Навіны на тэму: следчы камітэт
24.09.2019 18 дзён у шпіталі. Міліцыянта, які збіў кіроўцу, хаваюць, бо ягоны кіраўнік ідзе на павышэнне
Напаў упоцемку са спіны і біў міліцэйскімі ботамі ў твар са словамі: «Наступным разам – заб’ю». Гэтак святкаванне Вялікадня скончылася для кіроўцы паштовага аддзялення Узды, 42-гадовага Віталя Сарокі.
16.09.2019 Праз два гады следчыя вырашылі вярнуць тэхніку фігурантам “справы прафсаюзаў”
Генадзь Фядыніч мяркуе, што вяртанне тэхнікі – гэта рэакцыя на адкрыты ліст прафесійнага перакладчыка і сябра прафсаюза РЭП Леаніда Шчукіна, які праходзіў сведкам па гэтай справе, да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай.
27.08.2019 Яшчэ адна справа аб збіцці міліцыянтамі накіравана на дадатковую праверку
Больш за паўтары гады цягнецца справа па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі міліцыі жыхару Смаргоні Барысу Змітровічу падчас беспадстаўнага затрымання.
26.08.2019 Справа Серады: СК зноў адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу, але пасля нарады Лукашэнкі перадумаў
19 жніўня СК прыняў чарговую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Аднак усяго праз два дні, 21 жніўня, гэтая пастанова адмененая для правядзення дадатковай праверкі.
22.08.2019 Адказ Генпракуратуры маці памерлага Багданава: няведанне закона або намер?
Выклікае пытанні роля пракуратуры (і Генеральнай у тым ліку) у разглядзе заяў аб здзяйсненні службовымі асобамі МУС і СК службовых злачынстваў. Як гэта адбываецца на практыцы - добра паказвае справа памерлага ў жодзінскім СІЗА Алега Багданава.
22.08.2019 Няўлоўны амапавец: справа па збіццю дзяўчыны адноўлена
Справа Яны Яцыновіч, якая была жорстка затрымана амапаўцамі у сакавіку 2017 года, зрушылася з месца.
22.08.2019 Качанава, дапамажы! Сведкам па «справе прафсаюзаў» не вяртаюць канфіскаваную тэхніку
Перакладчык і актывіст РЭП Леанід Шчукін, які праходзіў сведкам па «справе прафсаюзаў», напісаў адкрыты ліст кіраўніцы адміністрацыі Прэзідэнта Наталлі Качанавай. Ён прасіў растлумачыць на якой падставе Следчы камітэт не аддае яму канфіскаваную яшчэ два гады таму тэхніку.
16.08.2019 СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, якога ў канцы ліпеня перавялі на турэмны рэжым, распавяла некаторыя падрабязнасці ціску на яго ў папраўчай калоніі №15.
26.07.2019 Урач-педыятр VS міліцэйскае бяспраўе. 7 фактаў супрацьстаяння
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які з самага пачатку дапамагае пацярпеламу ад свавольства міліцыі Дзмітрыю Серадзе, прааналізаваў ход яго справы і прыводзіць сем фактаў у супрацьстаянні ўрача-педыятра жорсткаму абыходжанню.
26.07.2019 #БезПраваНаРасправу: Як зарабіць эпілепсію на ўсё жыццё? Спытайцеся ў амапаўцаў
Дзяўчыну, схапіўшы за валасы, з ужываннем грубай фізічнай сілы зацягнулі ў зялёнай аўтобус, дзе адзін з праваахоўнікаў нанёс ёй некалькі моцных удараў у вобласць патыліцы. Праз тыдзень у Яны пачаліся праблемы са здароўем: млоснасць, ваніты, частыя прыступы
25.07.2019 Супраць Паліенкі распачалі дзве новыя крымінальныя справы
Як паведамляе "Новы час", пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавяла грамадская актывістка Марына Касінерава, якая атрымала ліст ад Змітра Паліенкі.
23.07.2019 Суд задаволіў скаргу Дзмітрыя Серады і адправіў справу на дадатковую праверку
Суд Партызанскага раёна г. Мінска 23 ліпеня павінен агучыць рашэнне па скарзе мінскага доктара-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове СК ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
16.07.2019 Пракуратура вярнула справу Паліенкі ў СК для дадатковага расследавання
Як паведамляе БелаПАН, пракуратура г. Мінска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
31.05.2019 Чаму справы памерлых за кратамі не расследуюцца належным чынам?
Час ад часу ў СМІ з’яўляецца інфармацыя пра смерці людзей, якія былі затрыманыя міліцыяй і дастаўленыя ў пастарунак, ці знаходзіліся за кратамі. Часта гэта звязана з папярэднім прымяненнем фізічнай сілы ці спецсродкаў да затрыманых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Бываюць выпадкі і смерцяў праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі вязням.
11.05.2019 Мікола Дзядок абскарджваў у судзе адказ СК, а ў выніку атрымаў новы пратакол
11 траўня ў судзе Партызанскага раёна актывіст і журналіст «Новага Часу» Мікалай Дзядок павінен быў даведацца, якое рашэнне суд вынесе па яго скарзе на адмову Следчага камітэту разглядаць заяву аб здзяйсненні злачынства. Аднак на абвяшчэнні прысуду яму прысутнічаць не далі.