Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
06.05.2017 ЕС заклікае Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне
У сувязі з чарговым пакараннем смерцю ў Беларусі Еўрасаюз зноў заявіў аб непрымальнасці дадзенага віду пакарання пры любых абставінах. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 6 мая заяве афіцыйнага прадстаўніка Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, піша БелаПАН.
06.05.2017 Генсакратар Савета Еўропы выказаў шкадаванне з нагоды чарговай смяротнага пакарання ў Беларусі
Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд выказаў глыбокае шкадаванне ў сувязі з паведамленнямі аб прывядзенні ў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі, піша БелаПАН.
19.04.2017 Cуддзі з санкцыйнага спісу ЕС па-ранейшаму ўдзельнічаюць у палітычным пераследзе
Як мінімум 14 беларускіх суддзяў, якія раней былі ўключаны ў спіс абмежавальных захадаў Еўрасаюза за ўдзел у палітычным пераследзе пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, працягваюць выносіць палітычна матываваныя рашэнні.
13.04.2017 Праваабаронцы прадставілі ў ЕС ключавыя рэкамендацыі для вырашэння сітуацыі ў Беларусі
Падчас рабочага візіту ў Брусель нацыянальныя і міжнародныя праваабаронцы правялі сустрэчы ў структурах Еўрапейскага Саюза ў сувязі з падзеямі апошніх месяцаў у Беларусі, заклікаўшы дзяржавы-сябры ЕС да шэрагу рашучых мераў у дачыненні да беларускай дзяржавы дзеля дасягнення прагрэсу ў галіне правоў чалавека ў краіне.
06.04.2017 Еўрапарламент асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі
У рэзалюцыі, прынятай 6 красавіка на сесіі ў Страсбургу, Еўрапарламент асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі і заклікаў беларускія ўлады паважаць правы і свабоды грамадзян, паведамляе БелаПАН.
03.04.2017 Еўрасаюз абумоўлівае фінансавую дапамогу Беларусі выкананнем правоў чалавека
Рашэнне падаць Беларусі макрафінансавую дапамогу Еўрапейскі саюз будзе разглядаць з улікам сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, паведаміў БелаПАН суразмоўца, знаёмы з пазіцыяй Еўрапейскай камісіі ў гэтым пытанні.
29.03.2017 Заява ў сувязі з падзеямі 25 - 26 сакавіка ў Мінску і іншых гарадах Беларусі
Заклікаем ЕС да крокаў, якія маглі б спрыяць рэальнаму і шырокаму дыялогу ўлады з грамадствам. Са свайго боку, мы прапануем Беларускую нацыянальную платформу Форума грамадзянскай супольнасці як адну з магчымых пляцовак для такога дыялогу.
28.03.2017 Заява Прадстаўніцтва ЕС у сувязі са смяротным прысудам Аляксею Міхаленю
Заўважныя крокі з боку Беларусі да забеспячэння ўніверсальных асноўных свабодаў, вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненні да праблемы смяротнага пакарання, па-ранейшаму будуць ключавым пытаннем пры фармаванні будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.
28.03.2017 “Грамадзянская салідарнасць” патрабуе рашучых захадаў міжнароднай супольнасці супраць рэпрэсій у Беларусі
Платформа “Грамадзянская салідарнасць” асуджае масавыя арышты і міліцэйскі гвалт у дачыненні да мірных дэманстрантаў і патрабуе моцнай рэакцыі з боку міжнароднай супольнасці.
27.03.2017 Андрэа Рыгоні заклікае да неадкладнага вызвалення затрыманых беларускіх актывістаў
"Масавыя затрыманні — не рашэнне наяўнасці крытыкі і іншадумства, яны толькі аддаляюць краіну ад еўрапейскіх стандартаў павагі свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і правоў чалавека”.
26.03.2017 Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ асудзіў «непатрэбнае прымяненне сілы» беларускімі ўладамі супраць мірных дэманстрантаў
«Пасля ўчорашніх падзей і апошніх дзён я зноў заклікаю беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання любых санкцый або непатрэбных сіл для падаўлення іншадумства і права на свабоду сходаў», - сказаў Лінк.
25.03.2017 ЕС: Прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў нельга апраўдаць
Заява прэс-сакратара Службы знешняга дзеяння Еўрапейскага саюза па падзеях напярэдадні і падчас сённяшніх акцый “Дзень волі” ў Беларусі.
25.03.2017 МЗС Францыі выказаў заклапочанасць хваляй рэпрэсій у Беларусі
Афіцыйны Парыж заклапочаны “хваляй рэпрэсій” у Беларусі, якая «ўдарыла па лідэрах апазіцыі, актывістах, грамадзянах, журналістах за іх удзел у мірных акцыях», гаворыцца ў апублікаванай 24 сакавіка заяве знешнепалітычнага ведамства Францыі.
18.03.2017 ЕС запатрабаваў ад беларускіх улад неадкладнага вызвалення дэманстрантаў і журналістаў
Неадкладнага вызвалення ўдзельнікаў акцый пратэсту і журналістаў запатрабаваў ад беларускіх улад Еўрапейскі саюз.
17.03.2017 Рэпрэсіі ў Беларусі: каля 200 затрыманых і арыштаваных за два тыдні. Заява FIDH і ПЦ “Вясна”
Праз год пасля таго, як ЕС зняў санкцыі супраць Беларусі, улады краіны вяртаюцца да жорсткіх і гвалтоўных рэпрэсій для падаўлення самых масавых пратэстаў з часоў прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года.