Навіны на тэму: апазіцыя

У гомельскім грамадска-палітычным цэнтры праходзіць ператрус, міліцыя забірае камп'ютэры

08.04.2015 У гомельскім грамадска-палітычным цэнтры праходзіць ператрус, міліцыя забірае камп'ютэры

Зараз у Гомелі па адрасе Палеская, 52 праходзіць ператрус, міліцыя забірае аргтэхніку. Па словах намесніка старшыні АГП Васіля Палякова, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў грамадска-палітычны цэнтр, дзе арэндуюць памяшканні шэраг грамадскіх арганізацый і рухаў, з пастановай на вобшук і санкцыяй пракурора.

Белаазёрская міліцыя не знайшла вінаватых у распаўсюдзе паклёпніцкіх улётак

27.03.2015 Белаазёрская міліцыя не знайшла вінаватых у распаўсюдзе паклёпніцкіх улётак

Актывісту “Гавары праўду” Валянціну Лазарэнкаву на яго скаргу знайсці вінаватых у вырабе і распаўсюдзе ўлётак паклёпніцкага зместу на яго адрас у горадзе Белаазёрску міліцыя адказала, што знайсці не ўявілася магчымым, і адміністрацыйная справа закрыта.

Гродзенскія актывісты БХД пазбаўлены працы

26.03.2015 Гродзенскія актывісты БХД пазбаўлены працы

Гродзенскіх актывістаў БХД -- бацьку і сына Сяргея і Мікалая Верамеенкаў Міністэрства транспарту пазбавіла ліцэнзіі на перавозку пасажыраў, пазбавіўшы тым самым мажлівасці зарабляць сабе на жыццё тым спосабам, якім яны гэта рабілі раней.

Гродна: пікеты да Дня Волі не дазволены

18.03.2015 Гродна: пікеты да Дня Волі не дазволены

Старшыня Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў атрымаў з мясцовага гарвыканкаму два адказы з адмовамі ў правядзенні пікетаў, прымеркаваных да Дня Волі. Абедзве адмовы падпісаны намесніцай старшыні гарвыканкаму Зояй Кулешай.

Гарадок: актывіста збіраюцца судзіць за абразу чыноўніка

12.03.2015 Гарадок: актывіста збіраюцца судзіць за абразу чыноўніка

Гарадоцкі актывіст Леанід Аўтухоў параўнаў чыноўніка з "тэрарыстам у Луганску і Данецку". Запіс з такімі словамі ён пакінуў у кнізе скаргаў рэгіянальнага цэнтру занятасці, абураны паводзінамі кіраўніка ўстановы Пятра Прасолава. Чыноўнік напісаў заяву ў міліцыю.

Гродна: прадстаўнікі ПБНФ спрабуюць прабіць чыноўніцкую “сцяну” на Дзень Волі

10.03.2015 Гродна: прадстаўнікі ПБНФ спрабуюць прабіць чыноўніцкую “сцяну” на Дзень Волі

У Гродна ўжо больш дзесяці гадоў ніхто з прадстаўнікоў грамадска-палітычных рухаў не можа атрымаць права на правядзенне нейкай публічнай акцыі. Тых жа актывістаў, якія спрабуюць нешта правесці, апошнія гады затрымліваюць і караюць.

У Стамбуле забілі лідара таджыкскай апазіцыі, яго сям'ю атруцілі

06.03.2015 У Стамбуле забілі лідара таджыкскай апазіцыі, яго сям'ю атруцілі

Калі Умаралі Куватаў выйшаў з кавярні, яго ўжо чакалі забойцы.

У Магілёве  выказалі пратэст у сувязі с забаронай масавых мерапрыемстваў

05.03.2015 У Магілёве выказалі пратэст у сувязі с забаронай масавых мерапрыемстваў

Адпаведны зварот накіравалі старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміру Цумараву намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Беразіенка, старшыня гарадской арганізацыі БСПМ Алесь Сердзюкоў, прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП у Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў.

У вынятай у слонімскага актывіста літаратуры экспертная камісія экстрэмізму не выявіла (дакумент)

26.02.2015 У вынятай у слонімскага актывіста літаратуры экспертная камісія экстрэмізму не выявіла (дакумент)

Яшчэ 27 ліпеня мінулага года пры мытным даглядзе ў аўтамабілі, які належыць Севасцьяну, была выяўлена і забраная літаратура – часопісы, газеты, кнігі, у тым ліку польска-беларускі слоўнік, выдадзены ў дзяржаўным выдавецтве Рэспублікі Беларусь.

Гродзенскага грамадскага актывіста выклікае КДБ

25.02.2015 Гродзенскага грамадскага актывіста выклікае КДБ

25 лютага Дзянісу Івашыну патэлефанаваў прадстаўнік КДБ. Ён настойліва прапаноўваў Івашыну прыйсці ва ўпраўленне КДБ, каб паразмаўляць пра характар і мэту замежных паездак грамадскага актывіста. Дзяніс Івашын лічыць, што такі інтарэс да яго асобы звязаны з яго паездкамі ва Украіну, паколькі менавіта туды ён ездзіў.

Сям’ю апазіцыянера суд залічыў у праблемныя

09.02.2015 Сям’ю апазіцыянера суд залічыў у праблемныя

Юрась Беленькі будзе абскарджваць рашэнне Ленінскага раённага суда Менску. Суддзя Марына Запаснік праінфармавала органы апекі і папячыцельства пра неабходнасьць кантролю за становішчам дзяцей у сям’і намесніка старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ.

Брэст: дзяржаўная газета праігнаравала прапанову актывістаў АГП абмеркаваць праблемы карупцыі

08.02.2015 Брэст: дзяржаўная газета праігнаравала прапанову актывістаў АГП абмеркаваць праблемы карупцыі

Як паведаміла старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Дыяна Касцюковіч, ад імя партыйнай суполкі быў накіраваны ліст да рэдактара газеты “Брэсцкі веснік”, заснавальнікам якой з'яўляецца мясцовы гарвыканкам.

Севярынцу вяртаюць кнігі Пазьняка - усе, акрамя адной

07.02.2015 Севярынцу вяртаюць кнігі Пазьняка - усе, акрамя адной

Увечары 13 кастрычніка 2014 года сустаршыню БХД Паўла Севярынца затрымалі на памежным пераходзе Брузгі, калі ён вяртаўся з Беластоку. Пасля прад’яўлення пашпарту Севярынца павялі на асабісты агляд і сканфіскавалі шэраг кнігаў Зянона Пазьняка.

Па скарзе апазіцыянера віцебская пракуратура “пакарала” чыноўніка -- заўвагай

05.02.2015 Па скарзе апазіцыянера віцебская пракуратура “пакарала” чыноўніка -- заўвагай

Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў скардзіўся на намесніцу кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна, якая забараніла яму праводзіць пікет, парушыўшы пры гэтым заканадаўства. Але службовую заўвагу за парушэнне атрымаў спецыяліст ідэалагічнага аддзела.

Узламаны блог Віталя Рымашэўскага на сайце “Беларускі партызан”

28.01.2015 Узламаны блог Віталя Рымашэўскага на сайце “Беларускі партызан”

Узламаны блог сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага на сайце "Беларускі партызан”. Ад яго імя напісаны артыкул "Стоит ли верить, что Поротников не агент КГБ?”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства