Навіны на тэму: дапамога
02.06.2011 Міністэрства інфармацыі ўхілілася ад ацэнкі
Выказванні прэзідэнта “казёл” і “вашывыя” не ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства інфармацыі. Такі адказ атрымала каля двух дзесяткаў магілёўцаў ад намесніка міністра інфармацыі Ігара Лапцёнка.
02.06.2011 Праваабаронца абскарджвае штраф
Рудкоўская звярнулася па кансультацыю да галоўнага юрысконсульта ўпраўлення справамі адміністрацыі Ленінскага раёну Кацярыны Фядосенкі. Аднак маладая чыноўніца ў рэзкай і некарэктнай форме замест кансультацыі прапанавала Рудкоўскай звольніцца з працы.
02.06.2011 Бабруйчане перастаюць верыць дзяржСМІ
Гарадскія СМІ Бабруйска занялі пазіцыю “супакойвання”. У іх не ўбачыш адмоўнай статыстыкі ці аб’ектыўных прагнозаў эканамістаў. Па традыцыі, адны з іх увогуле “захоўваюць нейтралітэт”, іншыя – гнуць сваю лінію.
02.06.2011 У Пінску рыхтуюцца да “сеткавай рэвалюцыі”?
Сярод пінскай моладзі ходзяць чуткі пра акцыю, якая арганізуецца праз сацыяльныя сеткі. Сэнс акцыі – у вызначаны дзень выйсці на галоўную плошчу горада і пабыць там некалькі хвілін. Мерапрыемства плануецца праводзіць штотыдзень.
02.06.2011 Сям’і Лемяноўскіх дагэтуль не вярнулі кампутары
Яшчэ 14 лютага міліцыянты правялі ператрус у кватэры Міколы Лемяноўскага. Гэта адбылося пасля таго, як уначы была затрымана ягоная дачка Вераніка разам з іншай моладзевай актывісткай Надзеяй Крапівінай па падазрэнні ў нанясенні графіці палітычнага зместу.
01.06.2011 Гомельскія АДС і БХД дамовіліся супрацоўнічаць у вызваленні палітвязняў
"Прынцыповы момант дамовы - АДС і аргкамітэт па стварэнні партыі БХД у Гомельскай вобласці лічаць абавязковай умовай ўдзелу іх прадстаўнікоў у якасці кандыдатаў у дэпутаты ў парламенцкіх выбарах, вызваленне ў Беларусі ўсіх палітычных зняволеных".
01.06.2011 Бацьку Статкевіча адмовілі ў сустрэчы з сынам
Па словах бацькі экс-кандыдата ў прэзідэнты, пазней ён даведаўся, што ягоны сын пераведзены ў СІЗА на Валадарскага. “Заўтра пайду туды і паспрабую пабачыцца з сынам”, – выказаў надзею Віктар Паўлавіч Статкевіч.
01.06.2011 Маці аднаго з абвінавачаных у тэракце хоча быць законным прадстаўніком сына
Маці аднаго з абвінавачаных у тэракце занепакоеная фізічным і маральным станам зняволенага ў СІЗА КДБ сына і хоча, каб яе дапусцілі да ўдзелу ў дзеяннях па крымінальнай справе. Адпаведную заяву яна падала на імя кіраўніка следчай групы.
01.06.2011 У Пінску збіраліся вышэйшыя міліцэйскія ідэолагі
У Пінску адбыўся вучэбна-метадычны збор галоўных міліцэйскіх ідэолагаў. На працягу дзвух дзён на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэту старэйшыя афіцэры ад ідэалогіі ўдасканальвалі свае веды.
31.05.2011 Праваабаронца шукае тэкст выканкамаўскага рашэння
Амаль год праваабаронца Алег Мацкевіч шукае тэкст рашэння Барысаўскага райвыканкаму "Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне» і цяпер вымушаны звярнуцца да раённай вертыкалі з адпаведным запытам.
31.05.2011 Уладальнікі ровараў пераканалі Віцебскі гарвыканкам. Але толькі часткова і ў перспектыве
Актывісты і прыхільнікі здаровага ладу жыцця змагаюцца за стварэнне інфраструктуры для перасоўвання на роварах – адмысловыя дарожкі і паркоўкі. Пасля некалькіх масавых акцый яны атрымалі афіцыйны адказ на свой зварот у гарвыканкам.
31.05.2011 Машчаніцкая справа: як ледзь не былі расстраляны невінаватыя
Па абвінавачанні ў забойстве былі затрымана пяцёра маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў з гэтай жа вёскі. Па выніках судовага разгляду пракурор патрабаваў для двух з іх выключную меру пакарання – растрэл, для трох іншых – пажыццёвае зняволенне.
31.05.2011 У Салігорску зноў плануецца мітынг
Арганізатары мітынгаў плануюць абмеркаваць з жыхарамі гораду пытанне “Як нам жыць далей?” у цяперашняй палітыка-эканамічнай сітуацыі і знайсці адказ на адвечнае пытанне “Што рабіць?”.
31.05.2011 Прадстаўнікі ААН у Пінску гаварылі пра ўцекачоў
Сталіцу Палесся наведала дэлегацыя ААН, а менавіта -- прадстаўнікі Міжнароднага камітэта па міграцыі ААН і Вярхоўнага камісара ААН. Міжнародныя эксперты прызнаюць, што беларуская сістэма працы з уцекачамі адпавядае сусветным стандартам.
31.05.2011 Гомельскім апазіцыянерам КДБ вярнуў ксеракс, але ў нерабочым стане
"Калі мы забіралі кампутары і ноўтбукі з КДБ, я не далічыўся мышкі ад майго ноўтбука. Супрацоўнікі КДБ адказалі мне, што адзін з чэкістаў узяў тую мышку на часовае карыстанне для свайго сына. Гэтым разам мышку аддалі, відаць, ад сэрца сына адарваў чэкіст тую мышку».