Навіны на тэму: дапамога
23.05.2011 У Баранавічах адбыўся першы за апошнія 5 гадоў сход прадпрымальнікаў
Спачатку перад прысутнымі выступіў намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Ігар Стасевіч, а затым фінансавую сітуацыю ў краіне патлумачыў дырэктар Баранаіцкай філіі “Беларусбанка” Андрэй Навіцкі.
23.05.2011 “Сябрам усё, ворагам -- закон”
Салігорцы пачалі атрымліваць стандартныя адпіскі з Міністэрства інфармацыі на свае лісты з патрабаваннямі аб тэрміновым адкліканні іску супраць “Наша Нівы” і “Народнай Волі”.
23.05.2011 62 % чытачоў “Intex-press” лічаць, што судзіць ўдзельнікаў Плошчы няма за што
Толькі 10% чытачоў папулярнай гарадской газеты лічаць, што прысуды справядлівыя, а 62 % адказалі, што там увогуле судзіць няма за што, 14% наведвалькаў сайту адзначылі, што прысуды вельмі жорсткія і толькі 7% лічаць, што прысуды ўдзельнікам плошчы надта мягкія.
20.05.2011 Суды штрафамі папаўняюць бюджэт?
Пенсіянерка вёскі Кавердзякі Брэсцкага раёна Лідзія Шасцюк толькі пад час атрымання пенсіі даведалася, што пакарана судом штрафам у памеры 140 тысяч рублёў за абразу сваёй суседкі. Жанчына звярнулася ў суд, дзе даведалася, што паседжанне адбылося яшчэ ў снежні. Але Шасцюк не атрымліва ні позвы ў суд, ні пастановы суда.
20.05.2011 Не аплаціў паслуг дзяржустаноў – не можаш пікетаваць супраць збяднення
Бярозаўскія грамадскія актывісткі Галіна Кавалевіч і Таццяна Аліхвер атрымалі адмову на заяву аб правядзенні пікета, скіраванага супраць збяднення. Адкуль у заяўніц пенсійнага ўзросту сродкі, каб заплаціць службам, якія нібыта будуць абслугоўваць пікет?
20.05.2011 Лілія Ананіч апелюе да закона
17 чытачоў “Народнай Волі” і “Нашай нівы” з Бярозы атрымалі адказ з Міністэрства інфармацыі за подпісам першага намесніка міністра Ліліі Ананіч на свой зварот адклікаць іск супраць незалежных газет. Лілія Ананіч паведаміла, што Міністэрства дзейнічае ў адпаведнасці з законам “Аб сродках масавай інфармацыі”.
20.05.2011 У Глыбокім патрабуюць вызвалення палітвязняў
Цікава, што мясцовыя апазіцыянеры былі здзіўленыя масавым з’яўленнем антылукашэнкаўскіх улётак у горадзе. Верагодна, іх распаўсюдзілі або прыезжыя, або нехта з тутэйшых жыхароў, хто не ўваходзіць ні ў якія суполкі, але мае выразную палітычную пазіцыю.
20.05.2011 Пасля скаргі журналіста супрацоўнікаў ізалятара часовага ўтрымання дэпрэміравалі
Пракуратура Ленінскага раёна Магілёва прызнала парушэнні, якія былі дапушчаны падчас утрымання ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання ў дачыненні да журналіста БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча.
20.05.2011 Міліцыя правяла экскурсію для штрафнікоў і журналістаў
Супрацоўнікі віцебскай міліцыі арганізавалі экскурсію ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання для асобаў, якія ўпершыню былі пакараныя за адміністрацыйныя правапарушэньні, але толькі штрафамі. Паводле ідэі ініцыятараў, правапарушальнікі мусяць паглядзець на ўмовы ўтрыманьня ў ІЧУ і зрабіць усё, каб больш ніколі сюды не трапіць.
20.05.2011 Светлагорскія прадпрымальнікі збіраюцца спыняць працу
На 21 траўня запланаваны масавы сход мясцовых прадпрымальнікаў на цэнтральным рынку Светлагорска. Бізнесоўцы будуць раіцца: як жыць і працаваць далей, што рабіць, каб да іх просьбаў прыслухалася ўлада.
20.05.2011 У Маладэчне правяраюць лаяльнасць да прэзідэнта
У маладэчанскіх школах на гэтым тыдні абласны аддзел адукацыі ажыццяўляе франтальную праверку. Як распавядаюць настаўнікі, асноўны накірунак праверкі – ідэалагічны. Ад школьнікаў патрабуюць дакладнага ведання дзяржаўнай сімволікі і таго, чым можа ганарыцца наша краіна, таксама высвятляюць адносіны да прэзідэнта.
19.05.2011 “Інвентарызацыя” па-віцебску або несанкцыянаваныя ператрусы ў жылых дамах
У Віцебску, нягледзячы на заявы па БТ пра знойдзеныя “лабараторыі тэрарыстаў”, усё яшчэ нешта шукаюць у падвалах мясовых жыхароў. 18 траўня на пад’ездах дамоў па вуліцы Рэпіна, дзе жылі двое абвінавачаных у тэракце ў мінскім метро 11 красавіка, пачалася прымусовая “інвентарызацыя падвалаў”.
19.05.2011 Гродзенскае КДБ пачынае вяртаць кампутарную тэхніку
Сёння гродзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву вярнулі кампутарную тэхніку і іншыя рэчы, забраныя пад час ператрусу 12 студзеня ў офісе. Напярэдадні яму патэлефанавалі з Гродзенскага ўпраўлення КДБ і прапанавалі забраць маёмасць.
19.05.2011 Гомельскай «Прававой ініцыятыве» заблакавалі доступ да апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў
Супрацоўнікі гомельскага гарадскога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Прававая ініцыятыва» ужо тыдзень як пазбаўлены магчымасці адкрываць з кампутараў офіса сайты «Хартыі» і «Беларускага партызана».
19.05.2011 Як выжываюць пазбаўленыя працы апазіцыянеры ў рэгіёнах
Спадар Каранкевіч, - асоба ў Хоцімскім раёне вядомая і аўтарытэтная. У свой час ён працаваў намеснікам старшыні мясцовага райвыканкама па сельскай гаспадарцы, кіраваў адным з мясцовых калгасаў. Вось ужо некалькі гадоў ён не можа знайсці працу ў раёне, адным з кіраўнікоў якога ён з’яўляўся не так даўно.