Навіны на тэму: выбары-2019
14.11.2019 Ці карэктнае папярэджанне, вынесенае кандыдату ў дэпутаты Рыгору Костусеву?
На пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі па Купалаўскай акрузе №95 прынялі такое рашэнне за, быццам бы, парушэнні ў справаздачнасці па руху сродкаў на выбарчым рахунку.
14.11.2019 Губарэвіч зноў выклікаў міліцыю на ўчастак з завышанай яўкай
На ўчастак №585 Усходняй выбарчай акругі №107, які месціцца ў мінскай гімназіі №6, кіраўнік Руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч выклікаў міліцыю. Падстава - завышэнне колькасці прагаласаваўшых выбаршчыкаў на 162 чалавекі.
14.11.2019 На віцебскіх участках вывесілі новыя пратаколы
Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, на пяці выбарчых участках, размешчаных у сярэдняй школе №45 г. Віцебска, камісіі за 13 лістапада склалі пратаколы, у якіх суміравалі яўку выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання.
14.11.2019 Гомель: 54 галасы прыпісалі ўжо ў першы дзень
Па падліках назіральніка ў першы дзень галасавання прагаласавалі 34 чалавекі, у той час як у пратаколе былі адзначаны 88 чалавек.
14.11.2019 Назіральнік выкрываў фальсіфікацыі, а ў выніку пазбаўлены акрэдытацыі за абразу старшыні камісіі
На Рогава склалі пратакол за абразу старшыні камісіі Гіліцкага і вывелі з будынку Мінскай гімназіі № 22, дзе знаходзіцца выбарчы ўчастак. Пасля гэтага Рогаў напісаў заяву аб фальсіфікацыях выбараў у пракуратуру.
14.11.2019 Скаргу кандыдаткі Ірыны Давідовіч на зняцце з эфіру яе тэлевыступу суд не задаволіў
Гарадзенскі абласны суд 13 лістапада разглядзеў скаргу кандыдаткі ў дэпутаты па Іўеўскай выбарчай акрузе №54 ад АГП Ірыны Давідовіч.
13.11.2019 На ўчастках у Віцебску яўка завышаная больш, чым у два разы
Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова паведаміла аб завышанай яўцы больш, чым у два разы на выбарчым участку №66 Віцебскай-Чкалаўскай акругі №18.
13.11.2019 Пасля публікацыі інцыдэнту камісія адчытала назіральніка і забараніла фатаграфаваць
Забаранілі здымаць і пратаколы па выніках дня датэрміновага галасавання. Яўка на ўчастку завышаная больш, чым у два разы.
13.11.2019 Другі дзень датэрміновага галасавання: зноў завышаецца колькасць прагаласаваўшых
Назіральнікі сцвярджаюць, што лічбы ў пратаколах камісій завышаюцца ў некалькі разоў. Такая ж сітуацыя складваецца і на другі дзень датэрміновага галасавання. Паведамляецца, што фактычная яўка выбаршчыкаў не адпавядае лічбам у пратаколах.
13.11.2019 Фотарэпартаж з “містычнай” школы: забарона фотаздымкі, завышаная колькасць выбаршчыкаў, загоны
Менавіта з выбарчых участкаў, якія размясціліся ў школе №159, кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымлівае больш за ўсё інфармацыі пра парушэнні выбарчага заканадаўства ад назіральніка кампаніі Аляксея Лойкі.
13.11.2019 Пазбавілі акрэдытацыі назіральніка ад Руху "За свабоду", які скардзіўся на фальсыфікацыю яўкі
На ўчастку № 568 назіральніка руху «За свабоду» Андрэя Рогава 13 лістапада пазбавілі акрэдытацыі, паведамляе "Радыё Свабода". Перад гэтым ён напісаў заяву з просьбай завесці крымінальную справу аб завышэнні колькасці выбарнікаў.
13.11.2019 У Наваполацку выхавацелі і студэнты галасуюць датэрмінова
Кандыдатцы ў дэпутаты Вользе Дамаскінай, якая вылучаецца ад Партыі БНФ па Наваполацкай акрузе № 24, неабыякавыя грамадзяне паведамляюць пра факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.
13.11.2019 Крэатыў і дзіўныя пагрозы. Другі дзень датэрміновага галасавання
Вашай увазе - падборка паведамленняў пра студэнцкія "загоны" і непасрждна выпадкаў прымусу да галасавання за 13 лістапада (другі дзень датэрміновага галасавання).
13.11.2019 У Брэсце зафіксавана спроба ўкідвання бюлетэняў?
Назіральнік ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зафіксаваў спробу ўкідвання бюлетэняў на ўчастку №37 па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе №3.
13.11.2019 Брэсцкі выбаркам вынес папярэджанне кандыдату ад Партыі БНФ за мітынг 10 лістапада
Выбарчая камісія Берасцейскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2 вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ Ірыне Амельянчук.