Навіны на тэму: аналітыка
05.04.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксея Павядайлы па ч. 1 арт. 295-3 КК
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксея Павядайлы, асуджанага на два гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 295-3 КК ("Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў").
02.04.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Сяргея Верашчагіна па арт. 364 КК
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да гамельчука Сяргея Верашчагіна, асуджанаму на пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да міліцыянта).
30.03.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Царонка па арт. 364 і 339 КК
Заключэнне групы аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Андрэя Царонка, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных часткамі 1 і 2 арт. 339 і арт. 364 КК, у межах кампаніі праваабаронцаў па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, звязаных з выбарчай кампаніі па выбырам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 г. і пратэстамі супраць фальсіфікацыяў вынікаў галасавання.
29.03.2021 Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у сучаснай Беларусі
Апошнія змены ў заканадаўства – жорсткае узмацненне адказнасці ўдзельнікаў мірных сходаў за рэалізацыю сваіх правоў, зрабілі гэты працэс яшчэ больш драматычным”, кажа юрыст Павел Сапелка.
16.03.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Глеба Гатоўкі па арт. 342, 363, 364 і 435 КК
31 снежня 2020 прысудам суда Кастрычніцкага раёна Менска Глеб Гатоўка асуджаны за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 КК, ч. 2 арт. 363, арт. 364 і ч. 1 арт. 435 КК і падвергнуты пакаранню ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Аналітыкі і эксперты ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, узбуджаных у перыяд выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта, прыйшлі да наступнага заключэння па яго справе.
04.03.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Дзмітрыя Дубкова па арт. 214 и 293 КК
Экспертнае заключэнне аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Дубкова ў рамках кампаніі праваабаронцаў па маніторынгу крымінальных спраў, якія маюць палітычны падтэкст і звязаных з фальсіфікацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 г.
15.02.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Дзмітрыя Лешчанкі па арт. 364, 366 і 218 КК
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе ў дачыненні да Лешчанкі Дзмітрыя Міхайлавіча, асуджанага па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
12.02.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Чарвінскага, Раткевіча і Хранкова па арт. 364 КК
Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Чарвінскага Аляксея Уладзіміравіча (4 гады пазбаўлення волі), Раткевіча Сяргея Фёдаравіча (5 гадоў пазбаўлення волі), Хранкова Андрэя Аляксеевіча (5 гадоў пазбаўлення волі), асуджаных да пазбаўлення волі ў калоніі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса.
08.02.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Германа Кузняцова па арт. 341 КК
3 снежня суд Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў 25-гадовага менчука Германа Кузняцова на 200 базавых велічынь (5400 рублёў) паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне "цынічных надпісаў" на сцяне дома на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПу і на трансфарматарнай падстанцыі недалёка ад базы АМАПу. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Германа Кузняцова і прыйшлі да наступных высноў.
01.02.2021 У студзені мінімум 46 чалавек былі асуджаны па крымінальных палітычных справах (інфаграфіка)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года актыўна сочыць за крымінальнымі справамі, якія маюць палітычна матываваны характар і якія былі ўзбуджаныя супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў поствыбарчых акцый пратэсту. Па стане на 1 лютага вядома больш за 770 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 217 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.
26.01.2021 БХК і "Вясна" накіравалі ў Камітэт супраць катаванняў пытанні, якія просяць задаць ураду Беларусі
Беларускі Хельсінкскі камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” падрыхтавалі шэраг пытанняў і тэм да шостага перыядычнага дакладу Рэспублікі Беларусь, які будзе прадстаўлены на 70-й сесіі Камітэта супраць катаванняў ААН.
26.01.2021 Запрашаем на прэзентацыю даклада “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”
У 2020 годзе ў Беларусі дзясяткі тысяч людзей былі затрыманыя і/або падвергліся адміністрацыйнаму арышту ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання. Нацыянальнае заканадаўства, якое рэгулюе парадак правядзення мірных сходаў, рэгулярна падвяргаецца абгрунтаванай крытыцы.
20.01.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Галко па арт. 364 КК
Шостага студзеня суд Савецкага раёна Менска вынес прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Галко. Яго абвінавацілі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Прысуд - тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Дзмітрыя Галко і прыйшлі да наступных высноў.
13.01.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Андрэя Цімафеенкі па арт. 366 КК
2 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцябляніна Андрэя Цімафеенкі, абвінавачанага па ч. 1 ст. 366 КК (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Суддзя Сняжана Кіндзеева агучыла прысуд: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Андрэя Цімафеенкі і прыйшлі да наступных высноў.
05.01.2021 У 2020 годзе больш за 100 чалавек былі асуджаны па крымінальных палітычных справах
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года актыўна сочыць за крымінальнымі справамі, якія маюць палітычна матываваны характар і якія былі ўзбуджаныя супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабаў, удзельнікаў поствыбарчых акцый пратэсту. Вядома больш за 650 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны. 166 чалавек з гэтага спісу на дадзены момант з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.