Навіны на тэму: палітыка
05.08.2015 Апошняя краіна ў Еўропе
Незалежны расійскі інтэрнэт-часопіс «7х7» далучыўся да Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі публікацыяй пра праблему, якая ў Еўропе актуальная толькі для нашай краіны, - смяротную кару.
03.08.2015 Алесь Бяляцкі не бачыць відавочных падстаў для скарачэння санкцыйнага спісу Еўразвязу
Сёння стала вядома, што Рада Еўрапейскага звязу сваім рашэннем ад 31 ліпеня зняла санкцыі з 24 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсій і пераследу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
17.07.2015 Пераслед актывістаў з Таджыкістана: 13 гадоў турмы Максуду Ібрагімаву, запыт аб экстрадыцыі з Беларусі Шабнам Худайдодавай
Учора ў Таджыкістане вынеслі прысуд лідэру моладзевай грамадскай арганізацыі «Моладзь Таджыкістана за адраджэнне» Максуду Ібрагімаву.
19.06.2015 Актывістцы апазіцыі з Таджыкістана пагражае экстрадыцыя з Беларусі, катаванні і зняволенне - на радзіме
Актывістцы «Групы 24» Шабнам Худайдодавай, абвешчанай Таджыкістанам ў вышук па лініі Інтэрпола, пагражае экстрадыцыя з Беларусі.
12.06.2015 Бяляцкі пра Эўрапейскія гульні ў Баку: «Ад такога спорту сьмярдзіць»
Віцэ-прэзыдэнт МФПЧ Алесь Бяляцкі зазначыў у інтэрвію Радыё Свабода, што праваабаронцы ня маюць дастаткова рычагоў уплыву на чыноўнікаў ад спорту, якія кіруюцца карпаратыўнымі інтарэсамі і ласыя на грошы пры правядзеньні спартовых падзеяў у праблемных краінах.
12.06.2015 REAL BAKU 2015: Згуляйце і падтрымайце правы чалавека ў Азербайджане разам з FIDH
FIDH прадстаўляе анлайн гульню REAL BAKU 2015.
11.06.2015 Блог Насты Лойкі: Палітыкі й праваабаронцы: агульнае й рознае
Што агульнага ў дзейнасьці палітыкаў і праваабаронцаў, а чым яны прынцыпова адрозніваюцца?
10.06.2015 Рэжым Азербайджана ідзе беларускім шляхам
Закрыццё офіса АБСЕ ў Баку, забарона на ўезд у Азербайджан замежным журналістам і праваабаронцам перад Еўрапейскімі гульнямі нагадалі «негасцінную» палітыку Лукашэнкі.
27.05.2015 Алесь Бяляцкі: Выбары – гэта шоў з ужо запланаванымі вынікамі
У час прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў рэдакцыі тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” ў Беластоку, Алесь Бяляцкі найперш закрануў тэму палітычных вязняў і суда над Юрыем Рубцовым, які ў гэты час якраз адбываўся ў Пружанах, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
16.05.2015 Ці існаваў у савецкі час дысідэнцкі рух ў Беларусі? (відэа)
Дысідэнцкі рух, нефармальныя арганізацыі 1960-х – 1980-х – на гэтую тэму дыскутавалі ўдзельнікі ІV Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера”. Удзельнікам дыскусіі быў прэзентаваны фільм “Дысідэнт” пра беларуса Міхася Кукабаку.
15.05.2015 Блог Валянціна Стэфановіча: Што такое сацпрымітывізм і як з ім змагацца
Кароткае апісанне асноўных сімтомаў і парады па самалячэнні
12.05.2015 У Лябедзькі – канфіскацыя кніг на мяжы і пошук зброі ў кватэры
“Iнтрыга блiжэйшага часу, што знойдуць "эксперты" ў маей кнiзе "108 дзен i начэй у засценках КДБ"? Падрыў канстытуцыйнага ладу Беларусi цi праўду аб падаўленнi iншадумства i здзеках над апанентамi мясцовага правiцеля?!” – напісаў палітык у facebook.
29.04.2015 Грамадзяне накіравалі пасланне беларускага народу прэзідэнту і парламентарыям
29 красавіка група грамадзянаў з розных рэгіёнаў Беларусі накіравала пасланне на адрас прэзідэнта і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з заклікам "не на словах, а на справах паказаць сваю сумленнасць і справядлівасць".
16.04.2015 Міклаш Харасці ў Еўрапарламенце: Рэжыму Лукашэнкі Еўропа зараз патрэбная як ніколі (відэа)
Тэзісы выступу спецдакладчыка ААН па Беларусі на паседжанні падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента 16 красавіка ў Бруселі.
16.04.2015 Алесь Бяляцкі ў Еўрапарламенце: Адмяняць санкцыі супраць Беларусі няма рэзону, пакуль застаюцца палітвязні (відэа)
16 красавіка кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі разам са спецдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харасці ўзяў удзел у паседжанні падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента. Праваабаронца заклікаў ЕС працягваць ціск на беларускія ўлады.