Навіны на тэму: дапамога
03.06.2011 ДАІ не спадабалася бел-чырвона-белая стужка
Віцебскага актывіста, прадстаўніка віцебскага моладзевага руху “Вольны шлях” Аляксандра Кузняцова выклікаюць на камісію за парушэнне правілаў паркоўкі. Супрацоўнікам ДАІ не спадабалася, што за лабавым шклом прычэплена бел-чырвона-белая стужка і значок “Жыве Беларусь!”
03.06.2011 Газета гарвыканкама знайшла вінаватых
У апошнім нумары гарвыканкамаўская газета “Бабруйскае жыццё” нарэшце знайшла вінаватых у крызісе, які абрынуўся на нашу краіну. Па меркаванні аўтара артыкула “Откуда гвалт?” Аляксандра Цімафеева, ва ўсім вінаватыя СМІ і "пятая калона".
03.06.2011 Рагачоўскаму апазіцыянеру абяцаюць зменшыць штрафы, калі ён кіне займацца палітыкай
Актывіст аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Дашкевіч мае свой бізнес і сцвярджае, што ім часцей пачалі цікавіцца супрацоўнікі падатковай інспекцыі і фінансавай міліцыі. Нядаўна выпісалі некалькі штрафаў. «Парушэнні сапраўды былі, я вінаваты. Але цікава, што мяне папярэдзілі: маўляў, калі кінеш займацца палітыкай, штрафы зменшым»
03.06.2011 Барысаўскія дэмактывісты будуць дамагацца будаўніцтва падземных пераходаў
Ініцыятыўная група, якая складаецца з мясцовых дэмакратычна настроеных актывістаў, задалася мэтай дамагацца будаўніцтва падземных пераходаў праз самую ажыўленую вуліцу горада Барысава.
03.06.2011 Судовае рэха Плошчы: Вярхоўны суд прызнаў правамоцным арышт Таццяны Шамбалавай
Актывістка патрабавала адмены рашэння Мінскага гарадскога суда і новага разгляду яе скаргі новым суддзёй. Да гэтага суд Завадскога раёна Мінска асудзіў Таццяну Шамбалаву на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэста 19 снежня 2010 года.
03.06.2011 У Магілёве да правядзення “Марша свабоды” далучылася “Народная Грамада”
Моладзевае крыло аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” падтрымала ідэю мясцовай філіі “Маладога Фронта” па правядзенні “Марша Свабоды” у Магілёве 28 чэрвеня, на Дзень Горада.
03.06.2011 Незнаёмыя хлопцы дапамаглі сям’і палітвязня
У Барысаве, падобна, дапамагаць сям’і палітвязня Аляксандра Малчанава становіцца проста правілам добрага тону. Так, на днях у доме бацькоў Сашы з’явіліся незвычайныя госці.
03.06.2011 Салігорскім актывістам пачалі вяртаць тэхніку
Хваля вяртання вынятай спецслужбамі тэхнікі паступова дакацілася і да Салігорску. Сярод першых шчасліўчыкаў апынуліся мясцовыя прадстаўнікі апазіцыі Павел Батуеў і Ларыса Насановіч.
03.06.2011 Пінскія чыноўнікі заслужылі міліцэйскія ўзнагароды
Старшыня Пінскага гарвыканкаму разам з начальнікам аддзелу ідэалагічнай працы пінскага гарвыканкаму і рэктарам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту ўзнагарожаны юбіленым медалём “90 год міліцыі Беларусі”.
02.06.2011 Праваабаронца патрабуе, каб Мінюст пакараў ГА «БРСМ»
Мінюст дэманструе падвойныя стандарты ў стаўленні да розных грамадзкіх суполак: незалежнаму аб’яднанню міністэрства даўно б ужо вынесла некалькі папярэджанняў ды звярнулася б у суд з пазовам аб ліквідацыі, але ГА «БРСМ», па ўсім відаць, недатыкальнае.
02.06.2011 За зламаную руку ўсё ж нехта панясе адказнасць?
Маладэчанец Ян Лагвіновіч, які пацярпеў падчас жорсткага разгону на Плошчы – у яго была зламана рука, атрымаў адказ на сваю скаргу аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы на супрацоўнікаў міліцыі.
02.06.2011 Рэдакцыю незалежнага сайта высяляюць з офіса
Рэгіянальны незалежны сайт Барысаўскага рэгіёну ex-press.by, які быў створаны журналістамі закрытай перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 года газеты «Кур'ер з Барысава», арэндадаўца высяляюць са знятага офіса.
02.06.2011 Кіраўніка віцебскай арганізацыі “Саюза палякаў” вінавацяць у фінансавых махлярствах
Каб пазбегнуць пераследу, старшыня гарадской суполкі СПБ Уладзіслаў Токараў мусіў з’ехаць за мяжу. Ён лічыць абвінавачанні ў свой бок беспадстаўнымі і абдумвае перспектывы таго, каб папрасіць у Польшчы палітычнага прытулку.
02.06.2011 Галоўны ідэолаг МУС: навокал ворагі
“Шэраг дэструктыўных замежных структур у супрацоўніцтве з радыкальна і экстрэмісцкіх настроенымі элементамі ўнутры краіны імкнуцца дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, падарваць эканамічныя і палітычныя асновы дзяржавы".
02.06.2011 Шклоўскую і Бялыніцкую раёнкі нечакана захвалявалі праблемы дэмакратыі
Раённыя газеты Шклоўскага і Бялыніцкага раёнаў - “Ударны фронт” і “Зара над Друццю” - сінхронна апублікавалі артыкул Віктара Шмакава “На тропе… демократии”. Раней гэты ж артыкул ужо быў апублікаваны ў раённай газеце Круглянскага раёна “Сельскае жыццё”.