Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
09.10.2020 Рада Еўропы і Еўрасаюз у чарговы раз заклікалі Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля і Генеральнага сакратара СЕ Марыі Пейчыновіч-Бурыч.
05.10.2020 "Праблема гвалту пранізвае ўсё нашае грамадства". Андрэй Палуда пра Тыдзень супраць смяротнага пакарання
З нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца ў свеце 10 кастрычніка, кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" ўжо ў восьмы раз ладзіць адукацыйна-асветніцкі Тыдзень.
25.08.2020 У Слуцку адбудзецца паўторны разгляд справы асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка
Мінскі абласны суд у другі раз прызначыў дату паўторнага разгляду справы асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка.
18.08.2020 Паўторны разгляд справы асуджанага да смяротнага пакарання перанесены на нявызначаны час
Дата паўторнага разгляду Мінскім абласным судом крымінальнай справы жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка перанесены на нявызначаны час.
13.08.2020 Прызначаная дата паўторнага разгляду асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Скрундзіка
Мінскім абласным судом прызначаная дата паўторнага разгляду крымінальнай справы жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка. Яго абвінавацілі ў забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
09.07.2020 Праваабаронца звярнуў увагу Канстытуцыйнага суда на прававую калізію, датычную смяротнага пакарання
Зварот Алесь Дзергачоў накіраваў праз сайт у Канстытуцыйны суд яшчэ 21 сакавіка 2020 года. Аднак адказу не дачакаўся нават і праз месяц. Таму 3 траўня 2020 года праз тую ж форму зваротаў заяўнік запытаўся, чаму своечасова быў не дадзены адказ.
06.07.2020 FIDH просіць дапусціць віцэ-прэзідэнта Стэфановіча на разгляд прашэння аб памілаванні братоў Косцевых
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) звярнулася ў Камісію па пытаннях памілавання з просьбай запрасіць віцэ-прэзідэнта Валянціна Стэфановіча на пасяджэнне па разглядзе хадайніцтва аб памілаванні асуджаных на смерць братоў Косцевых.
06.07.2020 РАДА далучаецца да кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"
Беларускі нацыянальны моладзевы савет РАДА афіцыйна далучыўся да кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".
30.06.2020 Вярхоўны суд адмяніў смяротны прысуд Віктару Скрундзіку
У 9.30 раніцы 30 чэрвеня ў Вярхоўным судзе пачаўся разгляд апеляцыйнай скаргі жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. У 14.30 судовая калегія па крымінальных справах агучыла рашэнне, якім задаволіла апеляцыйную скаргу і адмяніла смяротны прысуд асуджанаму.
29.06.2020 Віктар Скрундзік 30 чэрвеня абскарджвае смяротны прысуд ў Вярхоўным судзе
Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 30 чэрвеня разглядае апеляцыйную скаргу жыхара Слуцкага раёна на смяротны прысуд Віктара Скрундзіка. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30.
22.06.2020 Amnesty International заклікае Беларусь не расстрэльваць братоў Станіслава і Іллю Косцевых
Amnesty International распачала тэрміновую акцыю ў падтрымку братоў Станіслава і Іллі Косцевых, асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі.
12.06.2020 "Няма мяжы міласэрнасці!" Вядомая абаліцыяністка звярнулася да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні братоў Косцевых
Смяротнае пакаранне перапыняе права на рэабілітацыю якія ўчынілі злачынства, лічыць Тамара Чыкунова. Яна стала займацца праваабарончай пасля незаконнага расстрэлу яе адзінага сына, якога пасля рэабілітавалі.
03.06.2020 «Дайце шанец выправіцца». Родныя асуджаных на смерць братоў Косцевых звярнуліся да Лукашэнкі
Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Іллі Косцевых і пакінула прысуд абодвум без зменаў.
26.05.2020 Хто да Палуды на “Вышку”? Запрашаем на трансляцыю па праблеме смяротнага пакарання
У межах адукацыйнага беларускага фестывалю “Вышка” ў сераду 27 траўня адбудзецца адкрытая лекцыя “Усё, што трэба ведаць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі”.
23.05.2020 Кошт пытання – жыццё. Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу братоў Косцевых
Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня разглядае апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых.