Навіны на тэму: дапамога

Інфармацыйны голад адчуваецца ўсё больш

31.05.2011 Інфармацыйны голад адчуваецца ўсё больш

Прама прапарцыйна эканамічным цяжкасцям у маладэчанцаў, як і ва ўсіх беларусаў, пачала расці патрэба ў аб’ектыўнай інфармацыі. Але ў рэгіянальных афіцыйных СМІ па-ранейшаму – толькі пазітыўныя навіны: пра надоі малака, колькасць удабрэнняў і добрыя справы прэзідэнта.

Дэпутатам прапанавана ўнесці змены ў Закон “Аб мовах”

30.05.2011 Дэпутатам прапанавана ўнесці змены ў Закон “Аб мовах”

Гамяльчанін Ігар Случак, каардынатар кампаніі “Справаводства па-беларуску!”, накіраваў кожнаму са 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў персанальную прапанову ўнесці змены ў Закон “Аб мовах”.

Баранавіцкія сацыя-дэмакраты падалі заяву на правядзенне 16 чэрвеня трох пікетаў

30.05.2011 Баранавіцкія сацыя-дэмакраты падалі заяву на правядзенне 16 чэрвеня трох пікетаў

У заяве мэтаю пікетаў указваецца выказванне пратэсту ў сувязі з рэзкім паніжэннем узроўню жыцця жыхароў Беларусі ў выніку дэвальвацыі беларускага рубля, падвышэння коштаў на тавары і паслугі.

Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (23-29 траўня)

30.05.2011 Тыднёвы агляд паслявыбарчай сітуацыі ў Беларусі (23-29 траўня)

Вынесены 7 новых прысудаў па справе аб массавых беспарадках. Старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгену Вапу пры перасячэнні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі без тлумачэння прычынаў анулявалі візу. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 удзельнікаў міжнароднага круглага стала, прысвечананага пытанням рэфармавання сістэмы МУС, сярод якіх было 4 праваабаронцы. Лукашэнка запатрабаваў закрыць СМІ, якія “нагнятаюць ажыятаж” на спажывецкім і валютным рынку.

У Пінску маладыя інваліды правялі фестываль

30.05.2011 У Пінску маладыя інваліды правялі фестываль

Каб прыцягнуць увагу грамадства да праблем маладых інвалідаў, пінская грамадская арганізацыя “Ветразь” правяла фестываль “Бэзавая Ластаўка”. Мерапрыемтвы фестывалю, са згоды кіраўніцтва горада, ладзіліся ў гарадскім парку культуры і адпачынку.

“Малады фронт” збіраецца правесці ў Магілёве “Марш свабоды”

30.05.2011 “Малады фронт” збіраецца правесці ў Магілёве “Марш свабоды”

“Малады фронт” заклікае прыняць удзел у правядзенні 28 чэрвеня ў Магілёве “Марша свабоды”. У гэты дзень у Магілёве традыцыйна адзначаецца Дзень гораду, які прымеркаваны да чарговай гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Грамадскасць абараніла салігорскі лес

29.05.2011 Грамадскасць абараніла салігорскі лес

Яшчэ напрыканцы мінулага году ў Салігорску разгарнулася барацьба жыхароў гораду з мясцовымі ўладамі за права на здаровы навакольны асяродак. Прычынай канфлікту стаў пачатак высечкі значных лесапаркавых тэрыторыяў пад будаўніцтва жылля.

Дзяржкантроль адмаўляе датычнасць да масавых рэйдаў

29.05.2011 Дзяржкантроль адмаўляе датычнасць да масавых рэйдаў

У траўні на Брэстчыне Камітэт дзяржкантролю праверыў 88 устаноў і прадпрыемстваў на прадмет выканання працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Прадстаўнікі працоўных калектываў распавядаюць, што акрамя ўсяго камісары спрабавалі выявіць палітычна неблаганадзейных, праводзілі маніторынг кампутараў.

Міністэрства культуры вырашыла спыніць разбурэнне архітэктурных помнікаў Пінска

29.05.2011 Міністэрства культуры вырашыла спыніць разбурэнне архітэктурных помнікаў Пінска

Каб засвоіць фінансаванне Нацыянальнага банка на пабудову будынкаў Палескага ўніверсітэта, мясцовыя чыноўнікі далі дабро на руйнаванне цэлага гістарычнага кварталу Каралін у Пінску. Пасля гэтага ў горадзе не засталося комплекснай забудовы будынкамі XIX стагоддзя.

У рэгіёнах узнікаюць спантанныя акцыі пратэсту

29.05.2011 У рэгіёнах узнікаюць спантанныя акцыі пратэсту

28 траўня ў Маладэчне адбыўся перфоманс: на Цэнтральнай плошчы, пад помнікам Леніна маладыя людзі сталі грымець пустымі рондалямі. Відавочна, акцыя была прысвечана цяперашняй эканамічнай сітуацыі.

Круглянская раёнка прайшлася па Кэтрын Эштан і дэмакратычнай супольнасці

29.05.2011 Круглянская раёнка прайшлася па Кэтрын Эштан і дэмакратычнай супольнасці

У суботнім нумары круглянскай раённай газеты “Сельскае жыццё” змешчаны артыкул В. Шмакава “На тропе … демократии», у якім рэзка крытыкуюцца вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і прадстаўнікі беларускага незалежнага грамадства.

Статкевіч-старэйшы спадзяецца дачакацца сына

29.05.2011 Статкевіч-старэйшы спадзяецца дачакацца сына

У Баранавічах грамадскія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча, які жыве адзін у паўночным мікрараёне гэтага горада. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл з’яўляюцца частымі гасцямі Статкевіча-старэйшага, але пасля такога жорсткага прысуду Мікалаю Статкевічу яны палічылі неабходным падтрымаць бацьку экс-кандыдата.

Магілёўскія дэмакраты абскарджваюць адмову ў правядзенні пікетаў

29.05.2011 Магілёўскія дэмакраты абскарджваюць адмову ў правядзенні пікетаў

Гэтым разам у калегіі па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда. Яны дамагаюцца, каб было адменена рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва і прызнана незаконным рашэнне кіраўніка спраў Магілёўскага гарвыканкама аб адмове ў правядзенні пікетавання.

На Віцебшчыне патрабуюць адказу ад дэпутатаў

28.05.2011 На Віцебшчыне патрабуюць адказу ад дэпутатаў

Пастаўчанін Уладзімір Бароўка звярнуўся да дэпутатаў у адкрытым лісце праз незалежныя СМІ. Ён патрабуе, каб дэпутаты ўсіх узроўняў павярнуліся тварам да людзей у цяжкі эканамічны час -- каб праводзілі сустрэчы, сходы, тлумачылі насельніцтву, што адбываецца.

У Баранавічах прайшоў пікет супраць адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання ўкраінцаў

28.05.2011 У Баранавічах прайшоў пікет супраць адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання ўкраінцаў

27 траўня ў Баранавічах адбыўся пікет супраць адмовы ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Кабзар”, якое аб’ядноўвае баранавіцкіх беларусаў украінскага паходжання. Ініцыятарам пікету стаў мясцовы прадпрымальнік, старшыня ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі Мікалай Чарнавус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства