Навіны на тэму: аналітыка
29.12.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Дзмітрыя Караткевіча па арт. 364 КК
13 лістапада 2020 г. суд Савецкага раёна г. Мінска вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Дзмітрыя Караткевіча за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт.364 КК: «гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкаджэння яго законнай дзейнасці». Дзмітрыю Караткевічу прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады з адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Зміцера Караткевіча і прыйшлі да наступных высноў.
23.12.2020 Заключэнне групы экспертаў і юрыстаў «Вясны» па крымінальнай справе Марыі Сафонавай
12 лістапада 2020 г. суд Ленінскага раёна г. Мінска вынес прысуд па абвінавачванні Марыі Сафонавай у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 341 КК: «пашкоджанне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкметаў больш цяжкага злачынства».
23.12.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Наталлі Хершэ па арт. 363 КК
7 снежня суддзя суда Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла агучыў прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку міліцыі) грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Херше. За падраную балаклаву амапаўца яна атрымала 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запытваў дзяржабвінаваўца. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Наталлі Хершэ і прыйшлі да наступных высноў.
17.12.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Максіма Кучынскага па арт. 364 КК
Чацвёртага лістапада ў Слоніме быў вынесены прысуд мясцоваму жыхару Максіму Кучынскаму, якога абвінавацілі ў гвалтоўных дзеяннях супраць супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ). Суддзя Аляксандр Ярмолік прызнаў яго вінаватым і пакараў двума гадамі абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу ("хатняя хімія"). Юрысты і эксперты ПЦ "Вясна" прааналізавалі справу Кучынскага і прыйшлі да наступных высноў.
07.12.2020 Заключэнне групы экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Яна Рымарава па арт. 369 КК
20 лістапада 2020 г. суд Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці прызнаў вінаватым Яна Рымарава ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 КК Рэспублікі Беларусь, а менавіта: “у публічнай знявазе пасродкам выкарыстання чата мэсэнджэра “Telegram” “Жлобін Для Жыцця ЧАТ” прадстаўніка ўлады – намесніка кіраўніка АУС Жлобінскага райвыканкама – кіраўніка міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўніка міліцыі Дзядзюна Дзмітрыя Уладзіміравіча”. Выракам суда Рымараву прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.
04.12.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Сяргея Яфімава па арт. 364 КК
У Гомелі за гвалт у дачыненні да міліцыянтаў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі агульнага рэжыму асудзілі 29-гадовага гамельчука Сяргея Яфімава. Юрысты і эксперты ПЦ "Вясна" прааналізаваць справу Яфімава і прыйшлі да наступных высноў.
26.11.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Іллі Смольскага па арт. 370 КК
Шостага лістапада 2020 года Ілля Смольскі быў асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год. Гэта максімальны памер пакарання, які прадугледжвае санкцыя арт. 370 КК. Прадстаўнікі ПЦ «Вясна» выконвалі бесперапынны маніторынг судовага паседжання.
18.11.2020 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Станіслава Паўлінковіча па арт. 391 КК
29 кастрычніка 2020 года Станіслаў Паўлінковіч быў асуджаны суддзёй суда Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці М.С. Курпачэнкам паводле артыкула 391 КК да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. У адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 г. №17-З «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» Паўлінковіч падлягае вызваленню ад пакарання ў выглядзе абмежавання волі часткова тэрмінам на 1 год. Прадстаўнікі ПЦ "Вясна" ажыццяўлялі бесперапынны маніторынг судовага пасяджэння.
15.10.2020 Заключэнне праваабаронцаў "Вясны" па крымінальнай справе Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева
Эксперты і юрысты Праваабарончага цэнтра "Вясна" назіралі за крымінальным працэсам над Паўлам Пясковым і Уладзіславам Еўсцігнеевым, абвінавачаным па ч.2 арт. 363 КК Рэспублікі Беларусь (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з прымяненіме гвалту). У выніку Павел Пяскоў быў асуджаны на 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму, Уладзіслаў Еўсцігнееў - на 3 гады калоніі агульнага рэжыму.
12.08.2020 Аналітычная справаздача па выніках назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Поўны тэкст
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўлялася актывістамі і валанцёрамі РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
09.08.2020 Аналітычная справаздача па выніках назірання за датэрміновым галасаваннем
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
08.08.2020 Аналітычная справаздача па выніках назірання за перадвыбарчай агітацыяй
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
05.08.2020 Працэс акрэдытацыі назіральнікаў кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” і пачатак назірання за датэрміновым галасаваннем
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
03.08.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 27 ліпеня – 2 жніўня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
27.07.2020 Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 20 - 26 ліпеня 2020 года
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».