Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства
04.02.2013 Ярмошына заявіла, што сельсаветы могуць скасаваць
Паводле яе словаў, магчымасць ліквідацыі сельскіх і пасялковых саветаў абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай змяненню выбарчага заканадаўства.
01.02.2013 На ўлёткі дзяржава грошай не дасць, вылучэння ў дэпутаты ад грамадскіх арганізацый не будзе
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па зменах выбарчага заканадаўства.
31.01.2013 Лукашэнка: Нягледзячы на папрокі нашых апанентаў, выбарчыя кампаніі ў Беларусі былі сумленнымі
"Можна прыгледзецца і да рэкамендацый АБСЕ, выпрацаваных паводле вынікаў назірання за парламенцкімі выбарамі 2012 года. Аднак гэта не азначае, што мы згодныя з усімі падыходамі АБСЕ", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы 31 студзеня нараду па пытанні ўдасканалення выбарчага заканадаўства.
14.01.2013 Беларускія назіральнікі падвялі вынікі назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі
Група кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, акрэдытаваная ад недзяржаўнай арганізацыі Belarus Watch, падвяла папярэднія вынікі назірання за выбарамі прэзідэнта Чэшскай рэспублікі 11-12 студзеня 2013 года
11.01.2013 Беларусы пабачаць першыя ў гісторыі Чэхіі ўсеагульныя выбары прэзідэнта
Сёння, 11 студзеня, група з 40 беларускіх назіральнікаў распачне назіранне за прэзідэнцкімі выбарамі ў Чэхіі. Місія па назіранні будзе праходзіць у межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка», што падтрымліваецца недзяржаўнай арганізацыяй Belarus Watch.
17.12.2012 Еўрапейскія назіральнікі за выбарамі адкрылі платформу ў Варшаве
У каардынацыйную раду “Еўрапейскай платформы за дэмакратычныя выбары” (EPDE), заснавальнікамі якой сталі дванаццаць НДА, абраны прадстаўнік ад Праваабарончага цэнтра “Вясна” – сябра рады арганізацыі Уладзімір Лабковіч.
13.12.2012 Адбыўся круглы стол па зменах выбарчага заканадаўства
У Мінску прайшло экспертнае абмеркаванне зменаў выбарчага заканадаўства. Пра вынікі гэтага абмеркавання падрабязна распавёў намеснік старшыні АГП Леў Марголін.
07.12.2012 Эксперты: ЦВК падганяе выбарчае заканадаўства пад інтарэсы ўлады
Выбарчы працэс у нашай краіне стане яшчэ больш ліберальным і дэмакратычным — у гэтым упэўнены сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік. ЦВК ізноў мяняе выбарчае заканадаўства.
23.10.2012 Віцебск: экс-кандыдат у дэпутаты спрабуе атрымаць копіі сваіх выступаў і дэбатаў
Тэлерадыёкампанія "Віцебск" адмовіла Аляксандру Мікуліну ў атрыманні копій сваіх тэле- і радыё выступаў, а таксама тэле- і радыёдэбатаў. У адказе за подпісам дырэктара тэлерадыёкампаніі напісана, што гэтыя запісы – уласнасць ЦВК.
08.10.2012 Беларускія назіральнікі - пра выбары ў Грузіі (фота)
Вопытныя беларускія назіральнікі ад розных грамадскіх арганізацый у складзе Міжнароднай місіі пад эгідай сеткі “Цэнтра плюралізму” ажыццяўлялі назіранне за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі.
06.09.2012 Горкі: апазіцыйнаму кандыдату пагражае папярэджанне акруговай камісіі
Акруговая камісія Горацкай выбарчай акругі № 82 можа вынесці папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэю Юркову, калі той будзе распаўсюджваць улёткі, надрукаваныя за грошы Цэнтрвыбаркама.
12.07.2012 Баранавічы: Заяўлены пікет у падтрымку ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 11 ліпеня падаў у гарвыканкам заяву на правядзенне пікету супраць адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўнай группы Дзмітрыя Уса па збору подпісаў за ўнясенне зменаў у выбарчае заканадаўства.
06.07.2012 “Народныя абраннікі”: адказнасць перад выбаршчыкамі адсутнічае
Не ўсе дэпутаты Брэсцкага гарсавету дакладна ведаюць сваю выбарчую акругу і не гатовыя распавесці пра графік сваіх справаздач. Такую выснову можна зрабіць паводле вынікаў зваротаў грамадскіх актывістаў гэтага абласнога цэнтру да мясцовых народных абраннікаў.
05.07.2012 Дзмітрый Ус: Рашэнне ЦВК — адміністрацыйнае і палітычнае
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі і былы палітзняволены Дзмітрый Ус назваў "адміністрацыйным і палітычным" рашэнне ЦВК аб нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы па змяненні выбарчага заканадаўства.
26.06.2012 Сябрам ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса тэлефануюць нібыта з ЦВК
Як паведаміў каардынатар ініцыятывы па змене выбарчага заканадаўства па Брэсцкай вобласці Віктар Чайкоўскі, на працягу двух апошніх дзён адбылося абтэлефаноўванне сябраў ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Уса. Незнаёмы голас ад імя Цэнтральнай выбарчай камісіі пытаўся, ці ставіў чалавек свой подпіс падчас устаноўчага сходу.