Навіны на тэму: апазіцыя
18.04.2016 У Брэсце пададзена заяўка на дэманстрацыю, якую замест 1 мая плануюць правесці пазней
Як адзначыла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс, сёлета першамайскую дэманстрацыю было вырашана перанесці на 7 мая з-за праваслаўнага Вялікадня, якая выпадае на адзін дзень з Днём міжнароднай салідарнасці працоўных.
17.03.2016 Судовыя выканаўцы шукаюць актывістаў апазіцыі ... праз Фэйсбук
Грамадскіх актывістаў, якія былі ў гэтым годзе аштрафаваныя судамі за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту, усімі спосабамі шукаюць судовыя выканаўцы, каб спагнаць штрафы.
06.03.2016 Бялыніцкія ўлады адмовіліся прадаставіць залу для сустрэчы з Таццянай Караткевіч
У якасці тэмы сустрэчы была заяўлена “Актывізацыя ўдзелу жыхароў у вырашэнні сацыяльна-эканамічных праблем рэгіёна”. Пётр Шымбалёў кажа, што сустрэча з Таццянай Караткевіч 9 сакавіка ў Бялынічах ўсё роўна адбудзецца.
03.03.2016 Віцебскія актывісты падалі заяўкі на пікеты да Дня Волі
Пяцёра жыхароў Віцебска, сябраў КХП БНФ, звярнуліся ў адміністрацыі Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў Віцебска па дазвол правесці акцыі да 98-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
01.03.2016 Зміцер Салаўёў просіць расследваць знікненне яго відэакамеры ў КДБ
Адпаведную заяву сябра Сойму Партыі БНФ накіраваў у Следчы камітэт Магілёва. Зміцер Салаўёў адзначае, што прайшло ўжо больш за 5 год, а канфіскаваную відэакамеру яму так і не вярнулі.
15.02.2016 Магілёўскія сябры Партыі БНФ пачалі падрыхтоўку да парламенціх выбараў
Пасля працяглай дыскусіі на сумесным пасяджэнні было вырашана пакуль рэкамендаваць для зацвярджэння Соймам Партыі БНФ у якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў семярых фронтаўцаў з Магілёўшчыны.
02.02.2016 Брэсцкі гарвыканкам не дазволіў ладзіць пікеты салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі
Актывісты Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі падалі заяўкі на правядзенне 14 пікетаў у розных месцах горада, аднак улады забаранілі гэтыя акцыі.
01.02.2016 Брэст: гарвыканкам забараніў пікет супраць павышэння коштаў на медыцынскія паслугі
Акцыю меркавалася правесці 3 лютага на пешаходнай вуліцы Савецкай у цэнтры горада, аднак брэсцкія ўлады не дазволілі ладзіць масавае мерапрыемства.
27.01.2016 Гомель: Уладзімір Няпомняшчых не змог праз суд даведацца дадзеныя асобы, якая данесла на яго ў міліцыю
Справа тычыцца падзей, якія адбыліся ў Гомелі 20 чэрвеня 2015 года. Уладзімір Няпомняшчых быў у футболцы з надпісамі «За Беларусь без Лукашенко» і «Хватит, достал!». Яго ў ста метрах ад дому, на вуліцы Савецкай затрымалі супрацоўнікі міліцыі і прывезлі ў АУС Цэнтральнага раёну Гомеля.
30.12.2015 Сацыял-дэмакраты сабралі 10 000 подпісаў за адмену дэкрэта “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.
Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) сабралі 10 000 подпісаў за адмену дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Усе сабраныя подпісы яны маюць намер перадаць у адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля Новага года.
18.12.2015 “Магілёўскія ведамасці” абяцаюць апублікаваць артыкул Рыгора Кастусёва. Праўда, “з каментарамі”
Артыкул быў напісаны ў адказ на матэрыял журналіста “Магілёўскіх ведамасцяў” Віктара Кубекі “Крывая “сацыялогія”, у якім, на думку Рыгора Кастусёва, зневажаліся яго гонар і годнасць.
16.12.2015 Тэрмін утрымання пад вартай Шабнам Худайдодавай працягнуты яшчэ на 2 месяцы
Таджыкскай актывістцы Шабнам Худайдодавай у чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай у Берасцейскім СІЗА. Шабнам ужо шэсць месяцаў чакае рашэння па атрыманні статуса бежанца.
11.12.2015 На Кубе затрыманыя дзясяткі ўдзельнікаў акцый у Дзень правоў чалавека
Кубінскія ўлады працягваюць ціск на дысыдэнтаў, не дазваляючы ім крытыкаваць лідэраў камуністычнага рэжыму.
08.12.2015 Шабнам Худайдодава ў Берасцейскім СІЗА змагаецца за свае правы
Тэрмін утрымання пад вартай актывісткі з Таджыкістану Шабнам Худойдодавай у Берасцейскім СІЗА працягнуты да 13 снежня.
01.12.2015 Гомельскія апазіцыянеры плануюць правесці пікет
Мэта пікету - звярнуць увагу грамадства на недапушчальнасць пасля правядзення дэнамінацыі знішчэння грашовых купюр узору 2000 года ў сувязі з магчымымі інфляцыйнымі працэсамі ў Беларусі ў бліжэйшы час.