Навіны на тэму: апазіцыя
26.01.2015 Максім Вінярскі распачаў на Акрэсціна сухую галадоўку
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтра “Вясна”, актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі з 26 студзеня распачаў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць прысуду, вынесенага 23 студзеня судом Цэнтральнага раёна Менска.
23.01.2015 У Магілёве да актывіста “Еўрапейскай Беларусі” завітала міліцыя і санстанцыя
Адбылося гэта адразу пасля выхаду перадачы “Жывая размова” на сайце газеты “НАШ Магілёў”. Тэма перадачы была прысвечана праблемам і перспектывам беларускага аўтабізнеса.
22.01.2015 У інтэрнэце распаўсюджваюць "кампрамат" на віцебскіх прыхільнікаў БХД
Інфармацыю невядомыя распаўсюджвалі шырока: лісты атрымалі не толькі віцебскія журналісты і актывісты, а ячшэ і актывісты дэмакратычнага руху з Полацку, Оршы, Глыбокага – практычна з усёй Віцебскай вобласці.
22.01.2015 Кіраўніцтва памежнікаў і мытнікаў не патлумачыла Васілю Палякову прычыну даглядаў на мяжы
Начальнік упраўлення памежнага кантролю Дзяржаўнага памежнага камітэту Андрэй Думскі адмовіўся паведаміць намесніку старшыні АГП Васілю Палякову прычыны, па якіх да яго на дзяржаўнай мяжы ўжываецца пільны дагляд. Намеснік старшыні мытнага камітэта Сяргей Барысюк параіў палітыку шукаць адказы на пытанні ў судзе.
21.01.2015 Павярхоўнасць праверкі салігорскай пракуратуры абскарджваецца ў абласной інстанцыі
Актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш накіраваў у пракуратуру Мінскай вобласці скаргу на рашэнне пракуратуры Салігорскага раёна адносна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі падчас правядзення агляду ў яго кватэры.
19.01.2015 Гродзенскі гарвыканкам не дазволіў сябрам АГП праводзіць пікеты
Прадстаўнікі Гродзенскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымалі з Гродзенскага гарвыканкаму адмову на правядзенне пікетаў, прысвечаных грамадскаму рэагаванню на валютна-фінансавы крызіс і патрабаванню адстаўкі прэзідэнта і чальцоў ураду, якія вінаваты ў крызісе.
18.01.2015 Брэст: забаронены ўсе пікеты супраць фінансавага крызісу і за адстаўку прэзідэнта
Як нагадаў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, актывісты і прыхільнікі партыі падалі 18 заявак на правядзенне пікетаў.
13.01.2015 Гомель: грамадскі актывіст судзіцца з падаткавай інспекцыяй
Грамадскі актывіст, былы каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Юрый Клімовіч даведаўся, што ён павінны дзяржаве 142 мільёны рублёў. Выявілася, што падатковыя органы правялі праверку дзейнасці прадпрыемства, якое ён 10 гадоў таму заснаваў і ўзначальваў, і знайшлі там хібы.
05.01.2015 Брэст: пададзены заяўкі на правядзенне 18 пікетаў супраць эканамічнай палітыкі ўладаў Беларусі
Паводле слоў кіраўніка Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Вуека, падставай для таго, каб ладзіць пікетаванне, з’яўляецца чарговы валютна-фінансавы крызіс ў Беларусі, які сведчыць пра бяздарную палітыку ўрада.
02.01.2015 Васіль Палякоў: «Пільныя асабістыя дагляды на мытні – дыскрымінацыя па палітычных матывах»
2 студзеня намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў накіраваў заяву старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта, у якой просіць правесці службовую праверку і даць прававую ацэнку дзеянням службовых асоб Ашмянскай мытні, а таксама паведаміць – якія ў мытнікаў былі падставы для правядзення асабістага дагляду.
22.12.2014 Баранавіцкаму актывісту Зміцеру Палойка забаронена пакідаць Беларусь
Грамадскі актывіст Зміцер Палойка, які быў асуджаны судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы за дробнае хуліганства па арт. 17.1 КаАП на 10 сутак арышту, 21 снежня выйшаў на волю. Нягледзячы на глыбокую ноч каля будынка гарадской міліцыі яго сустрэлі грамадскія актывісты і адвезлі да месца жыхарства.
15.12.2014 Рыгора Кастусёва выклікаюць у Шклоўскі РАУС за Дзень памяці ў Свіслачы
15 снежня на кватэру намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў Шклове завіталі два супрацоўнікі мясцовай міліцыі. Яны пакінулі сваякам палітыка позву, у якой просяць Рыгора Кастусёва прыбыць у кабінет №30 Шклоўскага РАУС 16 снежня ў 12-00.
12.12.2014 Павел Вінаградаў сёння адправіўся ў «бярэзінскую ссылку» (фота)
12 снежня грамадскі актывіст, лідэр моладзевай арганізацыі Zmena Павел Вінаградаў вымушана з'ехаў з Мінска, каб пазбегнуць долі «паліталкаголіка».
21.11.2014 Бабруйск: Пляцоўка для пікетаванняў "занятая" на няпэўны час
Сябры бабруйскай суполкі АГП звярнуліся ў гарвыканкам па дазвол на правядзенне з 20 па 24 лістапада пікетаванняў супраць размяшчэння ў горадзе расійскай ваеннай базы. Актывісты лічаць, што з'яўленне базы супярэчыць артыкулу 18 Канстытуцыі.
19.11.2014 Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэнне правоў Сяргея Лазенкі
Сяргей Лазенка быў затрыманы ў жніўні 2007 года і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства – сход гарадской арганізацыі Партыі БНФ у офісе партыі ў Брэсце.