.2011 Вызначаны суддзя, які будзе разглядаць крымінальную справу Андрэя Пачобута
Стала вядома прозвішча суддзі, які будзе разглядаць крымінальную справу журналіста Андрэя Пачобута – працэс будзе весці Віталь Ляцко. Пра гэта жонцы Пачобута Аксане паведаміў следчы, які вядзе справу.
27.05.2011 Раману Кісляку адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце ўжывання адносна яго фізічнай сілы
У выніку дзеянняў дзяжурнага Ленінскага РАУС Брэста Івана Каліты падчас спробы прымусовай дактыласкапіі ў Кісляка была пашкоджана кісць рукі. У адказе пракуратуры паведамляецца, што трое супрацоўнікаў міліцыі, якія сталі сведкамі інцыдэнта, не падцвердзілі гэтага.
27.05.2011 У былых асуджанных сур’ёзныя праблемы з адаптацыяй да жыцця на волі
У Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці пражываюць 62 нідзе непрацуючыя раней судзімыя асобы. Усе яны маюць патрэбу ў рэсацыялізацыі. Пры гэтым, згодна дадзеных афіцыйнай статыстыкі, у Бялыніцкім раёне на ўліку знаходзіцца ўсяго 76 беспрацоўных, з якіх толькі 40 чалавек атрымлівае дапамогу па беспрацоўю.
27.05.2011 У Магілёве адмоўлена ў рэгістрацыі грамадскаму аб’яднанню
“Нерэгістрацыя арганізацыі з’яўляецца індыкатарам таго, што ў нас у грамадстве праблемы не толькі з курсам даляра, але і з дэмакратыяй уцэлым. Чыноўнікі не зацікаўлены ў развіцці грамадскага сектара”, - адзначае кіраўнік “Магілёўскага цэнтра стратэгічнага развіцця “Імпульс” Ігар Барысаў.
27.05.2011 Бягомльскія ветэраны абураюцца ўспамінамі земляка і палохаюць журналіста Камітэтам дзяржбяспекі
Ветэранская арганізацыя мястэчка Бягомль, што ў Докшыцкім раёне, сабралася на пазачарговы сход пасля публікацыі на мясцовым рэгіянальным сайце ўспамінаў старажылы Канстанціна Гайдука.
26.05.2011 Кантроль над маладэчанцамі ўзмацняецца
У Маладэчне ў буднія дні ў грамадскіх месцах будуць дзяжурыць т.зв. “правяраючыя групы”. Яны будуць спыняць мінакоў і высвятляць, чаму тыя днём знаходзяцца не на працы. Аб гэтым паведамілі на сходзе працаўнікам ААТ “Забудова”.
26.05.2011 Жыхарам Гомеля нагадалі пра палітзняволеных
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» нагадалі жыхарам Гомеля пра палітзняволеных — раніцай 26 мая ў розных месцах Савецкага раёна абласнога цэнтра з'явіліся фотаздымкі Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава.
26.05.2011 Жукоўскі vs ўлады: барацьба з пераменным поспехам
Не пашанцавала! Ці актывісту аркамітэта па стварэнню партыі БХД Кастусю Жукоўскаму з гомельскімі ўладамі, ці ўладам — з Жукоўскім. У любым выпадку, супакоіцца чыноўнікам актывіст не дае, бо змагаецца за свае правы. Такія, як, напрыклад, спакойна жыць у сваім доме.
26.05.2011 Гродзенскі абласны суд адхіліў скаргу Мікалая Уласевіча
Абласны суд выявіў карпаратыўную псеўдасалідарнасць, а грамадзян астравецкага рэгіёну пазбаўляюць права выказацца па важнейшым грамадскім пытанні – мэтазгоднасці пабудовы каля Варнянаў атамнай электрастанцыі.
26.05.2011 Журналіста Руслана Равяку не пусцілі на паседжанне Баранавіцкага гарсавету
Перад пачаткам паседжання журналіста папрасілі пакінуць малую залу райвыканкаму, дзе адбываўся сход, матывуючы тым, што гэта паседжанне гарсавета – пазачарговае і з’яўляецца закрытым. На паседжанні планаваўся разгляд скарачэння бюджэта горада.
26.05.2011 Салігорскія чыноўнікі правакуюць несанкцыянаваныя акцыі
25 траўня ў Салігорску адбылася сустрэча прадстаўніка дэмакратычнай супольнасці гораду Уладзіміра Шылы з кіраўніком мясцовага райвыканкаму Аляксандрам Рымашэўскім. Прычынай для візіту стаў шэраг беспадстаўных забаронаў на правядзенне пікетаў у горадзе.
26.05.2011 У раёнах скарацілі пасажырскія маршруты: як старым даехаць да бальніцы?
У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах мясцовыя райвыканкамы адмянілі рух аўтобусаў па цэлым шэрагу прыгарадных пасажырскіх маршрутаў. У першую чаргу былі скарочаны аўтобусныя маршруты да маланаселеных вёсак, дзе жывуць практычна адны састарэлыя пенсіянеры.
25.05.2011 Праверкі ў школах Глыбоччыны: ад ведання гімна Беларусі да асабістай маёмасці настаўнікаў
“Гэта такое прыніжэнне, што не перадаць словамі! Якая можа быць павага да нас з боку вучняў, калі яны бачаць, што нейкія “правяральшчыкі” рыюцца ў нашых асабістых рэчах, у сталах, у шафах з кнігамі ды сшыткамі!"
25.05.2011 У пінскім Доме культуры шточацьвер праводзяць палітінфармацыі
Ідэолагі пінскага выканкама спрабуюць узмацніць ідэалагічную апрацоўку пінчукоў. Згодна з прапановай пінскіх чыноўнікаў, на дзяржаўных прадпрыемствах і ўстановах гораду павінны часцей праводзіцца дні інфармавання.
25.05.2011 У Магілёве плануюць мітынг супраць інфляцыі
25 траўня прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці Магілёва падалі заяўку ў гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзенне мітынга супраць росту цэн, інфляцыі і падзення жыццёвага ўзроўня насельніцтва. Пад заяўкай падпісалася 12 прадстаўнікоў палітычных, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый горада.