Навіны на тэму: палітыка

ААН і АБСЕ склалі рэкамендацыі па правядзенні выбараў у перыяд пандэміі COVID-19

04.05.2020 ААН і АБСЕ склалі рэкамендацыі па правядзенні выбараў у перыяд пандэміі COVID-19

ААН і АБСЕ апублікавалі сумесную дэкларацыю з рэкамендацыямі дзяржавам па забеспячэнні свабоды выказвання меркавання і правядзенні выбараў у эпоху лічбавых тэхналогій у сувязі з перыядам пандэміі каранавіруса COVID-19.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

28.04.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

У Брэсце працягваюцца акцыі супраць АКБ. 26 красавіка "Вясне" споўнілася 24 гады. У інтэрнаты ды іншыя сацыяльныя ўстановы пранік COVID-19 і "гэта можа прывесці да катастрофы", адзначае Сяргей Драздоўскі.

26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 24 гады

26.04.2020 26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 24 гады

З нагоды Дня народзінаў “Вясны” прапануем вам прасачыць, як разгортвалася яе гісторыя, — праз успаміны Алеся Бяляцкага.

КАРОНА-вірус

07.04.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: КАРОНА-вірус

Эпідэмія каранавірусу, якая разбушавалася ў свеце і адцягнула ўсю ўвагу міжнароднай супольнасці і СМІ, засланіла сабой не менш драматычныя падзеі, якія разгарнуліся ў суседняй з намі Расіі. Палітычны КАРОНА-вірус аўтарытарызму падобна ўсур’ёз і надоўга ахапіў нашых суседзяў і прыняў скрайнія формы гэтага захворвання – пажыццёвае знаходжанне ва ўладзе дзеючага прэзідэнта.

Алесь Бяляцкі заклікаў Дзярждэп ЗША не дапусціць з’яўлення ў Беларусі новых палітычных зняволеных

04.12.2019 Алесь Бяляцкі заклікаў Дзярждэп ЗША не дапусціць з’яўлення ў Беларусі новых палітычных зняволеных

Напярэдадні 26-га саміту кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц АБСЕ, які праходзіць 4 снежня ў Браціславе, адбылася сустрэча старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з намеснікам дзяржсакратара Бюро па дэмакратыі, правах чалавека і працы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Робертам Дэстра.

Алесь Бяляцкі пра выбары ў Беларусі: Як у Маскве, у нас немагчыма

16.11.2019 Алесь Бяляцкі пра выбары ў Беларусі: Як у Маскве, у нас немагчыма

Чаму, нягледзячы на ​​татальны кантроль выбарчага працэсу рэжымам Лукашэнкі, беларуская апазіцыя лічыць важным ўдзельнічаць у загадзя несумленнай кампаніі, у інтэрв'ю Рускай службе RFI (Радыё Франс Інтэрнасьёналь) распавёў старшыня беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі.

«Ствараецца ілюзія захавання міжнародных стандартаў». Брусэль занепакоены сітуацыяй у Беларусі

18.10.2019 «Ствараецца ілюзія захавання міжнародных стандартаў». Брусэль занепакоены сітуацыяй у Беларусі

Брусэль занепакоены зместам справаздачы спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын. Пра гэта, паводле інфармацыі TUT.BY заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрасаюза 17 кастрычніка ў Нью-Ёрку на пасяджэнні Камітэта па сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях у рамках 74-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

На Генасамблеі ААН заслухалі даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў

18.10.2019 На Генасамблеі ААН заслухалі даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў

Спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын прадставіла на пасяджэнні Камітэта па сацыяльных, гуманітарных і культурных пытаннях даклад аб сітуацыі ў Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў.

Фіктыўная палітыка: як працуюць праўладныя партыі-прывіды

07.10.2019 Фіктыўная палітыка: як працуюць праўладныя партыі-прывіды

Як выглядаюць беларускія партыі-прывіды і навошта яны існуюць – у матэрыяле belsat.eu.

Выбары на Віцебшчыне: кампанія пачалася з пасіўнасці партый і насельніцтва

30.08.2019 Выбары на Віцебшчыне: кампанія пачалася з пасіўнасці партый і насельніцтва

Прайшло ўжо два тыдні, як стартавала кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Аднак у Віцебску не назіраецца заўважнай актывізацыі суб'ектаў выбарчага працэсу.

У бундэстагу выказаліся пра Еўрапейскія гульні і правы чалавека ў Беларусі

02.07.2019 У бундэстагу выказаліся пра Еўрапейскія гульні і правы чалавека ў Беларусі

Камітэт па правах чалавека нямецкага парламента раскрытыкаваў сітуацыю ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі: "Гэта былі важныя гады, якія закладалі падмурак абвяшчэння незалежнасці"

03.06.2019 Алесь Бяляцкі: "Гэта былі важныя гады, якія закладалі падмурак абвяшчэння незалежнасці"

Кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі прыняў удзел у дыскусіі «Сіла бяссільных. Барацьба за правы чалавека» ў межах міжнароднага форуму, прысвечанага тэме трансфармацыі ў Польшчы і рэгіёне Цэнтральна-ўсходняй Еўропы і яе выніках праз 30 гадоў.

Чэшскі дыпламат сустрэўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім

14.05.2019 Чэшскі дыпламат сустрэўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім

У Мінску 14 траўня адбылася сустрэча  намесніка Міністра замежных спраў Чэхіі Алеша Хмеларжа са старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і першым лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла Алесем Бяляцкім.

Галасуе Украіна: Фотарэпартаж "Вясны" з участка Пятра Парашэнкі

31.03.2019 Галасуе Украіна: Фотарэпартаж "Вясны" з участка Пятра Парашэнкі

Сёння, 31 сакавіка, ва Украіне праходзіць першы тур выбараў прэзідэнта, удзел у якім бяруць 39 кандыдатаў. “Вясна” наведала ва ўкраінскай сталіцы выбарчы ўчастак №800588 у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл, дзе галасаваў дзеючы Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Палітыкі: Спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і прафсаюза РЭП

17.09.2018 Палітыкі: Спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і прафсаюза РЭП

Звароты з патрабаваннямі спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных журналістаў і лідараў прафсаюза РЭП перадалі 17 верасня ў Адміністрацыю прэзідэнта лідары руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў, а таксама сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства