Навіны на тэму: правы працоўных
26.02.2017 Хваля акцый пратэсту супраць Дэкрэту № 3 пракацілася па гарадах Беларусі
Акцыі супраць Дэкрэту № 3 аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства адбываюцца ў нядзелю, 26 лютага, у Бабруйску, Баранавічах, Берасці і Віцебску.
21.02.2017 Гамельчука Сямёнава, які судзіўся з падатковай наконт свайго дармаедства, вызвалілі ад аплаты збору
Жыхар Гомеля Аляксандр Сямёнаў, які падаў пазоў у суд на падатковую інспекцыю, якая адправіла яму «ліст шчасця», вызвалены ад выплаты збору па Дэкрэту №3.
20.02.2017 Стэфановіч пра асвятленне ў дзяржСМІ пратэстаў супраць Дэкрэта №3: адбываецца падмена паняццяў
Праваабаронца “Вясны” звяртае ўвагу на тэндэнцыйнае асвятленне ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі выступаў абураных грамадзянаў супраць прэзідэнцкага Дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" і расстаўляе кропкі над “і”.
19.02.2017 У Горадні дзясяткі чалавек пратэстуюць супраць Дэкрэту № 3
Дэмакратычныя сілы Горадні праводзяць акцыю пратэсту супраць Дэкрэту № 3 (так званы «дэкрэт ад дармаедах»), перадае Радыё "Свабода".
19.02.2017 Пратэсты супраць "дэкрэту аб дармаедах" адбыліся ў Віцебску і Брэсце
Людзі выйшлі на пратэсты супраць "дэкрэту аб дармаедах" ў Віцебску і Брэсце, піша Еўрарадыё.
19.02.2017 У Магілёве каля 500 чалавек выйшлі пратэставаць супраць «дэкрэту аб дармаедах»
У Магілёве адбылася акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 — так званага «дэкрэту аб дармаедах», паведамляе радыё "Свабода".
19.02.2017 У Гомель на “марш недармаедаў” прыйшло некалькі тысяч чалавек
У Гомелі адбылася пратэстная акцыя супраць дэкрэта «Аб сацыяльным утрыманстве», перадае радыё "Рацыя". На «Марш недармаедаў» прыйшло каля 2 тысяч чалавек. Калі дэкрэт не скасуюць, гамельчукі плануюць выйсці зноў на акцыю пратэсту 25 сакавіка.
15.02.2017 Ці ўстановіць СК перавышэнне паўнамоцтваў маладзечанскімі чыноўнікамі?
Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта перанакіраваў заяву Валянціна Стэфановіча аб прымусовай працы працаўнікоў прадпрыемстваў і навучэнцаў установаў адукацыі ва Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці для далучэння яе да крымінальнай справы.
14.02.2017 "Дармаед" супраць дзяржавы: чыя возьме?
Сёння, 14 лютага, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачаўся першы ў гісторыі Беларусі працэс, ініцыяваны жыхаром абласнога цэнтра, які патрапіў пад патрабаванні Дэкрэту №3 аб сацыяльным утрыманстве. Падтрымаць Аляксандра Сямёнава прыйшло каля 50 чалавек.
14.02.2017 Чыноўнікі забаранілі праваабаронцу тлумачыць віцебчукам правы «дармаедаў»
Тлумачыць палажэнні дэкрэту №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» жыхарам Віцебску праваабаронца Леанід Свецік меў намер 15 лютага падчас пікету, заяўку на правядзеньне якога ён падаваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебска.
06.02.2017 Валянцін Стэфановіч: Загады службовых асобаў сведчаць аб арганізаванай прымусовай працы ў Маладзечанскім раёне
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта па факце прымусовай працы працаўнікоў прадпрыемстваў і навучэнцаў установаў адукацыі ў жніўні 2016 года.
03.02.2017 Прафсаюз РЭП абараняе рабочага перад кіраўніцтвам ААТ "Гомелькабель"
2 лютага прадстаўнік незалежнага прафсаюза РЭП у Гомелі Віктар Казлоў правёў перамовы з намеснікам дырэктара ААТ "Гомелькабель" Сяргеем Наркевічам па пытанні падаўжэння працоўных адносінаў з членам прафсаюза, слесарам-інструментальшчыкам Анатолем Паплаўным.
02.02.2017 Праваабаронцу Сержука Русецкага звольнілі з працы
Колькасць бярозаўскіх беспрацоўных расце. У прыватнасці, не працягнуты кантракт з праваабаронцам Сержуком Русецкім.
31.01.2017 Міліцыя канфіскавала тысячу подпісаў за адмену дэкрэта «аб дармаедстве»
У Бабруйску на дзясяты дзень збору подпісаў за адмену дэкрэта «аб дармаедстве» была затрыманая актывістка прафсаюза РЭП Галіна Смірнова. Здарылася гэта пасля сустрэчы з дэпутатам Віталём Уласевічам.
30.01.2017 Сям'я загінулай школьніцы і ў абласным судзе не даказала, што дзяўчынка працавала на поле
Мінскі абласны суд разгледзеў касацыйныя скаргі на рашэнне Маладзечанскага суда аб адсутнасці працоўных адносін паміж загінулай падчас уборкі бульбы школьніцай і СВК "Усход-Агра». І пакінуў рашэнне без зменаў.