Навіны на тэму: гісторыі вязняў
24.12.2022 Экстрадыцыя, выдварэнне, выкраданне. Як беларусаў вывозяць з Расіі, каб асудзіць на радзіме?
Гісторыі беларусаў, якіх затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе".
23.12.2022 Затрыманы на "суткі" за Марш да Дня Волі: "На ўваходзе на Акрэсціна ляжаў БЧБ-сцяг"
Мужчына распавёў "Вясне" пра тое, што адбывалася пад яго вокнамі ў жніўні 2020 і як яго затрымалі на Маршы Волі.
21.12.2022 На дзяржаўным тэлебачанні выйшаў сюжэт з калоніі пра першага асуджанага беларуса за жаданне ваяваць на баку Украіны
Дзяржаўны тэлеканал АНТ зняў рэпартаж пра затрыманых беларусаў, якія хацелі далучыцца да добраахвотнікаў ва Украіне пасля ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны 24 лютага 2022 года.
10.12.2022 Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. Замест палітзняволенага праваабаронцы яе атрымала яго жонка
У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру.
08.12.2022 "Я дагэтуль не зразумеў, як майткі даказваюць блакаванне дарог", — былы палітвязень распавёў сваю гісторыю
Былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч, вымушаны пакінуць Беларусь пасля вызвалення з СІЗА, распавёў "Вясне" пра збіванні супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, перапоўненыя камеры на "Валадарцы" і як супраць палітзняволеных фабрыкуюць справы за парнаграфію.
29.11.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Сувязь хатняга гвалту з вайной і рэпрэсіямі, прымусовая праца зняволеных, татальны пераслед польскай меншасці ў Беларусі.
28.11.2022 Без права на абарону. Як у Беларусі пераследуюць адвакатаў і якія гэта можа мець наступствы для беларусаў
Прыводзім хроніку пераследу адвакатаў і палітзняволеных абаронцаў, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка, якога ў 2011 годзе таксама пазбавілі ліцэнзіі, распавядае, якія наступствы такі ціск можа мець для ўсіх беларусаў.
18.11.2022 Яны змагаліся за свабоду сваіх мужоў і самі апынуліся за кратамі: гісторыі Вольгі Анішчук і Дар'і Лосік
"Вясна" распавядае гісторыі Вольгі Анішчук і Дар'і Лосік.
18.11.2022 Палітзняволеная Іна Шырокая: "На "Валадарцы" я склала спіс плюсаў СІЗА"
Іна распавяла "Вясне" пра тое, як падтрымліваць сябе там, дзе гэта здаецца немагчымым, і расказала пра свой стан у эміграцыі.
16.11.2022 "Ты ўжо прачнуўся". Гісторыя Андрэя Фаміна, якога нядаўна затрымаў САХР і ГУБАЗіК
Прынцыпова не хацеў з'язджаць са сваёй краіны, піша кнігу, дома чакаюць шэсць катоў — "Вясна" паразмаўляла з блізкімі Андрэя і распавядае, што вядома пра хлопца.
15.11.2022 «Выратавала мяне толькі тое, што праз пару карцараў ад мяне пачалі спяваць песню "Воины света, воины добра"»
Яўгенія (імя змененае ў мэтах бяспекі) — адна з беларусак, якая за два гады пратэсту паспела заплаціць за неабыякавасць і адмову быць апалітычнай днямі на Акрэсціна, месяцамі ў СІЗА Жодзіна і Мінска, тэрмінам у калоніі. І нягледзячы на агрэсіўную татальную няволю, яна застаецца ў Беларусі.
14.11.2022 "Спужаўся вайны". Палітвязень з жоўтай біркай распавёў сваю гісторыю на дзяржаўным тэлебачанні
"Вясна" публікуе гісторыю Дзяніса, пра якую раней не было вядома.
10.11.2022 "Затрымлівалі як нейкага тэрарыста". Брэстчанін, якога затрымалі ў Расіі і не выдалі Беларусі, распавёў сваю гісторыю
Антыфашыст Андрэй Казіміраў толькі нядаўна апынуўся ў бяспецы і распавёў "Вясне", што яму давялося перажыць за гэтыя два гады.
09.11.2022 Палітвязень Ілля Ягораў: "У СІЗА атрымаў па нырцы, калі папрасіў кніжку"
Ілля распавёў "Вясне" пра падзеі дня, калі яго затрымалі, умовы ўтрымання ў ІЧУ і СІЗА, а таксама пра тое, чаму ён плануе вярнуцца ў Беларусь.
31.10.2022 "Не падыходзь да вокнаў толькі", — 18-гадовы Ілля Верамееў — сястры ў Мікалаеў зранку 24 лютага, за тры дні да затрымання
Сястра Іллі Верамеева Яна распавяла "Вясне" пра брата, ягонае затрыманне і тое, як можна цяпер дапамагчы яму.