Навіны на тэму: затрыманні
09.09.2020 Затрыманні 9 верасня ў Мінску
Вечарам 9 верасня на стыхійнай акцыі пратэсту ў Мінску ў падтрымку затрыманай Марыі Калеснікавай адбыліся затрыманні.
09.09.2020 Максім Знак, Ілля Салей, Марыя Калеснікава затрыманыя ў межах крымінальнай справе
Сябра Прэзідыума КР Беларусі юрыст Максім Знак ранкам 9 верасня паспеў напісаць прадзюсару "Эхо Москвы" паведамленне са словам "маскі”. Зараз з ім не могуць звязацца яго памочнікі.
07.09.2020 Марыя Калеснікава выкрадзена ў цэнтры Мінска невядомымі
Сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікава раніцай 7 верасня ля Нацыянальнага мастацкага музея невядомыя людзі пасадзілі ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезлі ў невядомым кірунку. Пра гэта TUT.BY распавяла чытачка Анастасія, на вачах якой усё і адбылося.
06.09.2020 Затрыманні ў Мінску і рэгіёнах 4, 5 і 6 верасня
4 і 5 верасня ў раёнах горада праходзяць стыхійныя мірныя акцыі пратэсту. 6 верасня ў Мінску і рэгіёнах запланаваны Марш Адзінства. Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць пра затрыманні ўдзельнікаў.
04.09.2020 Сведчаць пацярпелыя: "Ты кідаў кактэйль Молатава!" – і ўдарылі шокерам
23-гадовы Ігар Квятко быў затрыманы 11 жніўня наўпрост ў машыне таксі. З'явіліся супрацоўнікі АМАПу, дасталі з машыны, паклалі тварам у асфальт, пачалі біць па нагах і па спіне, а затым ударылі шокерам.
03.09.2020 Затрыманні ў Беларусі трэцяга верасня. Што вядома "Вясне"?
Трэцяга верасня ў Мінску працягваюцца затрыманні за ўдзел у мірных акцыях.
03.09.2020 Кропкавыя затрыманні працягваліся 2 верасня
У сераду, 2 верасня, супрацоўнікі міліцыі працягвалі затрымліваць студэнтаў і ўдзельнікаў акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.
02.09.2020 У кампаніі PandaDoc ператрус - яе заснавальнік дапамагае сілавікам кінуць працу
Як паведамляюць супрацоўнікі кампаніі і Telegram-канал "Матолькопомогі", у менскім офісе кампаніі PandaDoc супрацоўнікі ДФР праводзяць ператрус.
01.09.2020 Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні
Раніца 1 верасня ў Мінску і іншых гарадах азмрочылася затрыманнямі грамадзян і студэнтаў.
31.08.2020 Затрыманні ў Беларусі 31 жніўня
Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 31 жніўня.
30.08.2020 3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах. Спіс
30 жніўня - 22 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.
30.08.2020 На Жаночым Маршы не абыйшлося без затрыманняў
29 жніўня адбыўся 10-тысячны Марш Жанчын. Нажаль і гэтым разам не абыйшлося без затрыманняў.
28.08.2020 Затрыманні ў Мінску вечарам 28 жніўня
Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў "ланцуг салідарнасці". Да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і патрабуюць, каб жанчыны разышліся.
28.08.2020 Старшыня АБСЕ: Беларусь павінна неадкладна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека — прама цяпер, без усякіх "калі" і "але"
Дзеючы старшыня АБСЕ, прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама 28 жніўня на спецыяльным пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ па абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі выступіў са зваротам да беларускіх уладаў і іншых членаў АБСЕ.
28.08.2020 Хроніка пераследу за 27 жніўня. Спіс затрыманых на Плошчы
27 жніўня ў Беларусі працягваецца пераслед актывістаў і незалежных СМІ. У офіс рэдакцый выданняў Kyky.org і The Village Беларусь прыйшлі з ператрусам, працягваюцца суды над удзельнікамі акцый пратэсту, адбываюцца новыя затрыманні.