Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
23.11.2017 Рыгоні: Наша канчатковая мэта — увесці Беларусь у Савет Еўропы
Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы бачыць сваёй задачай набліжэнне Беларусі да каштоўнасцяў Савета Еўропы, заявіў дакладчык ПАСЕ Андрэа Рыгоні 23 лістапада ў Мінску на сустрэчы з намеснікам прадстаўніка Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. Пра гэта піша БелаПАН.
14.11.2017 Саміт Усходняга партнёрства мусіць заклікаць кіраўнікоў Азербайджана і Беларусі да дэмакратызацыі
Праблемы з правамі чалавека ў Азербайджане і Беларусі вельмі падобныя, і важна, каб Еўрасаюз агучыў іх у перамовах з Аліевым і Лукашэнкам. "Лукашэнка павінен разумець, што паездка ў Брусель – гэта не аванс з боку ЕС, а пачатак доўгай дарогі", лічыць кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі.
25.10.2017 Фіёна Гіб: Вялікабрытанія і ЕС сур'ёзна ставяцца да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Вялікабрытанія і Еўрасаюз у цэлым сур'ёзна ставяцца да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, заявіла 24 кастрычніка ў інтэрв'ю БелаПАН брытанскі пасол Фіёна Гіб.
25.10.2017 Бяляцкі бярэ ўдзел у Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
У Таліне 25 кастрычніка пачынае працу Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Для абмеркавання перспектываў інтэграцыйнага праекта Еўрапейскага Саюза сабраліся каля 300 удзельнікаў, з іх два дзясяткі прадстаўляюць Беларусь.
17.10.2017 Беларусь у гадавой справаздачы ЕС па пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі
ЕС заклікае беларускія ўлады аператыўна рэалізаваць рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, асуджае прымяненне смяротнага пакарання ў Беларусі і заклікае ўвесці мараторый у якасці першага кроку на шляху да яго поўнай адмены.
10.10.2017 Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз настойліва заклікаюць Беларусь да мараторыя на смяротнае пакаранне
Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага сакратара Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2017 г.
09.10.2017 У Савеце Еўропы абмяркуюць пытанні правоў чалавека ў Беларусі
9 кастрычніка распачынаецца візіт прадстаўнікоў беларускіх НДА ў Страсбург для ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў Савета Еўропы. Ключавыя тэмы – смяротнае пакаранне і свабода асацыяцыяў.
25.07.2017 Спецдакладчыкі ПАСЕ: Адмена смяротнага пакарання ў Беларусі — пытанне палітычнай волі
Cпецдакладчыкі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па адмене смяротнага пакарання Іў Круштан і па сітуацыі ў Беларусі Андрэа Рыгоні выступілі з асуджэннем новых смяротных прысудаў у Беларусі, паведамляе БелаПАН.
24.07.2017 Генсакратар Савета Еўропы і ЕС заклікалі Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне
Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд глыбока занепакоены вынясеннем двух новых смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай прэс-службай Савета Еўропы, піша БелаПАН.
21.07.2017 Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі выступілі на дыялогу па правах чалавека ў Бруселі
20 ліпеня ў Бруселі падчас чарговага раунда Дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці распавялі пра беларускія праблемы.
19.07.2017 Праваабаронцы назвалі еўрапарламентарыям умовы вырашэння сістэмнага крызісу правоў чалавека ў Беларусі
У Мінску 19 ліпеня адбылася сустрэча дэлегацыі Еўрапейскага парламента з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія далі сваю ацэнку сітуацыі ў краіне, а таксама распавялі пра перашкоды і абмежаванні, з якімі ім даводзіцца сутыкацца ў сваёй дзейнасці.
29.06.2017 Алесь Бяляцкі: Цікаўнасць да нашай краіны ў Еўразвязе не змяншаецца
“Еўрапейская супольнасць бачыць у нас, у беларусах, унікальны народ, які мае свае глыбокія еўрапейскія традыцыі і мае права на еўрапейскую будучыню. Важна, што нас успрымаюць такімі, якімі мы ёсць, - адзначае праваабаронца.
29.06.2017 На вачах у міжнароднай грамадскасці можа быць зацверджаны чарговы расстрэльны прысуд
Вярхоўны суд Беларусі 30 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання Аляксея Міхалені. Апеляцыя адбудзецца напярэдадні 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая будзе праходзіць 5 – 9 ліпеня ў Мінску.
29.06.2017 Пазіцыя беларускіх праваабарончых арганізацый па агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
Беларускія праваабрончыя арганізацыі выступілі з агульнай пазіцыяй па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні правядзення паседжання Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, запланаванага з 4 па 8 ліпеня ў Мінску.
06.06.2017 Высновы з праекта рэзалюцыі ПАСЕ па Беларусі
Камітэт па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы прадставіў праект рэзалюцыі па Беларусі, які будзе вынесены на галасаванне 27 чэрвеня падчас летняй сесіі ПАСЕ ў Страсбургу. Рэзалюцыя з'яўляецца часткай справаздачы спецдакладчыка ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні.