Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства
04.01.2011 ЦВК: перагляд вынікаў выбараў у Вярхоўным судзе немагчымы
Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
26.12.2010 Адвакатка ўпершыню сустрэлася з Андрэем Дзмітрыевым
25 снежня адвакатка Ірына Мініна ўпершыню змагла сустрэцца са сваім падабаронным Андрэем Дзмітрыевым, які з'яўляецца кіраўніком выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева. Ён праходзіць адным з падазраваных па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.2 арт. 293 КК - масавыя беспарадкі. Усе адвакаты па гэтай справе даюць падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства.
24.12.2010 Вольга Някляева патрабуе сустрэчы з генпракурорам
Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.
24.12.2010 На паседжанні ЦВК прадстаўніку БХК груба ўказалі на месца
24 снежня напрыканцы паседжання Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына ўзгадала, што РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” таксама звярнулася ў камісію з заявай аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі. Праваабарончае аб’яднанне на паседжанні прадстаўляў юрыст Гары Паганяйла.
24.12.2010 ЦВК не задаволіў скаргу аб прызнанні выбараў несапраўднымі
Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва аб прызнанні выбараў несапраўднымі. Такое рашэнне члены ЦВК аднагалосна прынялі 24 снежня.
24.12.2010 ЦВК адмовіўся хадайнічаць аб вызваленні кандыдатаў у прэзідэнты
На сённяшнім паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Юрый Хадыка звярнуўся да камісіі з патрабаваннем выступіць з хадайніцтвам да праваахоўных органаў. На думку Хадыкі, ЦВК мусіць запатрабаваць вызвалення ўсіх затрыманых кандыдатаў у прэзідэнты.
23.12.2010 У жодзінскага назіральніка адбыўся ператрус
Міліцыянты правялі ператрус у доме жодзінца Аляксандра Камароўскага. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
22.12.2010 Мінгарвыканкама ГУУС: даведацца аб месцазнаходжанні затрыманых 19 снежня можна тут (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)
21 нежня на афіцыйным сайце ГУУС Мінгарвыканкама з'явіліся тэлефоны, па якіх можна даведацца пра месцазнаходжанне асоб, затрыманых 19 і 20 снежня падчас несанкцыянаванай акцыі
22.12.2010 Кастусёў рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі
Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі. Заяву Кастусёў ужо падпісаў, аднак да яе неабходна падрыхтаваць дадатак, які пацвярджае факты парушэнняў, што былі зафіксаваны ў працэсе выбарчай кампаніі, падкрэсліў Кастусёў.
19.12.2010 У Слоніме пракурор перасцярог актывіста ад удзелу ў мітынгу ў Мінску
Афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчэнні парушэння законнасці" атрымаў у суботу з Слонімскай раённай пракуратуры рэгіянальны каардынатар выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага па Слонімскім раёне Іван Бедка.
17.12.2010 Студэнты БДУІР і БДПУ сведчаць пра прымус (аўдыёзапісы)
Студэнты БДУІР і БДПУ імя Максіма Танка даслалі “Праваабаронцам за свабодныя выбары” аўдыёфайлы, якія сведчаць пра факты прымусу да датэрміновага галасавання.
16.12.2010 Назіральнікаў на выбарах у Ганцавічах пасадзілі каля туалета
На выбарчым участку №4, які знаходзіцца ў ГДК, члены выбарчай камісіі выдалілі назіральнікаў з памяшкання для галасавання, і пасадзілі іх у калідоры каля туалета.
16.12.2010 Мінск: Cтудэнты Акадэміі кіравання адмаўляюцца галасаваць датэрмінова
“Добры дзень! Я працую ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Некаторыя студэнты адмовіліся галасаваць датэрмінова – выклікаюць на гутарку да дэкана. Як ім дапамагчы пазбегнуць гэткага лёсу?”
16.12.2010 Жодзіна: Назіральнікаў тэрмінова адклікаюць на працу
Пасля 20 гадзін начальнік цэха Смалявіцкай птушкафабрыкі сп.Любецкі «аб'явіўся ў госьці» да назіральніцы і непасрэдна паведаміў сваёй падначаленай, што мінулы графік перагледжаны, і яна абавязана абавязкова выйсьці на працу. Ён дадаў, што ад рашэння С.Лапіцкай залежыць ягоны далейшы лёс як кіраўніка цэху на фабрыцы.
14.12.2010 З участка для галасавання ў Гомелі выдалілі незалежнага назіральніка
З участка для галасавання № 22 у Цэнтральным раёне Гомеля выдалілі незалежнага назіральніка Уладзіміра Анфілава.