Навіны на тэму: правы працоўных
18.01.2017 Гомель: "дармаеды" запатрабавалі "рахунак" на сацпаслугі
Жыхар Гомеля Арцём Бянько накіраваў у адрас інспекцыі МПЗ па Чыгуначным раёне Гомеля скаргу, у якой патрабуе даць яму падрабязную калькуляцыю пра аказаныя сацыяльныя паслугі, за якія яму выставілі рахунак у 360 рублёў.
18.01.2017 Дзмітрый Чарных: Пенсійная рэформа парушае правы чалавека і Канстытуцыю краіны
Наступствы пенсійнай рэформы з’яўляюцца адной з прыярытэтных тэмаў у працы рэспубліканскага праваабарончага аб’яднанння “Беларускі Хельсінкскі камітэт”. Юрыст арганізацыі Дзмітрый Чарных у інтэрв’ю сайту ПЦ “Вясна” распавёў, з якімі праблемамі яны сутыкаюцца ў працы па гэтым накірунку і якія захады прымаюць для іх вырашэння.
10.01.2017 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кіраўнік Незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч распавядае пра адно з найбольш вострых пытанняў, якое з новай сілай ўстала перад праваабаронцамі і прафсаюзнымі актывістамі ў мінулым годзе, - пра прымусовую працу.
10.01.2017 Выхаваўчы працэс або працоўныя адносіны: што адкажа Мінскі абласны суд?
Прызначаная дата разгляду касацыйнай скаргі на рашэнне Маладзечанскага раённага суда аб адмове ў прызнанні факту працоўных адносін паміж загінулай на ўборцы бульбы школьніцай Вікторыяй Папчэня і працадаўцам - ААТ "Усход-Агра».
05.01.2017 Пракуратура просіць накіраваць на новы разгляд справу аб гібелі школьніцы на бульбе
Пракуратура Маладзечанскага раёна накіравала ў Мінскі абласны суд касацыйны пратэст у сувязі з рашэннем райсуду аб адмове ў прызнанні факту працоўных адносін паміж СВК і загінулай падчас сельгаспрац школьніцай.
30.12.2016 Гінуць школьнікі, судзяць настаўніц, сістэма – працуе
Да праваабаронцаў “Вясны” працягваюць паступаць дакументальныя сведчанні арганізацыі чыноўнікамі прымусовай працы ў рэгіёнах. На гэты раз дасланыя дакументы наўпрост раскрываюць механізм прыцягнення школьнікаў, працоўных і служачых у Маладзечанскім раёне, дзе нядаўна пад коламі грузавіка на бульбяным полі загінула 13-гадовая вучаніца.
22.12.2016 Валянцін Стэфановіч: “Прымусовая праца ў Беларусі носіць сістэмны і сістэматычны характар”
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч зноў звярнуўся ў пракуратуру Мінскай вобласці па факце прымусовай працы працоўных.
20.12.2016 Прадпрымальнікам у другі раз адмовілі ў рэгістрацыі грамадскай арганізацыі
Як вынікае з афіцыйнага ліста мінюста, прычынай другой адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання стала абраная назва арганізацыі – «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць”».
16.12.2016 “Пераўвільгатненне глебы” - падстава для прымусовай працы?
Пракуратура Мінскай вобласці і Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама таксама не знайшлі падстаў для правядзення праверкі па факце прымусовай працы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне.
10.12.2016 “За нашы і вашы правы”: акцыі ў Дзень правоў чалавека па ўсёй Беларусі
Інфармацыйнай акцыяй праваабаронцы “Вясны” і валанцёры 10 снежня адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека.
07.12.2016 “Пры сабе мець сякеры”. Што адкажа Лагойская пракуратура наконт прымусовай працы ў раёне?
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч накіраваў у пракуратуру Лагойскага раёна скаргу з нагоды арганізацыі выканкамам “суботніка” па ачыстцы лесапалосаў для супрацоўнікаў 21 прадпрыемства. Выкарыстанне “грамадскіх працаў”, як высветлілася, з’яўляецца звычайнай практыкай мясцовых уладаў.
06.12.2016 Блог Валянціна Стэфановіча: “Привлечённые”
Валянцін Стэфановіч піша пра выбудаваную ў Беларусі "піраміду прыгону", пры якой чыноўнікі не раздумваючы раздаюць загады-распараджэнні пра прымус людзей да працы.
01.12.2016 Пракуратура: Грамадзяне на прымусовую працу не скардзяцца – падстаў для праверкі няма
Пракуратура адмовілася ад правядзення праверкі па факце прымусовай працы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне.
24.11.2016 “Бітва за ўраджай”: Кукурузу на Вілейшчыне з-пад снегу вызвалялі па загадзе?
Да праваабаронцаў “Вясны” патрапіў дакумент, які падцвердзіў інфармацыю аб факце прымусовай працы на ўборцы кукурузы ў Вілейскім раёне.
18.11.2016 Праваабаронцы запытваюць у пракуратуры: Хто прымусіў людзей збіраць кукурузу з-пад снегу?
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў пракуратуру па факце прымусовай працы на Вілейшчыне, дзе людзей сагналі збіраць кукурузу.