Навіны на тэму: гісторыі вязняў
07.05.2023 Палітзняволеную Вікторыю Кульшу ў зарэчанскай калоніі збіваў і душыў наглядчык
"Вясна" распавядае, як на жанчыну ціснулі ў папраўчай калоніі, і ў якім цяпер стане знаходзіцца Вікторыя.
04.05.2023 "Я з'язджаў з Беларусі, а ў суд ішла папера пра змену пакарання", — "хатні хімік" Кірыл Кятурка
Знаходзячыся ў бяспецы, Кірыл распавёў "Вясне" пра год "хатняй хіміі" ў Гродна і ўзмацненне пакарання.
29.04.2023 "Мы прыдумлялі розныя махінацыі, каб папросту выжыць", — экс-зняволены пра жыццё і працу ў шклоўскай калоніі
Дзяніс распавёў "Вясне" пра зняволенне падчас пратэстаў, пра катаванні і нечалавечыя ўмовы працы ў ПК-17.
24.04.2023 "Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін". Чаму "хатняя хімія" – не квіток на волю?
"Вясна" тлумачыць, чаму гэта зусім не лагодны від пакарання, як улады робяць немагчымым яго “спакойнае” адбыванне, а таксама, як цяпер можна падтрымаць людзей на "хатняй хіміі".
20.04.2023 "Не хацелася, каб хтосьці трапляў туды". Экс-палітзняволены Аляксандр Бабко распавёў пра пераслед па "справе цюкоў"
Па рэзананснай "справе цюкоў" Аляксандра Бабко асудзілі да года калоніі. На волі ён ужо 11 месяцаў, але турма яму часам сніцца. Сярод яго успамінаў – як гулялі са зняволенымі ў "кракадзіла" і як давялося прайсці "прэс-хату", як сустрэў грамадзяніна Кітая, ірваў зуб самастойна і што адчуваў падчас вызвалення.
18.04.2023 "Гэта была аддушына — сустрэць свайго аднадумца", — былыя палітвязні пра этап у адным вагоне
"Вясна" папрасіла былых палітвязняў Віталя Жука і Вольгу Класкоўскую распавесці пра іх этапы, а таксама пра іх сустрэчу 8 снежня 2021 года, калі яны апынуліся ў адным вагоне ў суседніх купэ "сталыпіна".
16.04.2023 "Мяне збівалі і ўвесь час пагражалі", — сын палітзняволенага Мікалая Куляшова
Іван распавёў "Вясне" пра збіццё ў КДБ, ціск супрацоўнікаў і дзве крымінальныя справы ў сям'і.
12.04.2023 "Мяне выцягнулі з ложку і сказалі, што я здраднік": як былога супрацоўніка міліцыі асудзілі за пратэсты
Адбыўшы тэрмін пакарання, Аляксей з’ехаў за мяжу і распавёў “Вясне” пра падзеі, якія з ім адбыліся.
11.04.2023 "Калонія на час няволі – гэта дом. І ў гэтым доме няма ніводнага кутка, дзе ты гаспадар", — экс-палітвязень Даніла Ганчароў
Аб умовах утрымання ў калоніі, магчымасці займацца творчасцю ў няволі і абароне рэпутацыі "палітычных" перад іншымі вязнямі.
09.04.2023 "КДБ думаў, што мы ботаферма", — былая палітзняволеная па "справе Зельцэра"
Былая палітзняволеная па "справе Зельцэра" распавяла "Вясне", як усё адбывалася па той бок кратаў.
04.04.2023 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Мінулае і сучаснае: рэпрэсіі ў дачыненні да незалежнай прэсы ў Вільні на пачатку ХХ стагоддзя і палітвязні XXI стагоддзя (лісты, кнігі і стварэнне лічбавай школы).
04.04.2023 "Гэта ўсё адно велізарнае злачынства супраць чалавечнасці", — былы палітвязень шклоўскай калоніі
Былы вязень распавёў "Вясне" пра спосабы ціску на палітвязняў, жудасныя ўмовы ўтрымання ў ШІЗА, а таксама збіццё і катаванні ў ПК-17.
31.03.2023 "У зняволенні дапамагаюць выжыць людзі вакол", — экс-палітзняволены велаактывіст Максім Пучынскі
Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, "суткі" на Акрэсціна, побыт на Валадарцы і падтрымку людзей.
30.03.2023 Уцёк з "хіміі" і стварыў школу ў Вільні. Гісторыя былога палітзняволенага Дзмітрыя Максімчыка
Як да Дзмітрыя прыйшлі за фота, як паверыў дзяржаўнаму адвакату і як зацягнуўся суд праз рэферэндум, як святкаваў Новы год у СІЗА і як сустрэў навіны пра вайну, як трапіў пад зачыстку "хімікаў" і якія перашкоды былі на шляху да волі.
18.03.2023 "Хачу, каб вас адправілі на Украіну і там расхерачыла бомбай". Айцішніца распавяла пра здзекі ГУБАЗіКа
Насця распавяла "Вясне" пра здзекі ў ГУБАЗіКу, веганства на Акрэсціна і чаму яна вырашыла пакінуць Беларусь адразу пасля прысуду, хоць і не збіралася з'язджаць.