Навіны на тэму: інфаграфіка
10.04.2019 Беларусь застаецца апошнім катам Еўропы: колькасць смяротных пакаранняў вырасла ў 2018 годзе
Беларусь застаецца апошняй дзяржавай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе працягвае прымяняцца смяротнае пакаранне. Пры гэтым у 2018 годзе колькасць прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў вырасла - з двух у 2017-м да чатырох.
10.04.2019 Справа блогера Пятрухіна: допыт сведак абароны, паралельная экспертыза
Сёння ў 11 гадзін пачнецца допыт эксперткі Вольгі Дудзінай, якая праводзіла судова-лінгвістычную экспертызу па справе. Затым будуць разгледжаныя зыскі пацярпелых.
01.04.2019 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2019
У сакавіку намеціліся трывожныя тэндэнцыі пагаршэння агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, што можа сведчыць аб узмацненні ўзроўню рэпрэсіяў перад будучымі выбарамі.
26.02.2019 Гадавіна пратэстаў супраць будаўніцтва завода АКБ у лічбах і фактах
25 лютага споўніўся год з дня пачатку масавага пратэсту гараджан супраць будаўніцтва каля Берасця завода акумулятарных батарэй кампаніяй АйПауэр.
22.02.2019 Глыбоцкага журналіста Лупача аштрафавалі амаль на 900 рублёў
Журналіст-фрылансер з Глыбокага Зміцер Лупач атрымаў першы ў 2019 годзе штраф за супрацу з тэлеканалам "Белсат". Справу Змітра Лупача разглядалі ў судзе Глыбоцкага раёну. Нагодай стаў рэпартаж пра помнік у гонар стагоддзя камсамолу.
12.02.2019 Справа Золатавай у руках суддзі Петраша. Хто ён такі?
Нагадаем, што прозвішча суддзі Заводскага раёна Мінска Аляксандра Петраша ўнесена ў Рэестр асоб, якія маюць дачыненне да палітычна матываванага пераследу.
08.02.2019 Што робіць Следчы камітэт з канфіскаванымі ў грамадзянкі грашыма?
Вось ужо 11 месяцаў грамадзянка А. не можа дамагчыся вяртання грошай і ноўтбука, канфіскаваных у яе на расейска-латвійскай мяжы, а пазней перададзеных беларускаму боку.
07.02.2019 Пяць аргументаў для Канстытуцыйнага суда па "гвалтоўных знікненнях"
Кіраўніца БДЦ Раіса Міхайлоўская 6 лютага звярнулася ў Канстытуцыйны суд з просьбай крыміналізаваць гвалтоўнае знікненне, як асобны від злачынства ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь.
01.02.2019 Адміністрацыйны пераслед у студзені: больш за ўсіх пакутуюць журналісты
Студзень выдаўся адносна спакойным месяцам у плане сацыяльна-грамадскай актыўнасці. Тым не меней, і ў новым годзе не спыняецца канвеер спагнання штрафаў з журналістаў па надуманых, але «абкатаных» судамі падставах.
01.02.2019 Гародня: суды спрабуюць штрафамі заткнуць раты Дзянісаву і Кіркевічу
У Гародні зноў судзяць журналіста-фрылансера і вядомага рок-музыку Алеся Дзянісава, а таксама журналіста Алеся Кіркевіча. Пастанова: Кiркевiчу - штраф 30 базавых велічынь, Дзянiсаву 30 базавых штрафу.
23.01.2019 Ад прысуду да выканання: чаму так хутка забіваюць у Беларусі?
У межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», якая ў студзені адзначае 10-годдзе сваёй дзейнасці, было праведзенае невялікае расследванне і прааналізаваныя прысуды і прывядзенне іх у выкананне за 10 апошніх год.
09.01.2019 Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць
Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены 9 студзеня ў Бабруйску за забойства дзвюх маладых жанчын пры абцяжарваючых абставінах.
03.12.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2018
27 лістапада стала вядома пра прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у дачыненні да раней асуджаных Магілёўскім абласным судом да выключнай меры пакарання Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога.
27.11.2018 Распачалася Міжнародная кампанія ААН па барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын і дзяўчынак
Праблематыка хатняга гвалту працягвае заставацца актуальнай як для Рэспублікі Беларусь, так і для ўсяго свету ў цэлым, паведамляецца на сайце ААН у Беларусі.
27.11.2018 Гарадзенскія сілавікі ўз’еліся на хворага Мікалая Саляніка
Адміністрацыйны працэс у дачыненні да старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка адбыўся ўрэшце 26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна.