Навіны на тэму: апазіцыя
19.11.2014 Брэст: міліцыя шукае актывістаў, якія заняліся добраўпарадкаваннем могілак паўстанцаў Булак-Балаховіча (дакумент)
На імя старшыні Партыі БНФ дасланы запыт з упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, у якім гаворка ідзе пра акцыю, праведзеную сёлета ў гэтым абласным цэнтры ў Дзень памінання продкаў - «Дзяды».
18.11.2014 Андрэю Тычыне прад’яўлена абвінавачанне ў распаўсюдзе парнаграфіі
Салігорская міліцыя прад’явіла афіцыйнае абвінавачанне ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў мясцоваму маладафронтаўцу Андрэю Тычыне. Адным з эпізодаў справы стаў выяўлены на старонцы маладога чалавека ў сацыяльнай сетцы кліп вядомага беларускага гурта “Разбітае Сэрца Пацана” на песню “Wall-E”.
17.11.2014 Магілёўскі актывіст паскардзіўся ў пракуратуру з нагоды вэб-знявагаў
Пра Антона Касцова размесцілі зневажальную інфармацыю на сайце voskresinfo.com. Журналісты Алесь Буракоў, і намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Барысаў таксама накіравалі скаргі ў міліцыю і пракуратуру з нагоды паклёпа на іх на гэтым жа сайце.
14.11.2014 Міліцыя выклікае ўдзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы
13-га лістапада кіраўніцы гродзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч затэлефанаваў участковы і прапанаваў ёй прыйсці на размову для тлумачэнняў. Тэмай апытання стаў ўдзел актывісткі ў традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
13.11.2014 Баранавічы: Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню», а Лябедзька -- “108 дзён і начэй у засьценках КДБ”
У Баранавічах 12 лістапада адбылася сустрэча мясцовых грамадскіх актывістаў і кнігалюбаў з былымі палітвязнямі -- адным з лідэраў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўлам Севярынцам і кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам.
12.11.2014 У Гродне за збор подпісаў аштрафаваны Ежы Грыгенча
У Гродне 11 лістапада ў судзе Ленінскага раёну быў аштрафаваны вядомы грамадска-палітычны актывіст Ежы Грыгенча. Ён быў затрыманы міліцыяй яшчэ 2 кастрычніка, калі як удзельнік кампаніі “Гавару праўду” збіраў подпісы грамадзянаў за пытанні “Народнага рэферэндуму”.
12.11.2014 Брэст: актывіста БХД выклікаюць у мясцовую пракуратуру
Каардынатар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” (БХД) у Брэсце Аляксандр Храпко мяркуе, што падставай для такіх захадаў можа быць авінавачванне ў дзейнасці ад імя незрэгістраванай арганізацыі.
11.11.2014 У Віцебску рыхтуюцца пікеты "За якасную медыцыну"
Заяўкі адразу на некалькі акцый ва ўсіх трох раёнах Віцебска падалі ўдзельнікі кампаніі "За якасную медыцыну". На пікетах плануецца збор подпісаў пад калектыўнымі лістамі да гарадскіх і абласных уладаў, а таксама ў Міністэрства аховы здароўя.
10.11.2014 Актывіст са Светлагорску заявіў у пракуратуру на невядомых, якія падпалілі яго паштовую скрыню і сунулі ў дзверы запіску пагрозлівага характару
Грамадскі актывіст са Светлагорску Юрый Ляшэнка накіраваў у пракуратуру раёна заяву з просьбай правесці праверку некаторых фактаў супрацьпраўных дзеянняў невядомых пакуль грамадзян.
06.11.2014 У Віцебску забаранілі пікет да ўгодкаў Кастрычніцкай рэвалюцыі
Сябры КХП БНФ збіраліся інфармаваць суграмадзянаў "аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту" і "аб неабходнасці забароны ў Беларусі кампартыі і яе ідэалогіі".
02.11.2014 Дэмакратычныя сілы Гомеля правялі акцыю памяці ахвяраў рэпрэсій (фота)
Напярэдадні Дзядоў прадстаўнікі дэмакратычных сіл Гомеля традыцыйна ўшанавалі памяць рэпрэсаваных у савецкія гады. Пад бел-чырвона-белым сцягам актывісты ўсклалі вянкі да крыжа на Чарнігаўскай шашы - адным з месцаў пахаванняў ахвяр бальшавіцкай дыктатуры ў 1919-1940 гадах.
30.10.2014 Пад Віцебскам добраўпарадкавалі месца пахавання ахвяраў сталінізму (фота)
Некалькі гадоў на ўзлеску каля вёскі Паляі ствараецца самаробны мемарыял – у памяць пра мірных жыхароў, якіх расстрэльвалі тут у 1930-50 гады. Тут усталявана некалькі крыжоў, і добраўпарадкаванне гэтага месца стала клопатам віцебскіх актывістаў.
29.10.2014 Адміністрацыя прэзідэнта выбачылася перад Рыгорам Кастусёвым за адказ на рускай мове
Начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб С. І. Буко на гэты раз ужо на беларускай мове паведаміў Рыгору Кастусёву, што яго зварот, які паступіў у Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, перанакіраваны ў Магілёўскі аблвыканкам з даручэннем паведаміць пра вынікі разгляду.
29.10.2014 Брэст: прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці ўшанавалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій (фота)
29 кастрычніка сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” і праваабаронцы наведалі Трышынскія могілкі ў Брэсце, дзе ўсклалі кветкі да манумента ахвярам палітычных рэпрэсій.
26.10.2014 Пракуратура не задаволіла скаргу Уладіміра Шылы
Пракуратура Салігорскага раёна разгледзела скаргу мясцовага дэмакратычнага актывіста Уладзіміра Шылы на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі падчас правядзення так званага агляду ў яго прыватным доме.