Навіны на тэму: смяротнае пакаранне
15.03.2020 "Дайце ім апошні шанец усвядоміць здзейсненае". Ганна Косцева просіць захаваць жыццё братам
Сястра асуджаных да смяротнага пакарання Іллі і Станіслава Косцевых просіць падпісаць петыцыю да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні асуджаных і замене ім прысуду на пазбаўленне волі або пажыццёвае зняволенне.
12.03.2020 Вярхоўны суд прызначыў дату апеляцыйнага разгляду справы братоў Косцевых
Стала вядома дата апеляцыйнага перагляду справы братоў Косцевых, якім вынеслі смяротныя прысуды.
10.03.2020 Жыхару Калінкавіцкага раёну пагражае смяротная кара за забойства жонкі святара
Следчы камітэт паведаміў, што завершана расследванне крымінальнай справай аб забойстве жонкі праваслаўнага святара ў Азарычах Калінкавіцкага раёну.
09.03.2020 Еўрасаюз асудзіў вынясенне смяротнага прысуду ў Слуцку
З заявай выступіў прэсавы сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано. 6 сакавіка ў Слуцку Мінскім абласным судом быў вынесены смяротны прысуд Віктару Скрундзіку.
06.03.2020 Чарговы смяротны прысуд вынеслі ў Слуцку
У пятніцу, 6 сакавіка, Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Суддзя прызначыў тое пакаранне, якое запрашваў дзяржабвінаваўца.
03.03.2020 У Гародні на курсах "Мова нанова" абмеркавалі праблему смяротнага пакарання
Чарговае пасяджэнне гарадзенскіх курсаў "Мова нанова", якое прайшло другога сакавіка ў Гародні, было прысвечана праблеме смяротнага пакарання. Як піша "Гарадзенская Вясна", спярша ўдзельнікі заняткаў перакладалі на беларускую мову тэкст, датычны праблемы каронавірусу і патэнцыйнага пакарання за яго распаўсюд у Кітаі, а потым адбылася сустрэча і дыскусія з каардынатарам кампаніі супраць смяротнага пакарання - мінскім праваабаронцам Андрэем Палудам.
29.02.2020 Зварот асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава зарэгістраваны ў КПЧ ААН
Дакумент падрыхтаваў беларускі праваабаронца з Віцебску Павал Левінаў у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання".
26.02.2020 За забойства пенсіянераў пад Слуцкам пракурор запрасіў расстрэл для аднаго з фігурантаў
Дзяржабвінаваўца запрасіў пакаранне для фігурантаў справы аб забойстве двух пенсіянераў і замаху на жыццё трэцяй пад Слуцкам, піша TUT.BY.
24.02.2020 Пра што дыскутавалі гамяльчане на лекцыі «Курапаты – гістарычны кантэкст»?
У Гомелі ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» на выходных адбылася лекцыя – дыскусія археолага Міколы Крывальцэвіча «Курапаты – гістарычны кантэкст».
20.02.2020 Дыскусія, лекцыя гісторыка і выставы пра смяротнае пакаранне. Вялікая імпрэза ў Гомелі
Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" сумесна з кампаніяй "Забітыя і забытыя" запрашаюць 22 лютага на вялікую імпрэзу ў Гомелі, прысвечаную тэме смяротнага пакарання.
20.02.2020 Amnesty International заклікае Беларусь не расстрэльваць Віктара Сергеля
Amnesty International распачала тэрміновую акцыю ў падтрымку Віктара Сергеля. 31 студзеня яго апеляцыйная скарга была адхіленая Вярхоўным судом. Цяпер ён можа быць расстраляны ў любы момант.
14.02.2020 Кіраўнік МЗС Швейцарыі асабіста папрасіў Лукашэнку адмяніць смяротнае пакаранне
Пра гэта заявіў кіраўнік швейцарскага МЗС Іньяцыа Касіс па выніках перамоваў 13 лютага ў Мінску.
31.01.2020 Смяротны прысуд Віктару Сергелю ўступіў у законную сілу
Cудовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела 31 студзеня апеляцыйную скаргу Віктара Сергеля і Наталлі Колб на смяротны прысуд, вынесены Брэсцкім абласным судом 25 кастрычніка 2019 года.
30.01.2020 Генадзь Давыдзька ўзначаліць групу па вывучэнні адмены смяротнай кары
У Палаце прадстаўнікоў стварылі працоўную групу па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары. Групу ўзначаліць старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь Давыдзька.
28.01.2020 Траім вяскоўцам з-пад Слуцку пагражае смяротнае пакаранне
У судзе Слуцкага раёну распачаўся працэс паводле справы аб жорсткім забойстве двух пенсіянераў. З хаты першага яны вынеслі 50 рублёў, у другога забралі каля трохсот. Адзін з іх спрабаваў забіць таксама 85-гадовую пенсіянерку, але тая вырвалася і ўцякла.