Навіны на тэму: апазіцыя
05.06.2015 Перад прыездам Лукашэнкі ў Шклоў міліцыя зацікавілася месцазнаходжаннем Кастусёва
Прыватную кватэру намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Шклове 4 чэрвеня наведаў супрацоўнік мясцовай міліцыі. Рыгор Кастусёў здзіўлены такой увагай і пільнасцю з боку супрацоўнікаў шклоўскай міліцыі.
02.06.2015 Брэст: у Дзень абароны правоў дзіцяці – пра праблемы дзяцей
У Брэсце адбыліся мерапрыемствы, з нагоды Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці. У прыватнасці, гарадская арганізацыя БСДП (Грамада) зладзіла адмысловы семінар, каб нагадаць, што дзяржава далёка не заўсёды выконвае свае абавязкі.
28.05.2015 Бабруйск: Галіна Смірнова атрымала адмову на правядзенне пікета за 15 хвілін да яго пачатку (дакумент)
Актывісты АГП планавалі правесці 27 траўня пікетаванне на стадыёне фабрыкі "Славянка", каб "данесці да грамадскасці пазіцыю аб недапушчальнасці ўвядзення ў Беларусі прымусовай працы, прадугледжанай Дэкрэтам № 3".
25.05.2015 У Оршы забаранілі адразу 6 пікетаў
24 і 25 траўня акцыі супраць увядзенння Дэкрэта №3 "Пра папярэджанне сацыяльнага ўтрыманства" збіраліся правесці актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
22.05.2015 Гродзеншчына: заяўленыя АГП пікеты супраць Дэкрэту №3 не дазволены
Пяць заяваў было пададзена ў гарвыканкам у Гродне, іншыя – ў Слоніме, Лідзе і Астраўцы. Аднак атрымаць станоўчы адказ на правядзенне такіх інфармацыйных пікетаў не ўдалося.
08.05.2015 Брэст: у гарвыканкам пададзены заяўкі на правядзенне пікетаў наконт “дэкрэта аб дармаедах”
Мясцовыя актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хочуць зладзіць 25 траўня дзесяць пікетаў у розных мікрараёнах горада, каб данесці сваё стаўленне аб недапушчальнасці ўвядзення ў Беларусі прымусовай працы, прадугледжанай Дэкрэтам №3 ад 2 красавіка 2015 года.
07.05.2015 Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргу беспрацоўнага апазіцыянера
Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў хацеў дамагчыся адмены рашэння Гарадоцкага райсуду, згодна з якім ён быў аштрафаваны на 5,4 мільёнаў рублёў. "Лепш бы мне далі "суткі", - гаворыць беспрацоўны актывіст.
30.04.2015 У Магілёве сацыял-дэмакратам адмоўлена ў правядзенні першамайскай дэманстрацыі
Пра гэта паведаміў старшыня раённай арганізацыі Ленінскага раёна Магілёва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Дзмітрый Люнтоў. Сацыял-дэмакраты мелі намер зладзіць дэманстрацыю ад парка 40 год Перамогі па вуліцы Ленінскай да плошчы Славы.
30.04.2015 БХД адмаўляюць у памяшканнях на правядзенне з'езду
Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” з моманту падачы зваротаў да кіраўніцтва 13 устаноў Менска з просьбай прадставіць памяшканне для правядзення 13 чэрвеня Устаноўчага З’езду Партыі БХД вядзе актыўную працу па дамове на арэнду. Але пакуль прыходзяць толькі адмовы.
16.04.2015 Запрацаваў сайт, які паклёпнічае на грамадскіх і палітычных актывістаў Магілёва
Традыцыйна сайт Voskresinfo.com пачынае абнаўляцца напярэдадні выбарчых кампаній. Да гэтага часу ён знаходзіцца ў спячым рэжыме. Дэмакратычная грамадскасць Магілёва связвае такую актыўнасць з надыходзячай выбарчай прэзідэнцкай кампаніяй, якая мусіць адбыцца ў канцы бягучага года.
15.04.2015 Міёры: актывіст БХД страціў працу
Гісторыя Сяргея Васільева тыповая для сучаснай Беларусі, дзе чалавек, заўважаны ў апазіцыйным руху, заўжды рызыкуе застацца беспрацоўным. У 2010 годзе міёрскі актывіст адседзеў у Мінску 15 сутак "за Плошчу", а калі вярнуўся дахаты, працы па спецыяльнасці для яго не знайшлося.
15.04.2015 У Магілёве сацыял-дэмакраты падалі заяўку на першамайскую дэманстрацыю
Месцам для збору ўдзельнікаў дэманстрацыі выбраны скверык 40 год Перамогі, а дэманстрацыя ў выпадку дазволу пройдзе па вуліцы Ленінскай да плошчы Славы. Заяўленая колькасць удзельнікаў – да 500 чалавек.
10.04.2015 Барыс Хамайда церпіць нападкі хулігана. Міліцыя не рэагуе
Хлопец гадоў пад 25 патрабаваў, каб найстарэйшы віцебскі апазіцыянер зняў рушнік з вышытай на ім малітвай "Ойча наш". Гэтая вышыванка аздабляе "працоўнае месца" спадара Хамайды, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу.
10.04.2015 Леаніда Аўтухова асудзілі без адваката, не задаволіўшы ніводнага хадайніцтва
Падставай для адміністрацыйнай справы, якую разглядаў Гарадоцкі райсуд, стаў запіс у кнізе скаргаў, зроблены сябрам Партыі БНФ Леанідам Аўтуховым. Ён параўнаў начальніка раённай управы па працы, занятасці і сацыяльным забеспячэнні Пятра Прасолава з «тэрарыстам у Луганску і Данецку» .
09.04.2015 Брэст: сацыял-дэмакраты падалі заяўку на правядзенне першамайскай дэманстрацыі
Адпаведная заяўка на правядзенне дэманстрацыі, якую сёлета плануецца ладзіць пад лозунгам “Дзяржава не выконвае абавязкі перад уласным народам”, пададзена гарадскім уладам. Акцыя будзе наўпрост звязана з пытаннямі абароны працоўных, сацыяльных і палітычных правоў грамадзян Беларусі.