Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства
22.02.2012 Дзмітры Ус: Унясенне зменаў у выбарчую сістэму стала сэнсам яго жыцця
Ініцыятыўная група па ўнясенню зменаў ў Выбарчы кодэкс прыняла зварот да кіраўніка краіны, а таксама да лідэраў палітычных партый і рухаў.
04.02.2012 Генпракурора просяць даць ацэнку выказванням Лукашэнкі
Сябра партыі “Справядлівы свет” Віктар Цяпін з Баранавічаў звярнуўся да Генеральнага пракурора з просьбай даць прававую ацэнку выказванням А. Лукашэнкі адносна маніпуляцыяў з галасамі выбаршчыкаў.
27.01.2012 Валеры Беразіенка просіць Генеральную пракуратуру даць прававую ацэнку словам прэзідэнта
Кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” прафесар Валеры Беразіенка просіць даць прававую ацэнку выказванням Аляксандра Лукашэнкі з нагоды фальсіфікацыі ім выбараў, а таксама просіць правесці праверку дзейнасці Цэнтрвыбаркама і высветліць, ці парушалася ім выбарчае заканадаўства.
24.01.2012 Дзмітрыю Усу не дазволілі правесці ўстаноўчы сход
Мінгарвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе па змене выбарчага заканадаўства, якую ўзначальвае кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Дзмітрый Ус, у правядзенні ўстаноўчага схода.
20.01.2012 Ярмошына абяцае запрасіць міжнародных назіральнікаў
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына лічыць, што Беларусь не адмовіцца ад практыкі запрашэньня міжнародных назіральнікаў за ходам выбарчых кампаній. Такое меркаваньне яна выказала ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1».
29.09.2011 Лазавік: Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у дваццатых чыслах верасня 2012 года
Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
08.09.2011 Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае дадатковы набор
Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць дадатковы прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» («Election Observation: Theory and Practice», EOTP) ў 2011 годзе.
06.09.2011 У Гомелі міліцыя затрымала 4 зборшчыкаў подпісаў
У Гомелі 5 верасьня блізу 19 гадзінаў міліцыя затрымала чатырох грамадзкіх актывістаў. На вуліцы Юбілейнай яны зьбіралі подпісы за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу, дзе будзе абмеркавана цяперашняя эканамічная й палітычная сытуацыя ў краіне і выстаўлены прапановы і патрабаваньні да ўлады.
26.08.2011 Уладзімір Лабковіч: сябраў Партыі БНФ перасьледуюць па палітычных матывах
Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч лічыць, што ўзбуджэньне крымінальнай справы ў дачыненьні сябраў Партыі БНФ Алеся Каліты, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча “безумоўна, трэба разглядаць, як палітычны перасьлед”.
26.07.2011 У Магілёве судзяць назіральніц на выбарах
У Магілёве суд разглядае справу аб кампэнсацыі маральнай шкоды, нанесенай назіральніцамі старшыні участковай камісіі на прэзыдэнцкіх выбарах.
21.07.2011 Гомель: экс-кандыдат у дэпутаты Марыя Багдановіч звярнулася ў ААН
У сваёй скарзе актывістка адзначыла, што падчас правядзення выбараў у 2010 годзе ў мясцовыя Саветы яна з’яўлялася афіцыйна зарэгістраваным кандыдатам па Малайчукоўскай выбарчай акрузе № 5 у Гомелі. У адзін з дзён папярэдняга галасавання яе давераныя асобы зафіксавалі 76 выбаршчыкаў, якія з’явіліся для галасавання, у той час як камісія агучыла лічбу ў 263 выбаршчыкі. Кандыдат у дэпутаты вырашыла даведацца, адкуль выбарчая камісія ўзяла 187 "мёртвых душ" і пайшла па інстанцыях.
22.06.2011 Працягваецца праект па падрыхтоўцы за назіраннем на выбарах
Студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, залічаныя на бакалаўрскія і магістарскія праграмы і зацікаўленыя ў назіранні за выбарамі ў Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў адборы на новы цыкл праекта па назіранні за выбарамі.
09.03.2011 Суд над назіральнікам кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” адбудзецца 10 сакавіка
Грамадскі актывіст з Глыбокага, карэспандэнт інтэрнэт-выдання “Весткі” (westki.info) Кастусь Шыталь атрымаў позву на 10 сакавіка ў Глыбоцкі раённы суд. Падставай стала тое, што, будучы назіральнікам ад БХК, Кастусь запытаўся студэнта ліцэя, ці добраахвотна ён ідзе на датэрміновае галасаванне.
03.02.2011 АБСЕ плануе накіраваць у Мінск місію БДІПЧ
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе плануе накіраваць у Мінск місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аўдронюс Ажубаліс, міністр замежных спраў Літвы, якая старшынствуе ў АБСЕ.
24.01.2011 ЦВК РФ засакрэціў разгромную для Лукашэнкі справаздачу аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
Назіральнікі ад ЦВК Расеі, якія сачылі за ходам выбараў прэзідэнта Беларусі, пасля вяртання на радзіму не падзяліліся ўражаннямі аб убачаным, як гэта адбываецца звычайна. Уражанні гэтыя былі негатыўнымі, але Масква вырашыла прызнаць вынікі галасавання, піша ў панядзелак газета «Ведамасці».