Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
19.12.2019 У Беларусі прыведзены ў выкананне яшчэ адзін смяротны прысуд
Стала вядома, што 17 снежня быў прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Асіповіча, піша «Камерцыйны кур'ер».
11.12.2019 Адмена смяротнага пакарання: Камітэт па прававых пытаннях ПАСЕ рыхтуе тэматычную справаздачу
Камітэт па прававых пытаннях і правах чалавека Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы падрыхтаваў справаздачу аб адмене смяротнага пакарання ў краінах-сябрах Савета Еўропы і іншых дзяржавах, у тым ліку Беларусі.
10.12.2019 “Усе людзі нараджаюцца роўнымі". У Мінску адзначаецца міжнародны Дзень правоў чалавека
Выстава, прысвечаная тэме смяротнага пакарання, урачыста адкрылася на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”. Яна была прымеркаваная да міжнароднага Дня правоў чалавека.
07.12.2019 Вярхоўны суд ЗША прыпыніў выкананне смяротных прысудаў на федэральным узроўні
Вярхоўны суд ЗША прыпыніў выкананне смяротных прысудаў, вынесеных федэральнымі судамі
04.12.2019 Amnesty International заклікае Беларусь спыніць расстрэл Віктара Паўлава
Amnesty International распачала тэрміновую акцыю, у якой заклікала сваіх сябраў па ўсім свеце пісаць на адрас прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
02.12.2019 Cмаляны далучыліся да акцыі «Гарады за жыццё»
Беларускія грамадскія дзеячы і праваабаронцы правялі акцыю «Гарады за жыццё». Яны падсвяцілі знічамі помнік архітэктуры – Дамініканскі касцёл у мястэчку Смаляны пад Воршай.
29.11.2019 Папа Фанцыск: смяротнае пакаранне не павінна прымяняцца, гэта амаральна
Смяротнае пакаранне не павінна прымяняцца, паколькі гэта амаральная мера пакарання, заявіў Папа Рымскі Францыск на прэс-канферэнцыі падчас пералёту з Токіо ў Рым.
21.11.2019 Смяротнае пакаранне: дзяржава прыцягвае за вушы састарэлыя лічбы дваццацігадовай даўніны
Актывіст і блогер з Маладэчна Руслан Кісялёў размясціў у сацыяльных сетках адказ на электронную петыцыю з патрабаваннем ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі.
12.11.2019 Лукашэнка адказаў на пытанне пра магчымасць адмены смяротнай кары
Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада на сустрэчы з журналістамі ў Вене адказаў на пытанне пра магчымасць адмены ў Беларусі смяротнага пакарання.
12.11.2019 Справа віцебскага смяротніка: цяпер альбо расстрэл, альбо памілаванне
Вярхоўны суд пакінуў апеляцыйную скаргу Віктара Паўлава без задавальнення, а смяротны прысуд Віцебскага абласнога суда ў сіле.
11.11.2019 Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю асуджанага да смяротнага пакарання
Заўтра, 12 лістапада, Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава. Суд прызначаны на 9:30 гадзін.
06.11.2019 ПАСЕ ізноў заклікала Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы асудзіла смяротны прысуд, вынесены Брэсцкім абласным судом па справе аб жорсткім забойстве васьмімесячнага дзяўчынкі.
01.11.2019 "Віця хоча, каб усё хутчэй вырашылася"
"Новы Час" і аўтарка Вераніка Уласевіч працягваюць цыкл матэрыялаў пра жанчын, чые родныя былі прысуджаныя да расстрэлу.
31.10.2019 Генпракуратура выступіла супраць законапраекта аб мараторыі на смяротнае пакаранне
Генеральная пракуратура Беларусі выступіла катэгарычна супраць законапраекта аб мараторыі на смяротнае пакаранне, які планавала унесці ў парламент дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.
31.10.2019 "Нас людзі завочна пахавалі" — сям'я бабруйскага смяротніка
Маці асуджанага да расстрэлу жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча распавяла праваабаронцам "Вясны", да чаго прывяло парушэнне мясцовымі журналістамі прэзумпцыі невінаватасці і распаўсюдзе СМІ асабістых дадзеных іх сем'і.