Навіны на тэму: аналітыка

«Грамадзянскую супольнасць у Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі і пераслед». Агляд зменаў у законы Беларусі за апошні год

17.08.2021 «Грамадзянскую супольнасць у Беларусі чакаюць новыя рэпрэсіі і пераслед». Агляд зменаў у законы Беларусі за апошні год

Праваабаронцы «Вясны» прааналізавалі ўнесеныя за апошні год змены ў законы Беларусі з пункту гледжання іх уплыву на сітуацыю з правамі чалавека і асноўнымі свабодамі.

Дзясяткі тысяч затрыманых, тысячы заяваў аб катаваннях і сотні параненых — год таму ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта

09.08.2021 Дзясяткі тысяч затрыманых, тысячы заяваў аб катаваннях і сотні параненых — год таму ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта

Дзявятага жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Тое, што адбылося пасля гэтага, стала самым сур'ёзным крызісам у галіне правоў чалавека за ўсю кароткую гісторыю незалежнасці краіны. «Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя пераследу з пачатку выбарчай кампаніі.

За ліпень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 107 чалавек

02.08.2021 За ліпень па "пратэсных" крымінальных справах асуджана не менш за 107 чалавек

Ліпень бягучага года ўвайшоў у гісторыю нашай краіны як перыяд, калі ўлады ў адказ на санкцыі міжнародных арганізацый зладзілі пагром грамадзянскай супольнасці.

За чэрвень па “пратэсных” крымінальных справах асуджана не менш за 125 чалавек

01.07.2021 За чэрвень па “пратэсных” крымінальных справах асуджана не менш за 125 чалавек

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома пра не менш за 125 асуджаных па “пратэсных” крымінальных справах у першым летнім месяцы. За чэрвень колькасць палітычных зняволеных узрасла на 88 чалавек.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Міхаіла Добыша па артыкуле 364 КК

16.06.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Міхаіла Добыша па артыкуле 364 КК

Прысудам суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Міхаіл Добыш прызнаны вінаватым у тым, што 17 верасня 2020 года ў памяшканні прадуктовай крамы ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці і з помсты за выкананне службовай дзейнасці супрацоўніка органаў унутраных спраў маёра міліцыі І. Міцуры здзейсніў пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да І. Міцуры, якая выявілася ў «псіхалагічным уздзеянні і запалохванні, падаўленні яго волі пры асабістым выказванні славесных пагроз аб прымяненні фізічнага гвалту, пры гэтым пацярпелы меў рэальныя падставы баяцца ажыццяўлення гэтых пагроз».

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Сяргея Моніча

11.06.2021 Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Сяргея Моніча

Сяргей Моніч прысудам суда Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 2.04.2021 г.асуджаны за нанясенне надпісаў «АМАП – забойцы», «3%» па ч. 1 арт. 339 КК да 1 года пазбаўлення волі, за нанясенне надпісу «Кубракоў – фашыст» па арт. 369 КК да 3 месяцаў арышту, а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку – марыхуаны масай 0,1 г без мэты збыту па ч. 328 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі. Шляхам частковага складання пакаранняў яму прызначана пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў ВК ва ўмовах агульнага рэжыму.

За травень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 109 чалавек

01.06.2021 За травень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 109 чалавек

Тэндэнцыя да крыміналізацыі любых праяў нязгоды са згубіўшай пасля падзей жніўня 2020 года легітымнасць аўтарытарнай вертыкаллю ўлады пагаршае палітычны крызіс і даводзіць маштаб масавых парушэнняў правоў чалавека ў цэнтры Еўропы да гуманітарнай катастрофы.

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Ціхана Осіпава

31.05.2021 Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Ціхана Осіпава

Аналітыкі і эксперты ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, узбуджаных у перыяд выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта, прыйшлі да наступнага заключэння па крымінальнай справе Ціхана Осіпава.

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Ірыны Палянінай па арт. 369 і 295 КК

20.05.2021 Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Ірыны Палянінай па арт. 369 і 295 КК

Пастаўскі раённы суд асудзіў 49-гадовую Ірыну Паляніну на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін прызначаны шляхам частковага складання пакаранняў: паводле арт. 369 жанчыну прысудзілі да абмежавання волі тэрмінам на два гады з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, паводле арт. 295 — на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальных справах па арт. 309 КК (блакаванне чыгункі)

19.05.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальных справах па арт. 309 КК (блакаванне чыгункі)

У судзе Баранавіцкага раёна 27 красавіка вынеслі прысуд Сяргею Богдану, Уладзіміру Ланкевічу і Віктару Іванцову. Першых двух прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 14 і арт. 309 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Віктара Іванцова прызналі вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 309, і прызначылі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Справа Сяргея Ціханоўскага: якія высновы можна зрабіць да пачатку разгляду ў судзе

18.05.2021 Справа Сяргея Ціханоўскага: якія высновы можна зрабіць да пачатку разгляду ў судзе

Праваабарончы цэнтр «Вясна» напярэдадні пачатку працэсу над палітвязнем успамінае храналогію парушэнняў правоў Сяргея Ціханоўскага, фігуру якога ўлады «падстрэлілі» на ўзлёце, не даўшы яму браць удзел у выбарчай кампаніі ні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты, ні ў якасці кіраўніка выбарчага штаба Святланы Ціханоўскай.

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава

06.05.2021 Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава

Вывучыўшы прысуд і іншыя матэрыялы, якія маюць дачыненне да прад'яўленага Аляксандру Кардзюкову і Генадзю Шутаву абвінавачвання, мы, эксперты ПЦ "Вясна", прыйшлі да наступных высноў:

Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Васіля Пільца па ч. 1 арт. 339 КК

05.05.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Васіля Пільца па ч. 1 арт. 339 КК

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Васіля Пільца, асуджанага па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса.

За красавік асуджана не менш за 98 чалавек па “пратэсных” крымінальных справах

01.05.2021 За красавік асуджана не менш за 98 чалавек па “пратэсных” крымінальных справах

Крымінальны праслед застаецца адной з формаў нецярпімасці беларускіх ўладаў да любога праяўлення пратэсту і стварае ў грамадстве атмасферу зняверанасці з-за масавых парушэнняў праў чалавека.

Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Кірыла Казея і Юрыя Сяргея па арт. 13, ч. 2 арт. 339, ч. 2 арт. 295 КК

16.04.2021 Заключэнне экспертаў і юрыстаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Кірыла Казея і Юрыя Сяргея па арт. 13, ч. 2 арт. 339, ч. 2 арт. 295 КК

Заключэнне групы юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе ў дачыненні да Кірыла Казея і Юрыя Сяргея, асуджаных на па артыкуле 13 часткі 2 артыкула 339 і часткі 2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства