Навіны на тэму: звароты
30.08.2017 Вярхоўны суд: Геніюш не падлягае рэабілітацыі за «злачынствы падчас Вялікай Айчыннай вайны»
Як паведамляе Радыё "Свабода", «Моладзь БНФ» атрымала чарговую адмову ў рэабілітацыі беларускай паэткі Ларысы Геніюш.
14.08.2017 Генпракуратура: прызнаць прычыненне шкоды Дзмітрыю Крэмянецкаму павінен КДБ
Генеральная пракуратура разгледзела зварот актывіста "Маладога фронту" Дзмітрыя Крэмянецкага аб кампенсацыі маёмаснага і маральнага ўрону за ўтрыманне яго пад вартай па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
11.08.2017 Пракурор прызначыў дадатковую праверку па факце збіцця Сяргея Ткачэнкі
Пракуратура Дзяржынскага раёна адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця міліцыянерамі жыхара Фаніпаля Сяргея Ткачэнкі.
11.08.2017 Хто кампенсуе шкоду ад ўтрымання пад вартай Арцёму Леўчанку?
Следчы камітэт адмовіў актывісту “Маладога фронта” Арцёму Леўчанка ў праве на пакрыццё шкоды, нанесенай 10-дзённым утрыманнем пад вартай у СІЗА-1.
18.07.2017 Amnesty International абвясціла тэрміновую акцыю супраць смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю
Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленне, у якім заклікае дамагацца адмены смяротнага прысуду Аляксею Міхаленю.
18.07.2017 Скажыце Турцыі: вызваліце Ідыль Эсер, Танера Кылыча і іншых праваабаронцаў. Заклік Amnesty International
Amnesty International распачала кампанію ў падтрымку арыштаваных у Турцыі праваабаронцаў і заклікае дасылаць звароты з патрабаваннем іх вызвалення на адрас турэцкага міністра юстыцыі Бекіра Баздага.
06.07.2017 Подпісы за мараторый на смяротнае пакаранне – у Адміністрацыі прэзідэнта
Чыноўнік прэзідэнцкай адміністрацыі, хаця і з вялікім незадавальненнем, вымушаны быў зарэгістраваць звароты ад імя Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча і прыняць сабраныя Amnesty International 18 тысяч подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.
27.06.2017 Студэнцкія актывісты і праваабаронцы падпісалі зварот да міжнароднай акадэмічнай супольнасці
Яны заклікаюць замежныя арганізацыі паўплываць на становішча акадэмічных свабод і правоў студэнтаў у Беларусі.
26.06.2017 КПЧ ААН прыняў да разгляду зварот аб катаваннях у ІЧУ Аляксандра Акуліча
Маці загінулага ў Светлагорскім ІЧУ адміністратыўна арыштаванага Аляксандра Акуліча паведаміла, што яе зварот быў зарэгістраваны 12 чэрвеня ў Камітэце па правах чалавека ААН.
13.06.2017 Для каго напісаны закон? Апытанка
Вынікі апытання, якое праводзіцца Грамадзянскай ініцыятывай "За справядлівы суд у Беларусі" пры падтрымцы Беларускага дакументацыйнага цэнтра, будуць улічаныя пры аналізе практыкі прымянення чыноўнікамі Закона "Аб зваротах грамадзянаў".
09.06.2017 Далучайцеся да петыцыі ў падтрымку адлічаных з вну актывістаў!
Апошнія адлічэнні звязаныя з удзелам студэнтаў у пратэстных акцыях, якія ў лютым і сакавіку прайшлі ў розных гарадах Беларусі. Петыцыя, змешчаная на Сhange.org, адрасаваная міністру адукацыі Ігару Карпенку і пяці ўніверсітэцкім рэктарам.
29.05.2017 Беларусы супраць дыскрымінацыі роднай мовы на заканадаўчым узроўні
У інтэрнэце ідзе збор подпісаў за раўнапраўе беларускай і рускай моваў у заканадаўчых актах. Сабрана больш за 1000 подпісаў. Застаецца яшчэ тыдзень, каб падпісацца пад анлайн-петыцыяй.
25.05.2017 Алесь Бяляцкі: Па сутнасці, адказ Генпракуратуры на мой зварот – звычайная адпіска
Генеральная пракуратура не лічыць патрэбным рэагаваць на заяву праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт нядопуску адвакатаў у ЦІП
24.05.2017 Разам зменім ўмовы ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных!
Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзілі маніторынгі адбыцця адміністрацыйнага арышту. Вынікі паказалі, што існуюць пэўныя праблемы.
22.05.2017 Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з нагоды звестак пра катаванні ў СІЗА КДБ і МУС
У апошні час у шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсах з’явіліся паведамленні аб магчымым выкарыстанні катаванняў і іншых бесчалавечных відаў абыходжання з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС у якасці абвінавачаных па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання.