Навіны на тэму: затрыманні
07.08.2020 Хроніка пераследу актывістаў 7 жніўня: затрыманні, вобшукі, суды
Па ўсёй Беларусі сёмага жніўня працягваецца пераслед актывістаў: затрыманні, ціск, вобшукі і суды. “Вясна” збірае такія факты пераследу са ўсёй краіны.
06.08.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення праваабаронцы ПЦ “Вясна” і назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксандра Буракова
Заява прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
06.08.2020 Затрыманні, вобшукі, міліцыя каля дамоў. Хроніка пераследу актывістаў шостага жніўня
Шостага жніўня ў розных гарадах Беларусі працягваюцца затрыманні, ціск на актывістаў, вобшукі і суды. “Вясна” сочыць за развіццём падзей і збірае факты са ўсёй краіны.
06.08.2020 Міліцыя спрабуе затрымаць актывістаў "Моладзевага блока"
Раніцай 6 жніўня да дома, дзе жывуць актывісты "Моладзевага блока" прыехалі міліцыянты і пачалі грукацца ў калітку. Калі ніхто ім не адчыніў, яны прайшлі ў двор і пачалі ламіцца ў дзверы.
06.08.2020 Супраць Аляксандр Буракова-старэйшага арганізавалі правакацыю прама каля РАУС
Журналіста і праваабаронцу «Магілёўскай вясны» Аляксандра Буракова-старэйшага затрымалі пятага жніўня каля 19.00 супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Праваабаронца Барыс Бухель, які дзяжурыў каля РУУС да глыбокай ночы, з трывогай паведаміў, што ў дачыненні да Аляксандра Буракова зладзілі правакацыю прама каля аддзялення міліцыі.
06.08.2020 Хворага актывіста забралі на 15 сутак адбываць арышт
У сем гадзін раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова.
05.08.2020 У Магілёве затрыманыя журналіст Аляксандр Буракоў-старэйшы і актывіст Аляксандр Хамратаў
Супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі маёр Рубанаў, заявіў, што падазрае Буракова у «транспарціроўцы кантрафактнага алкаголю», а потым – што аўтамабіль Буракова можа быць ва ўгоне.
05.08.2020 У Мінску палююць на расклейшчыкаў палітычных ўлётак і саджаюць іх на "суткі"
У апошнія дні выбарчай кампаніі ў Мінску і іншых гарадах людзей пачали затрымливаць за расклейку плакатаў і ўлетак агітацыйнага ці палітычнага характару.
05.08.2020 Затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі
Правабаронцам стала вядома, што чацвёртага жніўня быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы “Сумленныя людзі” Ілля Шапаткоўскі. Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымлівалі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследванняў у межах справы "Белгазпрамбанку".
04.08.2020 У Магілёве незалежнага назіральніка прама на ўчастку затрымала міліцыя
Назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Андрэй Застрэлаў з міліцэйскага аўто паведаміў, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС.
04.08.2020 Новыя затрыманні, суды і выпадкі ціску. Хроніка пераследу за чацвёртае жніўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць звесткі са ўсёй краіны пра факты палітычна матываванага пераследу грамадзян. Паведамляем пра затрыманні, пагрозы затрыманнямі, складанне пратаколаў і выклікі ў міліцыю, якія адбыліся ці пра якія стала вядома чацвёртага жніўня.
02.08.2020 Затрыманні ў Светлагорску і Хойніках
Увечары 1 жніўня ў Светлагорску каля раённага аддзялення міліцыі амапаўцы затрымалі мясцовых жыхароў Юлію Дудко і Арцёма Данілава, якія прыйшлі ў РАУС даведацца пра лёс затрыманых тры дні таму іх сяброў.
02.08.2020 У Мінску затрыманы блогер Мікалай Маслоўскі
Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведвання Баранавічаў паведаміла пра затрыманне блогера Мікалая Маслоўскага.
31.07.2020 На час выбараў актывістаў ізалююць: затрымліваюць для адбыцця папярэдне прызначаных арыштаў
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 31 ліпеня для адбыцця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў у Оршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.
31.07.2020 У Ганцавічах затрымалі актывіста, які збіраў подпісы за Віктара Бабарыку
У Ганцавічах 30 ліпеня затрымалі Юрыя Навіцкага, які з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Перад затрыманнем супрацоўнікі міліцыі правялі ў яго дома ператрус.