Навіны на тэму: палітыка
11.02.2017 Украінскаму пісьменніку Сяргею Жадану анулявалі забарону на ўезд у Беларусь
Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан, які прыехаў на кніжную выставу ў Мінск і Стральцоўскі літаратурны фэст, быў затрыманы сілавікамі. Прычына — знаходжанне ў расійскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». Яму забаранілі ўезд у Беларусь, але пазней анулявалі забарону.
03.02.2017 Лукашэнка пра мараторый на смяротнае пакаранне: Не ўва мне справа, праз людзей пераступіць не магу
3 лютага на сустрэчы з журналістамі ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што адмена смяротнай кары або ўвядзенне мараторыя на яе прымяненне залежаць не ад яго, хоць і маглі б станоўча адбіцца на яго іміджы, паведамляе БелаПАН.
19.12.2016 Алесь Бяляцкі: Здрада беларускай дэмакратыі
Здрада беларускай дэмакратыі – так праваабаронца Алесь Бяляцкі адрэагаваў на інфармацыю, што фінансаванне незалежнага тэлеканала „Белсат” можа быць скарочана.
06.12.2016 FIDH папярэджвае пра небяспеку канстытуцыйнага рэферэндуму
Міжнародныя праваабаронцы нагадваюць, што стабільнасць Канстытуцыі з'яўляецца найважнейшай умовай ўстойлівасці законнасці і захавання правоў і свабодаў чалавека ў краіне.
28.11.2016 Стаўленне дзяржавы да інстытута амбудсмэна - індыкатар выканання правоў чалавека
Праваабаронцы і юрысты з Беларусі абмеркавалі з Упаўнаважаным па грамадзянскіх правах Польшчы яго ролю і мандат, а таксама стаўленне ўладаў да дзейнасці яго офіса ў святле палітычных зменаў у краіне. Таксама гаворка ішла пра месца правоў чалавека ў афіцыйным супрацоўніцтве паміж Варшавай і Мінскам.
21.11.2016 Закон аб «замежных агентах» за чатыры гады скаваў некамерцыйныя арганізацыі Расіі і пазбавіў іх голасу
21 лістапада - чарговая гадавіны ўступлення ў сілу закона «аб замежных агентах». Паводле Amnesty International, за апошнія чатыры гады 148 арганізацый былі ўключаныя ў спіс «замежных агентаў», з іх 27 былі вымушаныя зачыніцца.
17.10.2016 Мера бяспекi грамадства або неэфектыўны інструмент помсты? "Дуэль" пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда і дырэктар арганізацыі "Рэгіён 119" Алена Красоўская-Каспяровіч у ток-шоў "Дуэль" у эфіры TUT.BY-ТВ.
24.08.2016 Алесь Бяляцкі: Расія імкліва вяртаецца ў СССР, што непазбежна адбіваецца на суседзях
Выступ праваабаронцы на 39-м Кангрэсе FIDH быў прысвечаны стратэгічным крокам, якія робіць Расія ва ўсім свеце, кідаючы выклік універсальнасці правоў чалавека.
16.08.2016 Алесь Бяляцкі: Спадзяемся, Марылуізэ Бэк застанецца шчырым сябрам Беларусі
Марылуізэ Бэк, сябра знешнепалітычнай камісіі Бундэстага ад партыі "зялёных" і эксперт па Усходняй Еўропе, заявіла пра сваё рашэнне не абірацца ў наступнае скліканне нямецкага парламента. Адпаведнае паведамленне ад яе атрымаў Праваабарончы цэнтр "Вясна".
13.06.2016 Гары Паганяйла: Прырода ўлады не змяняецца
Юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла распавёў сайту palitviazni.info пра магчымыя рэпрэсіі падчас парламенцкай кампаніі-2016, пра тактыку сёняшніх уладаў у адносінах да апазіцыі, пра палітвязняў і гучныя палітычныя справы.
27.04.2016 Лідары дэмакратычных сіл патрабуюць скасаваць «спісы палітычных неўязных»
Лідары беларускіх дэмакратычных сіл, рашуча асуджаюць забарону на ўезд у Беларусь народнага дэпутата Украіны, намесніка кіраўніка Камітэту замежных справаў Вярхоўнай Рады, чальца ўкраінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Ігара Гузя.
28.03.2016 Эксперт з ЗША: Пытанне пра стаўленне да смяротнага пакарання перад грамадствам ставіцца некарэктна
Роберт Данхэм, дырэктар Інфармацыйнага цэнтра па пытаннях смяротнага пакарання, распавёў Праваабарончаму цэнтру "Вясна", як развіваецца дыскусія па смяротным пакаранні ў Злучаных Штатах, і падзяліўся сваім бачаннем гэтай праблемы ў Беларусі.
21.03.2016 Блог Валянціна Стэфановіча: Праваабарона vs палітыка. Яшчэ адзін акадэмічны прыклад
Нядаўняя заява Сойму Партыі БНФ з заклікам да спынення прытоку мігрантаў з Сірыі ў Беларусь уяўляе сабой той самы акадэмічны прыклад адрознення палітычнай дзейнасці ад праваабарончай.
17.02.2016 Шушкевіч, Мілінкевіч і Бяляцкі сустрэліся з польскімі ўрадоўцамі
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі абмяняліся думкамі пра бягучую сітуацыю ў Беларусі, зняццё санкцый Еўразвяза з беларускіх уладаў, сітуацыю з правамі чалавека, а таксама працяг падтрымкі беларускіх медыя-праектаў, якія рэалізуюцца пры дапамозе Польшчы
24.08.2015 Статкевіч будзе знаходзіцца пад прафілактычным наглядам 8 гадоў
Палітык будзе абавязаны з’яўляцца ў міліцыю па першым выкліку і не пакідаць сталае месца жыхарства больш, чым на 30 дзён.