Навіны на тэму: апазіцыя
25.11.2015 Бабруйск: шматдзетны бацька не можа знайсці працу з-за грамадскай дзейнасці
Актывіст кампаніі "Гавары праўду" з Бабруйску з верасня не можа ўладкавацца на працу. У сям'і Шчарбатых шэсць дзяцей, жонка ў дэкрэтным адпачынку з самым малодшым - яму год і восем месяцаў.
25.11.2015 Брэст: гарвыканкам забараніў актывістам АГП ладзіць пікеты, прысвечаныя эканамічным праблемам у Беларусі
Мясцовыя сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі планавалі на працягу аднаго дня правесці дзесяць пікетаў у розных месцах горада, каб прыцягуць увагу грамадскасці да праблем, звязаных з эканамічным крызісам у краіне і неабходнасці рэфармавання эканомікі.
25.11.2015 Справаздача па выніках маніторынгу масавага мерапрыемства 24 лістапада ў Мінску з нагоды гадавіны рэферэндуму 1996 года
Пад час правядзення масавага мерапрыемства 24 лістапада 2015 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 6 назіральнікаў.
24.11.2015 Максіма Вінярскага збіраюцца адлічыць з ВНУ
Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага могуць адлічыць з 6 курса Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта. Ён навучаецца завочна па спецыяльнасці «выдавецкая справа».
15.11.2015 У Магілёве за збор подпісаў за адмену Дэкрэта №3 затрымлівалі Мікіту Фартуха
У пастарунку на вуліцы Крыленкі, 2 хлопец прабыў каля гадзіны. У якасці яго прадстаўніка ў міліцыю прыехаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў.
07.11.2015 Пад Оршай ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій (фота)
Як і штогод на Дзяды, аршанскія актывісты сабраліся на Кабыляцкай гары – ва ўрочышчы каля пасёлка Андрэеўшчына, дзе ў 1930-50 гады адбываліся расстрэлы мірных жыхароў. Гэта другое пасля Курапатаў афіцыйна прызнанае месца пахавання сталінскіх рэпрэсій.
07.11.2015 Брэст: актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі намераны правесці ў адзін дзень дзесяць пікетаў
Як паведаміў У.Вуек, мэтай пікетаў будзе прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, звязаных з эканамічным крызісам у краіне і неабходнасці рэфармавання эканомікі, а таксама папулярызацыя праграмы АГП “Мільён новых працоўных месцаў”.
05.11.2015 Жыхарцы Круглага адмовілі ў працаўладкаванні з-за грамадскай актыўнасці
Грамадскай актывістцы з Круглага Зінаідзе Мілешчанка мясцовы райвыканкам адмовіў у прыёме на працу старшынёй гаражнага кааператыва. Самае цікавае, што раней самі супрацоўнікі райвыканкама ўгаворвалі яе ўзначаліць гаражны кааператыў “Будаўнік”.
03.11.2015 Сям'ю Дубаносавых хочуць зрабіць неблаганадзейнай?
У дом Леаніда Дубаносава прыехала цэлая дэлегацыя з Лунінца і Мікашэвіч. Склад дэлегацыі быў вельмі неспадзяваны: участковы інспектар мясцовага ГАУС, 2 дзіцячыя інспектары РАУС, дырэктар дзіцячага прытулка, сацыяльны педагог сш №1, куды ходзяць дзеці Дубаносавых, і супрацоўніцы Лунінецкага раённага аддзела адукацыі.
29.10.2015 Павел Вінаградаў вярнуўся ў Мінск з “палітычнай ссылкі”
Былы палітвязень Павел Вінаградаў распавёў сайту palitviazni.info пра сваё жыццё ў Беразіно, вяртанне ў сталіцу і будучыя планы.
07.10.2015 БСДП адмоўлена ў правядзенні мітынга ў Дзень барацьбы за годныя ўмовы працы
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Аляксей Сігаеў. Мерапрыемства ў выпадку дазволу мусіла адбыцца ў Мінску на плошчы Бангалор 7 кастрычніка.
05.10.2015 На беларуска - украінскай правялі пільны агляд машыны сябра БХД з Бярозаўскага раёна
Зацікавіліся мытнікі копіямі дакументаў Партыі БХД, якія здаваліся ў Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі. Яны доўга іх праглядалі, потым кудысьці званілі, затым узялі нібыта азнаёміцца больш дакладна і накіраваліся ў будынак.
29.07.2015 Па факце флэш-мобу ў Бярозаўцы распачата крымінальная справа
Пакуль вядома, што ў Бярозаўцы ўжо праведзены два ператрусы. Адзін з іх прайшоў у кватэры, дзе пражывае грамадскі актывіст Вітольд Ашурак. З кватэры былі забраныя кампутар, прынтар і флэшка.
15.07.2015 Брэст: да запалохвання мясцовых актывістаў далучыліся ўстановы адукацыі
Спачатку Паліну і Андрэя Шарэнду выклікалі ў пракуратуру, а пазней да іх на кватэру спрабавалі прыйсці прадстаўнікі аддзела адукацыі, каб засведцыць, у якіх умовах гадуецца 6-гадовы сын.
09.07.2015 Намеснік старшыні БСДП просіць праверыць адпаведнасць Канстытуцыі дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве
Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай праверыць законнасць падпісанага Прэзідэнтам Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».